Крычаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Скасаваньне праўкі 1659703 удзельніка 86.57.245.147 (гутаркі) Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наш...
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 71:
 
Паводле інвэнтару, станам на [[1671]] у Крычаве было 375 [[дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]], на [[1682]] — 456 дымоў<ref name="evkl"/>. У [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікую Паўночную вайну]] ([[1700]]—[[1721]]) улетку [[1708]] непадалёк ад места разьмяшчаўся лягер расейскіх войскаў на чале з царом маскоўскім [[Пётар I|Пятром I]]. Станам на [[1720]] у Крычаве было 233 жылыя дамы, на [[1747]] — 429 [[Дым (адзінка падаткаабкладаньня)|дымоў]], на [[1779]] — 470 дымоў<ref name="evkl"/>.
 
У [[1743]]—[[1744]] гадах у Крычаве й ваколіцах разгарэлася сялянскае [[Крычаўскае паўстаньне 1743—1744 гадоў|антыфэўдальнае паўстаньне]] пад кіраўніцтвам [[Васіль Вашчыла|Васіля Вашчылы]], якое было жорстка задушанае войскам [[Геранім Флярыян Радзівіл|Гераніма Флярыяна Радзівіла]].
 
У выніку [[першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1772]]) Крычаў апынуўся ў складзе [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], у [[Магілёўская губэрня|Магілёўскай губэрні]]. Статус паселішча панізілі да [[мястэчка]]. У [[1776]] [[Кацярына II]] падаравала Крычаўскае староства графу Р. Пацёмкіну. У кан. [[XVIII стагодзьдзе|XVIII ст.]] мястэчка зрабілася важным цэнтрам мануфактурнай прамысловасьці, тут дзейнічалі суднавэрф, а таксама вінакурны, цагельны, шкляны, гарбарны і медналіцейны заводы, млыны.