Абстракцыянізм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– няісны файл
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
Радок 6:
 
== Гісторыя ўзьнікненьня ==
Абстрактнае мастацтва паўстала як анархічны выклік грамадзкім густам падчас расслаеньня шэрагу плыняў у мастацтве XX ст. — [[кубізм]]у, [[экспрэсыянізм]]у, [[футурызм]]у й інш. У 1910—1913 гг. першыя яго ўзоры ў жывапісе стварылі мастакі, якія працавалі ў Нямеччыне — экспрэсыяністы [[Васіль Кандзінскі]] й [[Паўль Клеэ]], парыжскіяпарыскія [[Арфізм|арфісты]] — [[Робэр Дэланэ]], гішпанец [[Францыска Пікабія]], чэх [[Фрацішак Купка]], італьянскія [[Футурызм|футурысты]] — [[Джакома Бала]], [[Умбэрта Бачоні]], [[Джына Сэвэрыні]], у Расеі — [[Супрэматызм|супрэматыст]] [[Казімер Малевіч]], [[Прамянізм|прамяністы]] [[Міхаіл Ларыёнаў]] і [[Натальля Ганчарова]], у Нідэрляндах — [[Нэапластыцызм|нэапластыцысты]] [[Піт Мандрыян]], [[Тэа ван Дусбюрг]], [[Барт ван дэр Лэк]]. Мастакі, якія працавалі ў Парыжы: украінец [[Аляксандар Архіпэнка]], румын [[Канстантын Брынкушы]] й інш. зьвярнуліся крыху пазьней да досьведу абстрактнай скульптуры.
 
Пасьля Першай сусьветнай вайны абстрактнае мастацтва сілкавалася на нігілістычных настроях буржуазнай інтэлігенцыі ([[дадаізм]] — гішпанец [[Хуан Міро]], француз [[Жан Арп]]). Адначасова вызначылася імкненьне знайсьці невыяўленчым формам ужываньне ў дойлідзтве й дэкаратыўным мастацтве (экспэрымэнты групы «Cтыль» — у Нідэрляндах, «Баўхаўз» — у Нямеччыне), будаваць іх па матэматычных і інжынэрных прынцыпах (канструкцыі [[Уладзімер Татлін|Уладзімера Татліна]], братоў [[Антуан Пэўзнэр|Антуана Пэўзнэра]] й [[Наўм Габо|Наўма Габо]], пазьней — амэрыканца [[Аляксандар Колдэр|Аляксандра Колдэра]]).
 
У гады Другой сусьветнай вайны ў [[ЗША]] паўстала школа «абстрактнага экспрэсіянізму» (жывапісцы [[Джэксан Полак]], [[Марк Тобі]]). Гэты накірунак мастацтва распаўсюдзіўся ў шматлікіх краінах пад назвай [[ташызм]]а, ці бясформавага мастацтва. Былі абвешчаны галоўныя мэтады — бессьвядомасцьбесьсьвядомасьць і аўтаматызм творчасьці, непрадбачанасьць эфэктаў. У жывапісе й графіцы стала культывавацца выдасканаленасьць нечаканых каляровых і фактурных спалучэньяў ([[Альфрэд Манэс’е]], ([[Жан Дзюбюфэ]], [[П'ер Сулаж]] у Францыі, [[Карэл Апэль]] у Нідэрляндах, [[Афра Базальдэла]] ў Італіі), у скульптуры — парадаксальная вычварнасьць кампазыцыі й апрацоўкі матэрыялаў (Ліптан у ЗША, ([[Эдуард Чылід]] у Гішпаніі).
 
У сярэдзіне XX ст. абстрактнае мастацтва стала прывілеяваным і ваяўнічым накірункам, якое імкнулася да абсалютнага панаваньня. У 60-х гг. абстрактнае мастацтва эвалюцыянуе ў бок арнамэнтальна-геамэтрычных кампазыцый («оп-арт»), як плынь абстрактнае мастацтва губляе свае пазыцыі й выцясьняецца рознымі па характару й мэтам плынямі, якія зьвяртаюцца да прадмета й малюнку.
Радок 36:
 
== Літаратура ==
* А. А. Мелик-Пашаев. Современный словарь-справочник по искусству. — М.: «Олимп»: ООО «Издательство АСТ», — 2000. — 816 с.<br\>
* Большая советская энциклопедия. 3-е издание БСЭ. 1969—1978 гг.