Рыфма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
'''Ры́фма''' ({{langмова-grc|ῥυθμός — суразьмернасьць}}) — паўтаральная сугучнасьць асобных словаў ці іх частак на адных і тых жа месцах у вершаваных радках. Усталяванасьцю пазыцыі рыфма адрозьніваецца ад іншых відаў гукавых паўтораў, што сустракаюцца ў [[верш]]ы. Часьцей за ўсё рыфма бывае ў канцы радкоў, таму яе часам не зусім дакладна вызначаюць як сугучнасьць [[кляўзула]]ў.
Аднак [[паэзія]], апрача найбольш пашыраных канцавых рыфмаў, ведае рыфмы пачатковыя, калі сугучныя словы стаяць у пачатку суседніх радкоў, і ўнутраныя, калі адно з сугучных словаў знаходзіцца ў сярэдзіне, а другое — ў канцы аднаго і таго ж радка. Сустракаюцца [[верш]]ы, у якіх усе словы або частка словаў аднаго радка рыфмуюцца з усімі словамі або часткай словаў другога радка ([[пантарыфма]]). Што да
характару сугуччаў, то ў іх вырашальную ролю адыгрывае перш за ўсё супадзеньне націскных [[галосныя гукі|галосных]], а ўжо затым — пасьлянаціскных і пераднаціскных [[зычныя гукі|зычных]] і [[галосныя гукі|галосных]] гукаў.