Верталёт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Helicopter&oldid=569012569
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
[[Файл:LAPD Bell 206 Jetranger.jpg|thumb|Верталёт [[Дэпартамэнт паліцыіі Лос-Анджэлеса|паліцыі Лос-Анджэлеса]] [[Bell 206]].]]
[[Файл:CH-47 2.jpg|thumb|[[Boeing CH-47 Chinook]] — грузавы двухвінтавы верталёт уздоўжнай схемы ваеннага прызначэньня.]]
'''Верталёт''' (таксама '''гэлікоптэр''', ад {{langмова-en|helicopter|скарочана}}) — аэрадынамічны [[лятальны апарат]], тып [[вінтакрыл]]а, у якім [[пад’ёмная сіла]] і [[цяга (авіяцыя)|цяга]] забясьпечваюцца [[нясучы вінт|нясучым вінтом]]. Гэта дае верталётам прынцыповую для лятальных апаратаў магчымасьць узьнімацца ў паветра і прызямляцца вэртыкальна, а таксама рухацца як уперад, гэтак і ўбок, і ўзад. За кошт гэтага верталёт зьяўляецца вельмі каштоўным перасоўным сродкам у ізаляваных і цяжкадаступных мясцовасьцях, бо там не хапае месца для ўзьлёту і пасадкі [[самалёт]]аў. Магчымасьць лунаць на адной вышыні дазваляе верталёту выконваць тыя клясы задачаў, якія не пад сілу як [[самалёт|апаратам зь нерухомым крылом]], гэтак і іншым тыпам [[Самалёт вэртыкальнага ўзьлёту і пасадкі|самалётаў вэртыкальнага ўзьлёту і пасадкі]].
 
Тэрмін ''верталёт'' зьяўляецца пазычаньнем з [[расейская мова|расейскай мовы]],<ref>{{навіна|url=http://www.svaboda.org/content/article/24876813.html|загаловак=Верталёт i гелiкоптэр|выдавец=[[Радыё Свабода]]|аўтар=Юрась Бушлякоў|дата публікацыі=3 ліпеня 2003}}</ref> у якой было прыдумана [[Мікалай Камаў|Мікалаем Камавым]], савецкім авіяканструктарам.<ref>{{Кніга|аўтар=Савинский Ю. Э.|загаловак=Камов. Творческая биография конструктора вертолётов|месца=М.|выдавецтва=«Полигон-пресс»|год=2002|isbn=5-94384-012-5}}</ref> Сынонім жа ''гэлікоптэр'' паходзіць ад {{langмова-fr|hélicoptère|скарочана}}, утворанага з грэцкіх словаў {{мова|el|ἕλικος}} (сьпіраль) і {{мова|el|πτερόν}} (крыло).
 
Хоць пра магчымасьць лятаць марылі нават у далёкім мінулым, а першыя ідэі вінтакрылых апаратаў з вэртыкальным рухам паходзяць яшчэ са старажытнага Кітаю,<ref>{{кніга|аўтар=Leishman, J. Gordon|загаловак=Principles of Helicopter Aerodynamics|сэрыя=Cambridge aerospace series, 18|месца=Cambridge|выдавецтва=Cambridge University Press|год=2006|isbn=978-0-521-85860-1}} [http://terpconnect.umd.edu/~leishman/Aero/history.html Вытрымка].</ref><ref>{{спасылка|аўтар=Fay, John|загаловак=Helicopter Pioneers – Evolution of Rotary Wing Aircraft|праект=Helicopter History Site|мова=en|url=http://www.helis.com/pioneers/1.php}}</ref> але сур’ёзна распрацоўкай верталётаў пачалі займацца ўжо толькі ў эру [[палёт]]аў. Першым пабудаваным дзейным верталётам стаў [[Focke-Wulf Fw 61]], які ўзьняўся ў паветра ў [[1936]] годзе. Першыя мадэлі верталётаў ня мелі вялікага посьпеху, але гэты стан рэчаў зьмяніў [[Ігар Сікорскі]], які ў 1942 годзе наладзіў поўнамаштабны выпуск верталётаў,{{зноска|Munson|1968|Munson}} у працэсе якога была пабудаваная 131 машына.<ref>{{Артыкул|аўтар=Hirschberg, Michael J.; Dailey David K.|загаловак=«Sikorsky»|выданьне=US and Russian Helicopter Development In the 20th Century|выдавецтва=American Helicopter Society, International}}</ref> Некаторыя раньнія праекты верталётаў уключалі ў сябе схему зь некалькіх нясучых вінтоў, але цяпер найзвычайнай зьяўляецца кампаноўка з аднаго нясучага вінта, рэактыўны круцільны момант якога кампэнсуе [[стырнавы вінт]]. Шырока распаўсюджаныя таксама двухвінтавыя верталёты (уздоўжнай і папярочнай схемы кампаноўкі нясучых вінтоў): яны маюць большую грузападымальнасьць. Для адмысловых мэтаў ствараюць таксама [[квадракоптэр|квадра-]] і [[мультыкоптэр]]ы.