Яраслаў Гашак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Бібліяграфія: кірылічная «і»
Радок 41:
== Раман пра бравага салдата Швэйка ==
[[Файл:Bona_Soldato_SVEJK_en_Humenne.JPG|міні|Помнік браваму салдату Швэйку ў Гуменным, Славаччына]]
Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «[[Прыгоды бравага салдата ШвейкаШвэйка ў часе сусьветнай вайны]]» (''Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války'', [[1921]]—[[1923]]) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага [[жаргон]]у і праскага [[арго]], пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
 
Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман ШвейкаШвэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.
 
«Першае беларускае выданьне „Швэйка“ адбылося ў [[1931]]—[[1932]] гадох. Перакладчыкі — [[Міхась Зарэцкі|Зарэцкі]], [[Максім Лужанін|Лужанін]], [[Кандрат Крапіва|Крапіва]]. Мовы арыгіналу — нямецкая, расейская й чэская. Бібліяграфічны статус кнігі — рарытэт. Культурны і грамадзкі — амаль ніякі, бо беларусы дагэтуль ўпрысёрб зачытваюцца расейскім варыянтам раману», — зазначае [[Наша Ніва]]{{Няма крыніцы}}.