Мільянэр: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат выдаліў: es:Millonario (deleted)
вікізьвесткі
Радок 1:
'''Мільянэр'''  — чалавек, капітал якога перавышае адзін мільён [[Даляр ЗША|даляраў ЗША]], [[эўра]], фунтаў стэрлінгаў або любой параўнальнай валюты.
 
У шматлікіх краінах сьвету статус і прэстыж асобы непасрэдна асацыюецца з мільённым капіталам, з-за гэтага шматлікія ставяць сабе дасягненьне багацьця такога памеру мэтай жыцьця. Статус мільянэра ў нашы дні ня так выключны, як быў калісьці, і ва ўжытак увайшлі тэрміны '''мульты-мільянэр''' і '''мільярдэр''', якія пазначаюць самы высокі ўзровень індывідуальнага багацьця. Узрослы лік мільянэраў у асноўным тлумачыцца [[інфляцыя|інфляцыяй]]й: цяпер мільён, напрыклад, амэрыканскіх даляраў валодае істотна меншай [[пакупная здольнасьць|пакупной здольнасьцю]], чым, скажам, у [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. Але, вядома, мільённы стан па-ранейшаму забясьпечвае вельмі камфортны [[узровень жыцьця|ўзровень жыцьця]] для яго ўладальнікаў.
 
Паводле дасьледаваньняў амэрыканскіх эканамістаў Стэнлі (Thomas Stanley) і Данко (William Danko), прадстаўленым у іх кнізе ''Сусед  — мільянэр'' (''The Millionaire Next Door''), 80 % амэрыканскіх мільянэраў дасягнулі мільённага стану самі, і толькі 20 % атрымалі яго па спадчыне.
 
Як правіла, грашовыя і іншыя ліквідныя актывы складаюць толькі невялікую дзель усіх актываў мільянэра. Некаторыя індывіды, валодаючы дарагой [[нерухомасьць|нерухомасьцнерухомасьцю]]ю, аўтамабілямі, разам з тым могуць выпрабоўваць недахоп гатовых сродкаў для штодзённых выдаткаў, што змушае іх да запазычаньня і нярэдка прыводзіць да згубы статусу мільянэра, а часам і да банкруцтва.
 
Часопісы «[[Forbes|Форбс]]» («Forbes») і «[[Fortune (часопіс)|Фортун]]» («Fortune», {{мова-en|посьпех і стан}} адначасова) лічацца аўтарытэтнымі выданьнямі ў пытаньні індывідуальных станаў і рэгулярна публікуюць сьпісы найбагатых людзей сьвету. Паводле [[Сьпіс мільярдэраў (2005)|сьпісу, апублікаванаму «Форбсам»]], у [[2005]] годзе ў сьвеце было 691 мільярдэраў (у пераліку на амэрыканскі даляр).
 
Лік мільянэраў пры гэтым нашмат больш, у багатых краінах сьвету мільянэры складаюць невялікі, але ўжо прыкметны адсотак насельніцтва. Па дадзеных кампаніі [[Merrill Lynch]], на чэрвень 2008 году ў сьвеце налічалася 10,1  млн мільянэраў, зь іх каля траціны - — у [[ЗША]]. Сукупны памер іх актываў (без уліку кошту асноўнай нерухомасьці) складаў $40,7  трлн.<ref>[http://gazeta.ru/news/business/2008/06/24/n_1234993.shtml Лік мільянэраў на Зямлі ўзрос да 10,1  млн чалавек]{{ref-ru}} // Газета. Ru, 24 чэрвеня 2008</ref>
 
У шматлікіх разьвітых краінах існуюць цэлыя пасёлкі або раёны, дзе пражываюць пераважна сем'ісем’і са станам мільён даляраў і вышэй. Акрамя таго, утварыліся нават прафэсійныя вобласьці, дзе большасць працуючых  — мільянэры.
 
У 2005 [[Расея]] займае трэцяе месца ў сьвеце пасьля [[ЗША]] і Нямеччыны па колькасьці мільярдэраў<ref>[http://www.forbes.com/static/bill2005/citizen_101.html?passListId=10&passYear=2005&passListType=Person&searchParameter1=unset&searchParameter2=unset&resultsHowMany=25&resultsSortProperties=%252Bstringfield11%252C-numberfield3&resultsSortCategoryName=Country&fromColumnClick=&bktDisplayField=&bktDisplayFieldLength=&category1=category&category2=category&passKeyword=&resultsStart=101 www.forbes.com]</ref>. Паводле «Форбсу», стан 27 расейцаў перавышае мільярд даляраў. У суме актывы расейскіх мільярдэраў, па адзнаках часопіса, складаюць 90,6  млрд даляраў.
 
У Беларусі налічваецца каля 10 тысяч даляровых мільянэраў.
Радок 22:
 
== Крыніцы ==
{{зноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 31:
 
[[Катэгорыя:Капітал]]
 
[[ca:Milionari]]
[[de:Millionär]]
[[en:Millionaire]]
[[eo:Milionulo]]
[[fr:Millionaire]]
[[gl:Millonario]]
[[nl:Miljonair]]
[[ru:Миллионер]]
[[sv:Miljonär]]
[[yi:מיליאנער]]