Аўгустын Ратундус: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д Контрарэфармацыя
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
'''Аўгустын Ратундус''' (''Мяле́скі''; {{langмова-la|Augustinas Rotundas}}; прыкладна 1520, [[Велюнь]], [[Каралеўства Польскае (1385—1569)|Каралеўства Польскае]] — {{Памёр|20|03|1582}}, [[Вільня]]) — дзяржаўны і грамадзкі дзеяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], сакратар каралеўскі, [[войт]] віленскі. Прадстаўнік гуманістычнага кірунку грамадзка-палітычнай думкі, юрыст, гісторык, публіцыст. Актыўны прыхільнік незалежнасьці Вялікага Княства Літоўскага ад [[Карона Каралеўства Польскага|Польшчы]], дзяяч [[Контрарэфармацыя|Контрарэфармацыі]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся каля 1520 году ў польскім горадзе [[Велюнь]]. Імаверна, яго сапраўдным прозьвішчам было «Мялескі», хоць некаторыя дасьледнікі лічаць, што гэтае прозьвішча ён прыняў пазьней. Мянушка Ратундус, якая выкарыстоўвалася Аўгустынам як прозьвішча, імаверна, зьяўляецца перакладам на [[лацінская мова|латынь]] мянушкі яго бацькі Мікалая, вядомага як «Акронглы» ({{langмова-pl|Okrągły}}, то бок круглы), — аднаго з найбагацейшых жыхароў горада, футроўшчыка паводле прафэсіі.
 
Адукацыю атрымаў у {{Артыкул у іншым разьдзеле|Любранская акадэмія|Познанскай акадэміі Любранскага|pl|Lubrański Academy}} і Вітэнбэрскім унівэрсытэце. У маладосьці быў блізкі да [[лютэранства]], яму нават прыпісваюць напісаньне пасквіля на познанскі каталіцкі капітул. Пазьней стаў заўзятым [[каталіцтва|каталіком]]. Каля 1543 году быў прызначаны на пасаду плябана ў Варце, пазьней ад пасады адмовіўся. У 1544 годзе быў пісарам у польскай канцылярыі караля [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Старога]]. Пасьля навучаньня ў Балёнскім унівэрсытэце і атрыманьня доктарскай ступені ў 1549 годзе заняў пасаду каралеўскага сакратара. 20 жніўня 1551 году<ref name="Jovaišas">''Jovaišas A.'' Augusto Rotundo Lietuvos valstybės vizija // Šešioliktojo amžiaus raštija. — V. 5. — Vilnius, 2000. ISBN 9985-934-58-2. — P. 77. {{ref-lt}}</ref> прыбыў ў [[Вільня|Вільню]], сталіцу Вялікага Княства Літоўскага, дзе пачаў работу ў [[Канцылярыя ВКЛ|канцылярыі]]. У наступным годзе быў прызначаны войтам віленскім. Ад караля польскага і вялікага князя літоўскага атрымаў у пажыцьцёвае валоданьне староства {{Артыкул у іншым разьдзеле|Стоклішкі|Стоклішкі|lt|Stakliškės}} і маёнтак Ярмолішкі, у Вільні валодаў домам і іншай маёмасьцю<ref name="Jovaišas"/>.
Радок 13:
Аўгустын Ратундус быў актыўным дзеячам і адным зь лідэраў Контрарэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1567 году ён актыўна садзейнічаў біскупу віленскаму [[Валяр’ян Пратасевіч|Валяр’яну Пратасевічу]] ў справе распаўсюджаньня езуітаў на Літве<ref name="wvkl"/>. Ратундус зьяўляецца аўтарам шэрага радыкальных антыпратэстанцкіх публіцыстычных твораў. Ратундус паспрыяў вяртаньню ў каталіцтва некаторых магнатаў, якія ад яго адыйшлі, у прыватнасьці [[Ян Хадкевіч|Яна Хадкевіча]]. Быў адным зь сьведак па справе аб віленскім біскупстве каад’ютара [[Юры Радзівіл (біскуп)|Юрыя Радзівіла]], які стаў біскупам 17 сьнежня 1579 году. 12 студзеня 1582 году падпісаў акт заснаваньня [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай калегіі]], якая стала асновай пазьнейшага [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскага ўнівэрсытэта]].
 
Ратундуcу прыпісваецца аўтарства вядомага ананімнага публіцыстычнага твора «[[Размова паляка зь літвінам|Размова паляка зь літвінам]]» ({{langмова-pl|Rozmowa Polaka z Litwinem}}; [[Берасьце]], 1564), накіраванага на абарону інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага і супрацьстаяньне польскім прэтэнзіям, выказаным у трактаце Станіслава Ажахоўскага «Quincunx» (1554)<ref>''Mickūnaitė G.'' Making a great ruler: Grand Duke Vytautas of Lithuania. — Budapest: Central European University Press, 2006. — P. 218. {{ref-en}}</ref>. Аўтар «Размовы» крытыкуе грамадзкі лад Польшчы, дзе ўладу захапіла шляхта, якая паралізуе дзеяньні законаў і прыгнятае ніжэйшыя саслоўі<ref name=wvkl/>. Паводле меркаваньня летувіскага гісторыка Інзе Лукшайтэ, «Размова паляка зь літвінам» зьяўляецца плёнам калектыўнай творчасьці<ref>''Lukšaitė I.'' Andrius Volanas XVI-XVIIa. Lietuvos visuomeninės pertvarkos kryžkelėse // A. Volanas Rinktiniai raštai / ed. M. Ročka, I. Lukšaitė. — Vilnius, 1996. {{ref-lt}}</ref>. Патрыятычныя ідэі Ратундуса атрымалі шырокі розгалас у Вялікім Княстве Літоўскім і спрыялі ўмацаваньню пазыцый літоўскай дэлегацыі ў час перамоваў аб палітычнай уніі з Польшчай<ref>Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 388</ref>.
 
Таксама аўтарству Ратундуса прыпісваюцца лацінамоўныя сачыненьні «Літоўская хроніка або гісторыя» ({{langмова-la|Cronica sive Historia Lituaniae}}) і «Кароткая гісторыя літоўскіх князёў» ({{langмова-la|Epitome Principum Lituaniae}}), знойдзеныя ў адным з экзэмпляраў трэцяй рэдакцыі Статута. У гэтых творах расказваецца легендарная вэрсія паходжаньня вялікіх князёў літоўскіх ад старажытнарымскага патрыцыя [[Палямон]]а, выказваецца заклік аднавіць выкарыстаньне латыні як сапраўднай мовы [[Літвіны|літвінаў]]. Сабраны гістарычны матэрыял Ратундус перадаў [[Мацей Стрыйкоўскі|Мацею Стрыйкоўскаму]], які выкарыстаў яго ва ўласных сачыненьнях. Урыўкі з твораў Ратундуса захаваліся ў хроніцы нямецкага гісторыка XVII стагодзьдзя Рывіюса, сярод іх сьведчаньні літоўскіх летапісаў, якія да нас не дайшлі<ref name=wvkl/>.
 
Захаваліся лацінамоўныя лісты Ратундуса свайму заступніку кардыналу вармійскаму Станіславу Гозію, якія ўяўлялі сабой каштоўную крыніцу гуманістычнай думкі сярэдзіны XVI стагодзьдзя.