'''Сыдр''' ({{мова-fr|Cidre}}) — слабаалкагольны напой, як правіла [[шампанскае|шампанізаваны]], атрымоўваюць шляхам збражваньня [[яблычны сок|яблычнага соку]] без дадаваньня дрожджаў. Звычайныя яблыкі, што ўжываюць у ежу, не падыходзяць для вытворчасьці сыдра з-за нізкага ўтрыманьня [[танін]]а, пераважна асаблівыя гатункі, выведзеныя спецыяльна для гэтай мэты. Моцнасьць напою, як правіла, 6-7 аб. %. Мае залацісты альбо зялёны колер і водар яблыкаў. Па ўтрыманьні цукру - — ад сухога да салодкага.