5 траўня (мэксыканскае сьвята): розьніца паміж вэрсіямі

д
выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
д (Bot: Migrating 24 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q660447 (translate me))
д (выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён)
[[Файл:Cinco de Mayo, 1901 poster.jpg|thumb|Постэр 1901 году, прысьвечаны сьвяту 5 траўня: «5 траўня 1962 і аблога Пуэбля».]]
'''5 траўня''' ({{langмова-es|Cinco de Mayo}}) — нацыянальнае сьвята [[Мэксыка|Мэксыкі]] ў гонар перамогі мэксыканскіх войскаў у [[Бітва пры Пуэбля|Бітве пры Пуэбля]], якая адбылася [[5 траўня]] [[1862]] у горадзе [[Пуэбля-дэ-Сарагоса]] ({{langмова-es|Puebla de Zaragoza|скарочана}}) паміж войскамі Мэксыкі і Францыі. Сьвяткуецца ў [[ЗША]] і [[Мэксыка|Мэксыцы]], дзе мае назву «Дзень Бітвы пры Пуэбля» ({{langмова-es|El Dia de la Batalla de Puebla|скарочана}}). У [[ЗША]] 5 траўня сьвяткуюць у гонар мэксыканскай спадчыны і дзеля ўшанаваньня памяці аб усталяванай свабодзе і дэмакратыі ў пачатку [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]]. У самім горадзе сьвяткаваньні праводзяцца таксама і ў гонар перамогі мэксыканскага войска пад кіраўніцтвам генэрала [[Ігнасіё Сарагоса|Ігнасіё Сарагосы Сэгіна]]. Гэта сьвята ня варта блытаць з [[Дзень незалежнасьці|Днём нeзалежнасьці Мэксыкі]], што сьвяткуецца 16 верасьня.
 
== Гісторыя ==
У чэрвені 1861 з ініцыятывы прэзыдэнта [[Бэніта Хуарэс]]а ({{langмова-es|Benito Juárez}}) мэксыканскі кангрэс абвясьціў прыпыненьне выплаты нацыянальнага доўгу на два гады. [[Гішпанія]], [[Вялікабрытанія]] і [[Францыя]], галоўныя крэдыторы, выступілі з пратэстам. [[Вялікабрытанія]] і [[Гішпанія]] пагадзіліся весьці перамовы дыпламатычым шляхам, але [[Напалеон III Банапарт|Напалеон ІІІ]], кіраўнік [[Францыя|Францыі]], вырашыў захапіць Мэксыку, каб стварыць зь яе манархію, якая б спрыяла абагачэньню [[Эўропа|Эўропы]]. У красавіку 1861 добра ўзброеныя французы прыбылі ў [[Вэракрус]] на караблях, і пачалі ваенную кампанію, рухаючыся ў бок Цэнтральнай Мэксыкі. Першая бітва адбылася ў Акульцынга. Героем гэтай бітвы стаў генэрал Ігнасіё Сарагоса. Таксама адбыліся і іншыя бітвы. Мэксыканскае войска было ўзброена горш за францускае, якое лічылася лепшым войскам таго часу. Нягледзячы на гэта, 5 траўня 1862, мэксыканцы атрымалі перамогу каля горада Пуэбля.
 
Але перавага мэксыканскіх войскаў не захавалася на доўгі час. Праз год 30 тысячаў францускіх жаўнераў разьбілі мэксыканцаў, захапілі [[Мэхіка]], і імпэратар [[Максімілян I Габсбург]] стаў на чале дзяржавы. Але перамога французаў таксама была нядоўгай, толькі 3 гады, з 1864 па 1867. У 1865, калі скончылася Грамадзянская вайна ў ЗША, [[Мэксыка]] атрымала дапамогу ад свайго суседа, каб спыніць панаваньне французаў. У выніку, Максіміліян І, разам са сваімі генэраламі Мірамонам і Мэхіяй, быў забіты мэксыканцамі.
8744

зьмены