Сталь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
Радок 1:
[[Файл:The viaduct La Polvorilla, Salta Argentina.jpg|міні|250пкс|справа|Сталёвы [[мост]]]]
[[Файл:Steel wire rope.JPG|міні|250пкс|справа|Сталёвы трос з шахты абмоткі вежы]]
'''Сталь''' ({{langмова-pl|stal}} ад {{langмова-de|Stahl|скарочана}}) — дэфармоўны (коўкі) [[сплаў]], які складаецца ў асноўным з [[жалеза]] й мае ўтрыманьне [[вуглярод]]у ад 0,2% і 2,1% паводле вагі, у залежнасьці ад гатунку. Вуглярод зьяўляецца найбольш распаўсюджаным матэрыялам для легіраваньня жалеза, але шэраг іншых легіравальных элемэнтаў выкарыстоўваюцца таксама, як то [[манган]], [[хром]], [[ванад]] і [[вальфрам]]<ref name="EngineeringM">Ashby, Michael F. and Jones, David R. H. (1992) [1986]. «Engineering Materials 2 (with corrections ed.)». Oxford: Pergamon Press. ISBN 0-08-032532-7.</ref>. Вуглярод й іншыя элемэнты выступаюць у якасьці ацьвярджальніка, прадухіляючы [[дысьлякацыя|дысьлякацыі]] ў крышталічнай рашоткі [[атам]]а жалеза. Вар’іруючы колькасьць легіруючых элемэнтаў і формы іхнай прысутнасьці ў сталі можна кантраляваць такія якасьці, як [[цьвёрдасьць]], [[плястычнасьць]] і [[трываласьць]] на парыў сталі. Сталь з павышаным утрыманьнем вугляроду можа зрабіцца мацнейшай за жалеза, але таксама менш плястычнай за яго.
 
Сплавы з утрыманьнем вугляроду вышэй за 2,1% вядомыя як чыгун празь іхнюю ніжэйшую [[тэмпэратура плаўленьня|тэмпэратуру плаўленьня]] й добрыя ліцейныя якасьці<ref name="EngineeringM"/>. Сталь таксама адрозьніваецца ад [[кованае жалеза|кованага жалеза]], якое можа утрымоўваць невялікую колькасьць вугляроду, але сталь уключае [[шлак]]авыя дамешкі. Гэтыя два адметныя фактары павялічваюць супраціў сталі да [[іржа|ржавеньня]] й павялічвае сварываемасьць.