Вікіпэдыя:Праект:Папулярнасьць/Дасьледаваньні/Google Doodles: шыкоўная магчымасьць павышэньня папулярнасьці: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д эсэ
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
 
Радок 4:
Ад часу зьяўленьня [[Беларуская Вікіпэдыя|Беларускай Вікіпэдыі]] яна пачала зьбіраць навуковыя і гістарычныя зьвесткі на беларускай мове. Можна сказаць, што Беларуская Вікіпэдыя — беспрэцэдэнтная зьява ў гісторыі Беларусі. Бягучай мэтай Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам зьяўляецца абагнаць [[Беларуская энцыкляпэдыя|Беларускую энцыкляпэдыю]] (папяровую энцыкляпэдыю), якая зьмяшчае больш за 80 тысячаў артыкулаў на беларускай мове. Наш разьдзел ужо пабіў Беларускую энцыкляпэдыю па ахопу тэмаў. Мы маем артыкулы амаль на любую тэму (прынамсі з [[Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы|Істотных артыкулаў]]).
 
Каб павысіць папулярнасьць, мы распачалі праект «Папулярнасьць», каб ахапіць большае кола людзей. Беларусы амаль усе ведаюць пра існаваньне Вікіпэдыі. Шмат хто ведае пра Беларускую Вікіпэдыю, але ня кожны ведае, што ёй можна карыстацца на прымальным узроўні. Між тым, [[Google]] зьяўляецца найбольш папулярнай [[Пошукавая сыстэма|пошукавай сыстэмай]] у Беларусі, таму [[Лягатып Google|Дудлы]] ({{langмова-en|Doodles|скарочана}}) добра сабе трапляюць да беларускай аўдыторыі.
 
І вось у нас зьяўляецца магчымасьць сказаць людзям: «Алё, народ! Давай да нас, усё бясплатна і без рэклямы!» Я вырашыў зладзіць экспэрымэнт. Як раз [[31 сакавіка]] быў дзень народзінаў [[Робэрт Бунзэн|Робэрта Бунзэна]] (з нагоды чаго і быў створаны чарговы Дудл). Сёньня я праверыў [http://stats.grok.se/be-x-old/201103/%D0%A0%D0%BE%D0%B1%D1%8D%D1%80%D1%82_%D0%91%D1%83%D0%BD%D0%B7%D1%8D%D0%BD статыстыку наведваньняў] і ня быў зьдзіўлены. Колькасьць наведваньняў у той дзень перавысіла звычайную на парадак.