[[Файл:Crimea.Yayla.Cliff-1.jpg|thumb|300px|Крымскія горы каля [[Алушта|Алушты]]]]
'''Крымскія горы''' ({{langмова-crh|Qırım dağları}}; {{langмова-uk|Кримські гори}}) — горная сыстэма на поўдні [[Крымскі паўвостраў|Крымскага паўвострава]] ([[Украіна]]). Працягваецца на 180 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, ад мысу Фіялэнт ля [[Севастопаль|Севастопаля]] да мысу Ільлі каля [[Фэадосія|Фэадосіі]]. Шырыня горнае паласы да 60 км. У рэльефе выразна выдзяляюцца тры амаль паралельныя пасмы з крутымі паўднёвымі ды палогімі паўночнымі схіламі: Галоўнае, Ўнутранае ды Зьнешняе. Пераважаюць вышыні 700—1200 м, максымальная — 1545 м (г. [[Раман-Кош]]). Адна з найвышэйшых вяршыняў Крымскіх гораў — [[Ай-Пэтры]].