Возьнік (сузор’е): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 63 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q10476 (translate me)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 36:
| заўвагі =
}}
'''Возьнік''' ({{langмова-la|Auriga, Aur}}) — адно з 48 сузор’яў, пералічаных у [[2 стагодзьдзе|II стагодзьдзі]] [[Пталемэй|Пталемэем]] і адно з [[Сьпіс сузор’яў|88 сучасных сузор’яў]]. Знаходзіцца ў паўночнай частцы [[нябесны экватар|нябеснага экватарыяльнага]] поясу. У паўночным паўшар’і за сузор’ем Возьніка, як і за іншымі пяцю сузор’ямі з астэрзму [[Паўночнае кола]], лепш усяго назіраць зімовымі вечарамі. З-за свайго становішча Возьнік можна назіраць цалкам толькі паўночней за 34° пд. ш., далей на поўдзень ён або бачны часткова, або зусім ляжыць ніжэй за гарызонт. Возьнік — вялікае сузор’е, займаючы на небе 657 кв. градусаў, ён складае палову [[Гідра (сузор’е)|Гідры]], найбуйнейшага сузор’я.
 
[[Капэля (зорка)|Капэля]], α Возьніка і яго найярчэйшая зорка — незвычайная [[зорная сыстэма|кратная зорная сыстэма]], параўноўваючы зь іншымі яскравымі зоркамі неба. [[Бэта Возьніка|β Возьніка]] — таксама цікавая для назіраньня [[зьменная зорка]]. [[Эпсылён Возьніка]] — [[Падвойная зорка|зацьменна-падвойная зорка]] з надзвычай доўгім пэрыядам зьмены бляску — цяпер зьяўляецца аб’ектам пільнага дасьледваньня. З прычыны знаходжаньня ў зімнім [[Млечны Шлях|Млечным Шляху]] Возьнік увабраў у сябе шмат яскравых [[расьсеяная зорная скупнасьць|расьсеяных скупнасьцяў]], у тым ліку [[M36]], [[M37]] і [[M38]], якія зьяўляюцца папулярнымі аб’ектамі назіраньня ў [[аматарская астраномія|аматарскай астраноміі]]. У сузор’і таксама знаходзіцца вельмі адметная [[туманнасьць]] [[IC 405|Палымяная зорка]], якая адносіцца да зьменнай зоркі [[AE Возьніка]].