Заходнегерманскія мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 28:
== Гісторыя ==
=== Паходжаньне, асноўныя рысы ===
ГалінуГрупу германскіх моваў прынята традыцыйна падзяляць на тры групыпадгрупы: паўночную, заходнюю і ўсходнюю<ref>{{Кніга|аўтар = Hawkins, John A.|частка = |загаловак = Germanic languages|арыгінал = |спасылка = |адказны = Bernard Comrie|выданьне = The World's Major Languages|месца = |выдавецтва = Oxford University Press|год = 1987|том = |старонкі = 68-76|старонак = |сэрыя = |isbn = 0-19-520521-9|наклад = }}</ref>. Дакладныя адносіны германскіх моваў цяжка вызначыць ужо з пэрыяду іх фіксацыі рунічнымі надпісамі, з-за чаго асобныя ідыёмы ў складзе германскіх моваў цяжка паддаюцца ўнутранай клясыфікацыі. На думку некаторых лінгвістаў, германскія мовы заставілся ўзаемназразумелымі на працягу ўсяго Вялікага перасяленьня народаў, аднак іншыя лінгвісты сьцьвярджаюць, што ўжо ў ІІІ ст. н.э. носьбіты такіх заходнегерманскіх ідыёмаў як [[старажытнафранская мова|старажытнафранская]] й [[гоцкая мова|гоцкая]] мовы, ня мелі магчымасьці вольнага кантактаваньня паміж сабою.
 
[[Дыялект]]ы, у якіх зь цягам часу ўтварыліся ўласьцівыя заходнегерманскім мовам рысы, пачалі вылучацца з прагерманскае мовы ў пэрыяд Ястарфскай культуры, то бок у I ст. да н.э.
Радок 36:
* Дэлябіялізацыя ўсіх лябіявэлярных [[зычны]]х, за выняткам такіх зычных у пазыцыі пачатку слова;
* Заходнегерманская гемінацыя (падваеньне): падваеньне ўсіх зычных перад /j/ (за выключэньнем /r/);
* Зьліцьцё [ð], фрыкатыўныфрыкатыўнага [[аляфон]]у гуку /d/, зьліваецца зь ім і, адпаведна, пераўтварэньне ператвараеццаяго ў [d], ва ўсіх пазыцыях. Пры гэтым два іншых фрыкатывы, [β] ды [ɣ], захоўваюцца;
* Пераход канчатку другой асобы адзіночнага ліку ў прэтэрыце -t на -ī;
* Страта /z/ у канцы словаў<ref>{{Кніга|аўтар = Crist, Sean.|частка = |загаловак = An Analysis of *z loss in West Germanic|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = |выдавецтва = Linguistic Society of America, Annual Meeting|год = 2002|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
Радок 63:
* Эльбска-германскі (ірмінонскі; продак старажытнасаконскай мовы і некаторых дыялектаў старажытнаверхненямецкай мовы, а таксама, верагодна, мёртвай лянгабардзкай мовы).
 
Наяўнасьць зьвестак пра гэтыя дыялекты рэзка адрозьніваецца: так, калі дзякуючы сьведчаньням даччыных стараангельскай і старажытнафрыскай моваў існуе набор зьвестак пра паўночнаморскія дыялекты, то аднак амаль нічога не вядома пра вэзэр-райнскія й эльбскія дыялекты. Тым ня менш, абодва апошнія тэрміны зьяўляюцца толькі ўмоўнымі, бо былі створаныя не для апісаньня моўных рысаў, а для характаразываньняхарактарызаваньня групы [[археалёгія|археалягічных]] знаходак; толькі пазьней гэтыя тэрміны сталі ўмоўна прымяняцца да прынятых дыялектных адрозьненьняў у рэгіёнах, адкуль узялі назвы гэтыя тэрміны. Да сёньняшняга дня знойдзеная толькі невялікая колькасьць рунічных надпісаў пэрыяду Вялікага перасяленьня народаў. Гэтыя надпісы часта зьяўляюцца неразборлівымі, аднаслоўнымі альбо зьмяшчаюць уласныя імёны, што не дазваляе выявіць дакладныя лінгвістычныя рысы вэзэр-райнскай і эльбскай дыялектных групаў.
 
Доказамі адасабленьня ўсходнегерманскіх дыялектаў яшчэ да падзелу паўночнагерманскіх і заходнегерманскіх зьяўляецца наяўнасьць некаторых агульных фанэтычных рысаў у заходнегерманскіх і паўночнагерманскіх<ref name=robinson/>:
Радок 81:
 
=== Сярэднявечны пэрыяд ===
У раньнія [[Сярэднявечча|сярэднявечныя]] часы адасабленьніадасабленьню заходнегерманскіх моваў спрыялі, з аднаго боку, асобнае астраўное разьвіцьцё раньніх формаў ангельскай мовы і, зь іншага боку, другое перасоўваньне зычных на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
 
Перасоўваньне зычных у верхненямецкіх мовах адрозьнівае іх ад іншых заходнегерманскіх. Самыя паўднёвыя нямецкія дыялекты (напрыклад, валіскі, распаўсюджаны на поўдні Швайцарыі) маюць завершанае перасоўваньне, тады як дыялекты поўначы падобныя зьмены не закранулі. З усіх сучасных дыялектаў нямецкай мовы ніжненямецкі дыялект (распаўсюджаны менавіта на поўначы, часам лічыцца асобнай мовай) зьяўляецца найбліжэйшым з усіх нямецкіх дыялектаў да ангельскае мовы.