Электронная пошта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 113 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q9158 (translate me)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
'''Электронная пошта''', '''e-mail''' — мэтад абмену паштовымі паведамленьнямі ў лічбавым фармаце. Сыстэма электроннай пошты пабудаваная па пранцыпе [[store-and-forward]], паводле якой кожны сэрвэр электроннай пошты адпраўляе, атрымлівае і перасылае паведамленьні, якія праходзяць празь яго. Паведамленьні захоўваюцца на сэрвэрах; карыстальнікі могуць чытаць і захоўваць у сябе, проста падключыўшыся да сэрвэра. На пачатку эры электроннай пошты паведамленьні адсылаліся і атрымоўваліся непасрэдна адпраўшчыкам і адрасатам.
 
Кожнае электроннае паведамленьне, ліст, складаецца з дзьвюх абавязковых частак: ''загалоўка'' ({{langмова-en|header}}) і ''тэксту паведамленьня'' ({{langмова-en|body}}). Загаловак зьмяшчае мэтазьвесткі: адрас адпраўшчыка і атрымальніка (ці атрымальнікаў), тэму ліста, а таксама розныя тэхнічныя элемэнты (кадаваньне, дастасаваныя файлы і г. д.).
 
Спачатку падтрымліваліся паведамленьні, якія зьмяшчаюць толькі тэкст, але потым былі дазволеныя мультымэдыя-дастасаваньні ў выглядзе розных файлаў. Падобная тэхналёгія была стандартызаваная ў RFC 2045 пры дапамозе RFC 2049, у якім быў раскрыты сэнс [[MIME|Multipurpose Internet Mail Extensions]] (ад анг. ''Шматмэтавыя пашырэньні сеціўнай пошты'').