Deep Blue: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Кампутарныя шахматы з дапамогай HotCat
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
 
Радок 3:
 
== Распрацоўка ==
Праект [[шахматы|шахматнага]] супэркампутара быў пачаты пад назвай [[ChipTest]] ва [[Унівэрсытэт Карнэгі — Мэлан|Ўнівэрсытэце Карнэгі — Мэлан]], спадкаемцам якога стаў кампутар [[Deep Thought]]. Пасьля атрыманьня ступені ва ўнівэрсытэце стваральнік ChipTest {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фэн Сун Сю||en|Feng-hsiung Hsu}} і ўдзельнікі праекту Deep Thought [[Томас Анантараман]] і [[Мюрэй Кэмпбэл]] перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэньнем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна сьвету.{{зноска|Hsu|2002|Hsu|старонкі=92-95}} Сю і Кэмпбэл далучыліся да IBM восеньню 1989 году, Анантараман далучыўся пазьней.{{зноска|Hsu|2002|Hsu|107}} Пазьней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозэф Хоўн ({{langмова-en|Arthur Joseph Hoane|скарочана}}.{{зноска|Hsu|2002|Hsu|132}}
 
Пасьля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага кампутара — кампутар быў названы ''Deep Blue'', што ёсьць спасылкай на мянушку IBM — ''Big Blue''.{{зноска|Hsu|2002|Hsu|старонкі=126—127}} Пасьля сканчэньня працы над паменшанай вэрсіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (''Deep Blue малодшы''), зь якой згуляў гросмайстар [[Джоэл Бэнджамін]], Сю і Кэмпбэл вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі [[дэбютная кніга|дэбютнай кнігі]] для супэркампутара.{{зноска|Hsu|2002|Hsu|старонкі=126—127}}