Апэрацыйная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 70:
==== Графічны інтэрфейс карыстальніка ====
 
Большасьць сучасных кампутарных сыстэмаў падтрымліваюць графічны інтэрфэйс карыстальніка ({{langмова-en|GUI}}, ад ''Graphical User Interface''), і звычайна ўключаюць яго. У некаторых апэрацыйных сыстэмах, такіх як Microsoft Windows і Mac OS , GUI убудаваны ў ядро. Іншыя апэрацыйныя сыстэмы маюць модульную канструкцыю, аддзяляючы графічную падсыстэму ад ядра АС. GNU/Linux і Mac OS X пабудаваны такім чынам.
 
Многія апэрацыйныя сыстэмы дазваляюць карыстальніку ўсталяваць або ствараць любы карыстальніцкі інтэрфэйс у адпаведнасьці зь іх пажаданьнямі. X Window System ў спалучэньні з GNOME ці KDE звычайна сустракаюцца на большасьці Unix і Unix-падобных (BSD, GNU/Linux, Solaris) сыстэмах. Шэраг заменаў абалонкі Windows, якія прапануюць альтэрнатывы ўбудаванай абалонцы, былі выпушчаныя, але ўбудаваная абалонка ня можа быць аддзеленай ад Windows. Існуюць шматлікія варыянты графічнага інтэрфэйсу для Unix і Unix-падобных АС, большасьць зь іх — вытворныя ад X11 (X Window System).
Радок 80:
Ядро злучае прыкладное праграмнае забесьпячэньне і абсталяваньне кампутара.
 
З дапамогай мікрапраграмаў у пастаяннай памяці прыстасаваньняў ({{langмова-en|firmware}}) і драйвераў прыладаў ({{langмова-en|device drivers}}), апэрацыйная сыстэма забясьпечвае базавы ўзровень кантролю над апаратнай часткай кампутара. Функцыі апэрацыйнай сыстэмы звычайна ўключаюць: вылучэньне памяці для праграмаў, кіраваньне доступам праграмаў да апаратных рэсурсаў, арганізацыю дадзеных (сродкамі [[Файлавая сыстэма|файлавай сыстэмы]]) для іх доўгатэрміновага захоўваньня і да т. п.
 
==== Выкананьне праграмы ====
Радок 120:
Многія апэрацыйныя сыстэмы могуць «падмануць» праграмы, выкарыстоўваючы памяць на [[Цьвёрды дыск|цьвёрдым дыску]] і апэратыўную памяць быццам адзін бесьперапынны кавалак памяці, які называюць [[віртуальная памяць|віртуальнай памяцьцю]]. Выкарыстаньне віртуальнай адрасацыі памяці (такой як ''пагінацыя'' або ''сэгмэнтацыя'') азначае, што ядро можа вырашаць, якую памяць кожная праграма можа выкарыстоўваць у любы момант часу, і дазваляе апэрацыйнай сыстэме выкарыстоўваць адзін участак памяці для некалькіх задачаў.
 
У сучасных апэрацыйных сыстэмах, участак памяці, доступ да якога адбываецца радзей, можа быць часова запісаны на цьвёрды дыск ці іншы носьбіт, каб зрабіць гэту прастору даступнай для выкарыстаньня ў іншых праграмах. Гэта дзеяньне называюць ''падменай'' ({{langмова-en|swapping}}), таму што пры выкарыстаньні нейкай вобласьці памяці некалькімі праграмамі, зьмест гэтай вобласьці можа быць заменены ці вернуты па патрабаваньні.
 
==== Шматзадачнасьць ====
Радок 126:
Шматзадачнасьць азначае выкананьне некалькіх незалежных кампутарных праграмаў на адным кампутары, ствараючы ўражаньне, што кампутар выконвае задачы адначасова. Так як большасьць кампутараў можа рабіць ня больш адной ці двух рэчаў у дадзены момант часу, шматзадачнасьць звычайна дасягаюць з дапамогай падзелу часу, што азначае, што кожная праграма выкарыстоўвае частку часу кампутара для выкананьня.
 
Ядро апэрацыйнай сыстэмы зьмяшчае частку праграмнага коду, так званы ''плянавальнік'' ({{langмова-en|scheduler}}), які вызначае, колькі часу кожная праграма будзе займаць рэсурсы, і ў якім парадку кіраваньне будзе перададзена праграмам. Ядро перадае кіраваньне працэсу, яно ж дазваляе праграме доступ да працэсара і памяці. Потым кіраваньне вяртаецца ядру празь нейкі мэханізм, каб яно магло перадаць кіраваньне наступнай праграме. Гэты пераход кантролю паміж ядром і праграмамі называюць ''пераключэньнем кантэксту''.
 
Раньняя мадэль рэгуляваньня выдзяленьня часу для праграмаў — так званая каапэратыўная шматзадачнасьць. У гэтай мадэлі, калі ядро перадае кіраваньне праграме, яна можа выконвацца столькі часу, колькі пажадае, пакуль яўна не верне кіраваньне ядру. Гэта азначае, што шкоднасная праграмы або няспраўнасьць можа ня толькі забараніць іншым праграмам выкарыстаньне працэсара, але і павесіць ўсю сыстэму, калі ўвойдзе ў бясконцы цыкль.
Радок 140:
==== Драйвэры прыладаў ====
 
Драйвер прылады ({{langмова-en|device driver}}) — спэцыфічны тып кампутарнага праграмнага забесьпячэньня, распрацаваны для ўзаемадзеяньня з прыладамі. Як правіла, ўяўляе сабой інтэрфэйс для сувязі з прыладай, праз канкрэтныя шыны кампутара ці падсыстэмы сувязі з апаратнай часткай даючы каманды прыладзе, а на другім канцы прадстаўляючы неабходныя інтэрфэйсы для апэрацыйнай сыстэмы і прыкладаньняў. Гэта спэцыялізаваны праграмны код, які залежыць ад абсталяваньня, а таксама спэцыфічны для апэрацыйнай сыстэмы, дазваляе іншай праграме, звычайна апэрацыйнай сыстэме альбо пакету прыкладнога праграмнага забесьпячэньня, празрыста ўзаемадзейнічаць з прыладай, і як правіла, прадстаўляе неабходную апрацоўку перарываньняў.
 
=== Сетка ===