Плян Маршала: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 59 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4576 (translate me)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
'''Плян Мáршала''' ({{langмова-en|Marshall Plan}}, афіцыйная назва {{langмова-en|European Recovery Program}}, «Праграма аднаўленьня Эўропы») — праграма дапамогі [[Эўропа|Эўропе]] пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Вылучаны ў [[1947]] годзе амэрыканскім дзяржаўным сакратаром [[Джордж Маршал|Джорджам К. Маршалам]] (набыў сілу ў красавіку 1948 г.). У ажыцьцяўленьні пляну ўдзельнічалі 17 эўрапейскіх краінаў (улучна з Заходняй Нямеччынай). Плян Маршала садзейнічаў умацаваньню становішча [[ЗША]] ў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропе]].
 
Сваю прамову з праграмай дапамогі [[Джордж Маршал]] выказаў у [[Гарвардзкі ўнівэрсытэт|Гарвардзкім унівэрсытэце]] [[5 чэрвеня]] [[1947]]. [[12 ліпеня]] ў [[Парыж]]ы сабраліся прадстаўнікі 16 краінаў Заходняй Эўропы. На нараду запрашаліся таксама прадстаўнікі дзяржаваў Усходняй Эўропы, аднак па патрабаваньні савецкага ўрада, які ўгледзеў у гэтым пагрозу сваім інтарэсам, кіраўнікі ўсходнеэўрапейскіх краінаў адмовіліся ад гэтага запрашэньня. Пры гэтым сам Савецкі Саюз пад абсяг дзеяньня пляну не падпадаў з выключна фармальнай прычыны - у сувязі з заяўленай адсутнасьцю ў [[СССР]] бюджэтнага дэфіцыту.