Эспэранта: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Эсперанта?oldid=1740588
Радок 17:
|ISO3 = epo
}}
'''Эспэра́нта''' (саманазва: ''Esperanto'') — міжнародная, [[штучныя мовы|штучная (пабудаваная) мова]], найбольш пасьпяховая і пашыраная сярод усіх штучных моваў. Была распачатая [[Людвік Замэнгоф|Людвікам Замэнгофам]] у [[1887]]. Назва яе паходзіць ад псэўданіму «doktoro Esperanto» (той, хто спадзяецца), пад якім быў апублікаваны першы падручнік. Аўтар спадзяваўся на тое, што гэтая мова будзе добрым сродкам для паразуменьня ўсіх народаў. Мэта эспэранта — стаць не адзінай, а другой, дадатковай (пасьля роднай) і дапаможнай у зносінах зь іншымі людзьмі. Колер надзеі — зялёны, яго маюць сымбалі эспэранта: зорка і сьцяг.
 
У наш час гэтая мова ўжываецца ў шматлікіх сфэрах чалавечага жыцьця, найперш у турызьме, ліставаньнях, культурным і літаратурным абмене, пры навучаньні мовам. Акрамя перакладной, эспэранта мае арыгінальную літаратуру, пэрыядычныя выданьні, музыкальныя творы, радыёперадачы, існуюць грамадзкія і прафэсійныя арганізацыі, праводзяцца курсы мовы.
 
== Лінгвістычная характарыстыка ==
== Мова ==
=== Фаналёгія эспэранта ===
Эспэранта прызваны служыць унівэрасальнай міжнароднай мовай, другой (пасьля роднага) для кожнага адукаванага чалавека. прапануецца, што выкарыстаньне нэйтральнай (пазаэтнічнай) і простай ў вывучэньні мовы было б здольнае вывесьці міжмоўныя кантакты на якасна новы ўзровень. Акрамя таго эспэранта валодае вялікай пэдагагічнай (прапэдэўтычнай) каштоўнасьцю, то бок, істотна палягчае наступнае вывучэньне іншых моваў.
==== Зычныя ====
{| class="wikitable"
|-
! !! губна-губныя !! губна-зубныя !! Альвэалярныя !! Постальвэалярныя !! Палятальныя !! Велярныя !! Глётальныя
|-
| '''Насавыя''' || m || || n || || || ||
|-
| '''Выбухныя''' || p, b || || t, d || || || k, g ||
|-
| '''Афрыкаты''' || || || t͡s || d͡z || t͡ʃ, d͡ʒ || ||
|-
| '''Фрыкатыўныя''' || || f, v || s, z || ʃ, ʒ || || x || h
|-
| '''Дрыжачыя''' || || || r || || || ||
|-
| '''Апраксыманты''' || || || i || || j || ||
|}
 
==== Галосныя ====
{| class="wikitable"
|-
! !! Пярэдняга шэрагу !! Задняга шэрагу
|-
| Верхняга ўздыму || i || u
|-
| Сярэдняга ўздыму || e || o
|-
| Задняга ўздыму || a
|}
 
=== Альфабэт, чытаньне ===
Альфабэт мовы пабудаваны на аснове [[Лацінскі альфабэт|лацінскага]]. У ім 28 літараў: A, B, C, Ĉ, D, E, F, G, Ĝ, H, Ĥ, I, J, Ĵ, K, L, M, N, O, P, R, S, Ŝ, T, U, Ŭ, V, Z, якія адпавядаюць 28 гукам — пяці галосным, двум паўгалосным і 21 зычнаму.
У альфабэце літары называюцца так: зычныя — зычны+о, галосныя — проста галосны:
* A — a
* B — bo
* C — co
і г. д.
 
Кожнай літары адпавядае адзін гук (фанэматычнае пісьмо). Чытаньне літараў не залежыць ад яе становішча ў слове.
Націск заўсёды падае на перадапошні склад.
 
Пра вымаўленьне большай часткі гукаў магчыма здагадацца без спэцыяльнай падрыхтоўкі (M, N, K і інш.), вымаўленьне іншых трэба запомніць:
* C (''co'') вымаўляецца як ''ц''
* Ĉ (''ĉo'') як ''ч''
* G (''go'') заўсёды чытаецца як ''г''
* Ĝ (''ĝo'') — [[афрыкаты|афрыката]], вымаўляецца як ''джь''.
* H (''ho'') вымаўляецца як глухі водгук ({{мова-en|h}}), зрэдку, як украінскае ці беларускае ''г''.
* Ĥ (''ho'') як ''х''.
* J (''jo'') — як ''й''
* Ĵ (''Ĵo'') — як ''ж''
* L (''lo'') — нэўтральнае ''л'' (шырокія межы гэтай фанэмы дазваляюць вымаўляць яе як «мяккую л»).
* Ŝ (''ŝo'') — як ''ш''
* Ŭ (''ŭo'') — адпавядае ангельскаму ''w'' ці беларускаму ''ў''. Гэта літара зьяўляецца паўгалоснай, склад не ўтварае, сустракаецца практычна ў злучэньнях «eŭ» ці «aŭ».
{{Праслухаць|Patro Nia.ogg|Прыклад вымаўленьня (малітва "Ойча наш")}}
 
==== Набор дыякрытыкі ====
Спэцыфічныя літары эспэранта з надрадковымі знакамі ([[дыякрытычны знак|дыякрытыкай]]) сярод стандартных шматмоўных раскладак, даступных для распаўсюджаных апэрацыйных сістэм, могуць быць атрыманыя пры дапамозе націсканьня на адпаведную літару пасьля [[мёртвыя клявішы|мёртвай клявішы]] ў канадзкай раскладцы, таксама існуе шмат спэцыяльных праграмаў для хуткага набору гэтых літараў (''Ek!''<ref>[http://www.esperanto.mv.ru/Ek/index.html Ek!]</ref>); [[макрас]]ы для [[Microsoft Word]]. Існуюць раскладкі пад [[GNU/Linux|Linux]]: у прыватнасьці, у стандартных варыянтах [[Ubuntu Linux|Ubuntu]] і [[Mandriva Linux]].
 
Большасьць сайтаў Інтэрнэту (уключаючы і разьдзел Вікіпэдыі на эспэранта) аўтаматычна пераўтварае сымбалі з набранымі ў постпазвцыі іксамі (ікс не ўваходзіць ў альфабэт эсперанта, і можа разглядацца як службовы сымбаль) у сымбалі з дыякрытыкай (напрыклад са злучэньня ''jx'' атрымліваецца ''ĵ''). Аналагічныя сыстэмы набору сымбаляў з дыякрытыкай (дзьве пасьлядоўна нажатыя клявішы набіраюць адзін знак) існуюць і для іншых моваў — напрыклад, у «канадзкай шматмоўнай» раскладцы для набору францускай дыякрытыкі.
 
Таксама можна карыстацца клявішай Alt і лічбамі (на лічбавай клявіятуры). Спачатку пішуць адпаведную літару (напрыклад C для Ĉ), потым націскаюць Alt і набіраюць 770, і над літарай зьяўляецца [[цыркумфлекс]]. Калі ж набраць 774, то зьявіцца знак для ŭ.
 
У якасці замены дыякрытыкі таксама выкарыстоўваецца літара ''h'' (дадзены спосаб зьяўляецца «афіцыйнай» заменай дыякрытыкі, паколькі ён прапанаваны ў «[[Асновы эспэранта|Асновах эспэранта]]»: «''Тыпаграфіі, якія не маюць літар ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ, ŭ могуць у першы час выкарыстоўваць ch, gh, hh, jh, sh, u''»<ref>[http://akademio-de-esperanto.org/fundamento/gramatiko_rusa.html Fundamento de Esperanto Апісаньне граматыкі ў першым падручніку эспэранта]</ref>), але гэты спосаб робіць артаграфію нефанэматычнай і абцяжарвае аўтаматычную сартыроўку і перакадыраваньне. З распаўсюджваньнем [[Юнікод]]у гэты спосаб (як і іншыя, узору дыякрытыкі ў постпазыцыі — g'o, g^o і падобныя) сустракаюцца ў тэкстах усё радзей.
 
=== Лексыка ===
{| class="wikitable"
|-
! !! '''[[Спіс Сўодэша]] для эспэранта''' !!
|-
| '''№''' || '''Эспэранта''' || '''Беларуская'''
|-
| 1 || mi || я
|-
| 2 || ci (vi) || ты
|-
| 3 || li || ён
|-
| 4 || ni || мы
|-
| 5 || vi || вы
|-
| 6 || ili || яны
|-
| 7 ||tiu ĉi || гэты, гэта
|-
| 8 || tiu || той, та, тое
|-
| 9 || tie ĉi || тут
|-
| 10 || tie || там
|-
| 11 || kiu || хто
|-
| 12 || kio || што
|-
| 13 || kie || дзе
|-
| 14 || kiam || калі
|-
| 15 || kiel || як
|-
| 16 || ne || не
|-
| 17 || ĉio,ĉiuj || усё, усе
|-
| 18 || multaj, pluraj ||
|-
| 19 || kelkaj, kelke || некалькі
|-
| 20 || nemultaj.nepluraj || нешматлікія
|-
| 21 || alia || другі, іншы
|-
| 22 || unu || адзін
|-
| 23 || du || два
|-
| 24 || tri || тры
|-
| 25 || kvar || чатыры
|-
| 26 || kvin || пяць
|-
| 27 || granda || вялікі
|-
| 28 || longa || доўгі
|-
| 29 || larĝa || шырокі
|-
| 30 || dika || тоўсты
|-
| 31 || peza || цяжкі
|-
| 32 || malgranda || маленькі
|-
| 33 || mallonga (kurta) || кароткі
|-
| 34 || mallardĝa || вузкі
|-
| 35 || maldika || тонкі, худы
|-
| 36 || virino || жанчына
|-
| 37 || viro || мужчына
|-
| 38 || homo || чалавек
|-
| 39 || infano || дзіця
|-
| 40 || edzino || жонка
|-
| 41 || edzo || муж
|-
| 42 || patrino || маці
|-
| 43 || patro || бацька
|-
| 44 || besto || жывёла
|-
| 45 || fiŝo || рыба
|-
| 46 || birdo || птушка
|-
| 47 || hundo || сабака
|-
| 48 || pediko || блыха
|-
| 49 || serpento || зьмяя
|-
| 50 || vermo || чарвяк
|-
| 51 || arbo || дрэва
|-
| 52 || arbaro || лес
|-
| 53 || bastono || кій, прут
|-
| 54 || frukto || плод, садавіна
|-
| 55 || semo || семя
|-
| 56 || folio || ліст
|-
| 57 || radiko || корань
|-
| 58 || ŝelo || кара
|-
| 59 || floro || кветка
|-
| 60 || herbo || трава
|-
| 61 || ŝnuro || вяроўка
|-
| 62 || haŭto || скура
|-
| 63 || viando || мяса
|-
| 64 || sango || кроў
|-
| 65 || osto || костка
|-
| 66 || graso || тлушч
|-
| 67 || ovo || яйка
|-
| 68 || korno || рог
|-
| 69 || vosto || хвост
|-
| 70 || plumo || пяро
|-
| 71 || haroj || валасы
|-
| 72 || kapo || галава
|-
| 73 || orelo || вуха
|-
| 74 || okulo || вока
|-
| 75 || nazo || нос
|-
| 76 || buŝo || рот, вусны
|-
| 77 || dento || зуб
|-
| 78 || lango || язык
|-
| 79 || ungo || ногаць
|-
| 80 || piedo || ступня, нага
|-
| 81 || gambo || нага
|-
| 82 || genuo || калена
|-
| 83 || mano || рука, далонь
|-
| 84 || flugilo || крыло
|-
| 85 || ventro || жывот
|-
| 86 || tripo || вантробы
|-
| 87 || gorĝo || горла, шыя
|-
| 88 || dorso || сьпіна (хрыбет)
|-
| 89 || brusto || грудзі
|-
| 90 || koro || сэрца
|-
| 91 || hepato || пячонка
|-
| 92 || trinki || піць
|-
| 93 || manĝi || есьці
|-
| 94 || mordi || грызьці, кусаць
|-
| 95 || suĉi || смактаць
|-
| 96 || kraĉi || пляваць
|-
| 97 || vomi || ванітаваць
|-
| 98 || blovi || дзьмуць
|-
| 99 || spiri || дыхаць
|-
| 100 || ridi || сьмяяцца
|}
 
Большая частка слоўніку складаецца з [[раманскія мовы|раманскіх]] і [[германскія мовы|германскіх]] каранёў, а таксама з інтэрнацыяналізмаў [[лаціна|лацінскага]] і [[старажытнагрэцкая мова|грэцкага]] паходжаньня. Ёсьць невялікая колькасць асноваў запазычаных з славянскіх (польская і расейская) моваў ці празь іх пасярэдніцтва. Словы, якія пазычаюцца, прыстасоўваюцца да фаналёгіі эспэранта і запісваюцца фанэматычным альфабэтам (гэта значыць, зыходная арфаграфія мовы-крыніцы не захоўваецца).
* Пазычаньні з [[француская мова|францускай]]: пры ўзяцьці слова з францускай мовы ў большасьці словаў адбыліся рэгулярныя гукавыя зьмены (напрыклад /ш/ перайшло ў /ч/). Шмат якія дзеяслоўныя формы эсперанта ўзяты менавіта з францускай мовы: (''iri'' — ісці, ''maĉi'' — жаваць, ''marŝi'' — шагаць, ''kuri'' — бегчы, ''promeni'' — прагульвацца і інш.).
* Пазычаньні з [[ангельская мова|ангельскай мовы]]: у час заснаваньня эспэранта як міжнароднага праекту ангельская мова ня мела свайго сёньняшняга распаўсюджаньня, таму ангельская лексыка даволі бедна прыведзеная ў асноўным слоўнікавым складзе эспэранта (''fajro'' — агонь, ''birdo'' — птушка, ''jes'' — так і некаторыя іншыя словы). Але ў апошні час, у слоўнік эспэранта увайшло некалькі інтэрнацыянальных англіцызмаў, такіх як ''bajto'' — байт (але таксама ''bitoko'', літаральна — біт-васьмёрка), ''blogo'' — блог, ''defaŭlte'' — па змаўчаньні, ''manaĝero'' — мэнэджэр і інш.
* Пазычаньні зь [[нямецкая мова|нямецкай]]: у асноўны слоўнікавы склад уваходзяць такія нямецкія асновы як ''nur'' — толькі, ''danko'' — падзяка, ''ŝlosi'' — замыкаць, ''morgaŭ'' — заўтра, ''tago'' — дзень, ''jaro'' — год і інш.
* Пазычанні з [[славянскія мовы|славянскіх моваў]]: ''klopodi'' — клапатаць, ''kartavi'' — картавіць, ''krom'' — акрамя і інш.
 
Агулам, лексычная сыстэма эспэранта выяўляе сябе як аўтаномная, якая неахвотна запазычвае асновы. Для новых паняцьцяў звычайна ствараецца новае слова з ужо існых у мове элемэнтаў, чаму садзейнічаюць разнастайныя магчымасьці словаўтварэньня. Яскравым прыкладам тут можа быць параўнаньне зь беларускай мовай:
* анг. ''site'', бел. ''сайт'', эсп. paĝaro;
* анг. ''printer'', бел. ''прынтэр'', эсп. ''printilo''
* англ. ''browser'', бел. ''браўзэр'', эсп. ''retumilo, krozilo''
* анг. ''internet'', бел. інтэрнэт, эсп. ''interret''.
 
Такая асаблівасьць мовы дазваляе звесьці да мінімуму колькасць каранёў і афіксаў, неабходных для валоданьня мовай.
 
У размоўным эспэранта ёсьць тэндэнцыя да замены словаў лацінскага паходжання словамі, створанымі з эспэранта-каранёў паводле апісальнага прынцыпу (паводка — ''altakvaĵo'' замест слоўнікавага ''inundo'', залішні — ''troa'' замест слоўнікавага ''superflua'' як у прыказцы ''la tria estas superflua — трэці лішні'' і г. д.).
 
=== Граматыка ===
Граматыку эспэранта магчыма выкласьці ў выглядзе 16 правілаў без выключэньняў (менавіта ў выглядзе 16 правілаў быў выдадзены першы падручнік мовы), для напісаньня выкарыстоўваецца фанэматычны альфабэт (гэта значыць з аднасэнсоўным двухбаковым адпавяданьнем напісаньня й вымаўленьня словаў) на лацінскай аснове. Мова адрозьніваецца рэгулярнасьцю: кожная асноўная частка мовы мае свой канчатак: напрыклад, ''-о'' у назоўнікаў, ''-а'' у прыметнікаў, ''-і'' у дзеясловаў у нявызначанай форме, ''-е'' — у вытворных прыслоўяў
{{Асноўны артыкул|Граматыка эспэранта}}
 
Граматыку эспэранта можна выкласьці ў выглядзе 16 правілаў без выключэньняў (менавіта ў выглядзе 16 правілаў быў выдадзены першы моўны падручнік), для пісьма выкарыстоўваецца фанэтычны альфабэт (то бок з адназначным двухбаковым адпаведнасьцю напісаньня і вымаўленьня словаў) на лацінскай аснове. Мова адрозьніваецца рэгульрнасьцю: кожная асноўная частка маўленьня мае свой канчатак.
==== Дзеяслоў ====
У сыстэме эспэранта-дзеяслову тры часы:
* мінулы (фармант ''-is''): ''mi iris'' — я ішоў, ''li iris'' — ён ішоў
* цяперашні (''-as''): ''mi iras'' я іду ''li iras'' ён ідзе
* будучы (''-os''): ''mi iros'' я пайду, ''li iros'' ён пойдзе.
 
Ва ўмоўным ладзе дзеяслоў мае толькі адну форму (''mi irus'' я пайшоў бы). Загадны лад утвараецца пры дапамозе фарманту ''-u: iru!'' ідзі!. Паводле гэтай парадыгмы спрагаецца нават дзеяслоў «быць» (''esti'') які нават у некаторых штучных мовах бывае «няправільным» (увогуле, парадыгма спражэньняў эспэранта ня мае выключэньняў).
 
==== Склоны ====
У сыстэме склонаў маецца ўсяго два склоны: [[назоўны склон|назоўны]] (намінатыў) і [[вінавальны склон|вінавальны]] (акузатыў). Астатнія адносіны перадаюцца пры дапамозе разнастайнай сыстэмы прыназоўнікаў зь фіксаваным сэнсам. Назоўны склон не маркіруецца асаблівым канчаткам (''vilaĝo'' — вёска), паказчыкам ''-n'' (''vilaĝon'' — вёску).
 
Вінавальны склон (як і ў беларускай мове) выкарыстоўваецца таксама для вызначэньня кірунку: ''en vilaĝo'' — у вёсцы ''en vilaĝon'' — у вёску, ''post krado'' за краты ''post kradon'' — за кратамі.
 
==== Лікі ====
У эспэранта два лікі: адзіночны і множны. Адзіночны не маркіруецца (infano — дзіця), а множны маркіруецца паказчыкам множнасьці -j: infanoj — дзеці. Тое ж самае і для прыметнікаў — прыгожы — bela, прыгожыя — belaj. Калі адначасова выкарыстоўваецца вінавальны склон і множны лік, паказчык множнасьці ставіцца ў самым пачатку: «прыгожых дзяцей» — bel'''ajn''' infan'''ojn'''.
 
==== Род ====
Граматычнай катэгорыі роду ў эспэранта няма. Маюцца займеньнікі li — ён, ŝi — яна, ĝi — яно (для неадушаўлённых назоўнікаў, а таксама жывёл у выпадках, калі плоць невядомая ці ня мае значэньня).
 
==== Дзеепрыметнікі ====
 
{| class="wikitable"
|-
! '''Час/Стан''' !! '''Сапраўдны стан''' !! '''Залежны стан'''
|-
| '''Мінулы час''' || -int- || -it-
|-
| '''Цяперашні час''' || -ant- || -at-
|-
| '''Будучы час''' || -ont- || -ot-
|}
Дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі ўтвараюцца шляхам даданьня суфіксу да асновы дзеяслову: для дзеепрыметнікаў — -а, а для дзеепрыслоўяў — -е, для субстанаваных дзеепрыметнікаў — -о. Такім чынам, дзеепрыслоўі маюць тыя ж формы і спосабы іх утварэння, што і прыметнікі, дзепрыслоўі — што і прыслоўі. Тут прыведзена табліца суфіксаў.
 
==== Ступені параўнаньня дзеепрыметнікаў і прыметнікаў ====
Ступені параўнаньня перадаюцца дадатковымі словамі. Вышэйшая ступень — pli — больш, malpli — менш, найвышэйшая ступень — la plej — самы.
 
Прыклад:
 
* важны — grava
* важней — pli grava
* самы важны — la plej grava
 
=== Сыстэма словаўтварэньня ===
Мова мае некалькі дзясяткаў прыставак і суфіксаў, якія маюць пастаянны сэнс і дазваляюць утвараць зь нешматлікай колькасці каранёў мноства новых словаў.
 
Некаторыя суфіксы:
* -et- — памяньшальны суфікс,
* -eg- — павелічальны суфікс,
* -ar- — суфікс, які абазначае шмат рэчаў,
* -il- — суфікс, які абазначае інструмэнт,
* -ul- — суфікс чалавека, істоты,
* -i- — сучасны суфікс, які абазначае краіны,
* -ej- — суфікс месца
 
Пры дапамозе гэтых суфіксаў магчыма ад каранёў arb-, dom-, skrib-, bel-, rus-, kuir- (дрэў-, дом-, піс-, прыгож-, рус-, вар-) утварыць словы:
 
* arbeto — дрэўца;
* arbaro — лес;
* domego — вялікі дом;
* skribilo — ручка (ці аловак);
* belulo — прыгажун;
* Rusio — [[Расея]][[]];
* kuirejo — кухня.
 
Таксама, ёсьць суфіксы, якія дазваляюць утвараць ад назваў рэчаў і рэчываў назвы ёмістасьцяў для іх (''inko'' — чарнілы, ''inkujo'' — чарнільніца), частку цэлага (-er-), рэч; ёсьць прыстаўкі са значэньнямі: сваяцтва праз шлюб (bo-), абедзьве плоці (ge-), антонім да дадзенага слова (mal-).
 
=== Карэлятыўныя займеньнікі і займеньнікавыя прыслоўі ===
Яшчэ адна зручная сыстэма ў эспэранта прапануе сувязь займеньнікаў і асобных прыслоўяў пры дапамозе іх падзелу на структурныя элемэнты: з 5 тыпаў сказаў і 10 прыслоўяў простым зьліцьцём атрымліваецца 50 словаў.
 
{| class="wikitable"
|-
! !! !! '''Пытаньне''' !! '''Паказчык''' !! '''Нявызначанасьць''' !! '''Усё''' !! '''Ніхто'''
|-
| || || '''ki-''' || '''ti-''' || '''i-''' || '''ĉi-''' || '''neni-'''
|-
| '''Якасьць''' || '''-a''' || kia -які || tia — такі || ia — нейкі || ĉia — усякі || nenia — ніякі
|-
| '''Прычына''' || '''-al''' || kial — чаму || tial — таму || ial — таму што || ĉial — з усіх прычынаў || nenial — ні зь якой прычыны
|-
| '''Час''' || '''-am''' || kiam — калі || tiam — тады || iam — некалі || ĉiam — заўсёды || neniam -ніколі
|-
| '''Месца''' || '''-e''' || kie — дзе || tie — тут || ie — там || ĉie — паўсюль || nenie — нідзе
|-
| '''Спосаб''' || '''-el''' || kiel — як || tiel — так || iel — неяк || ĉiel — усяляк || neniel — ніяк
|-
| '''Уладальнік''' || '''-es''' || kies — чый || ties — яго, таго || ies — некага, нечы || ĉies — агульны || nenies — нічый
|-
| '''Рэч''' || '''-o''' || kio — што || tio — то, гэта || io — нешта || ĉio -усё || nenio — нішто
|-
| '''Колькасьць''' || '''-om''' || kiom — колькі || tiom — столькі || iom — некалькі || ĉiom — уся колькасьць || neniom — ніколькі
|-
| '''Індывід''' || '''-u''' || kiu — хто, які || tiu — той || iu — нехта, якісьці || ĉiu — кожны, усякі || neniu — ніхто
|}
 
=== Уплыў славянскіх моваў ===
[[Файл:Unua Libro.jpg|thumb|right|160px|Першы падручнік эспэранта быў апублікаваны ў [[Варшава|Варшаве]] ў 1887 годзе]]
[[Файл:Tolstoj Kie estas amo cover.jpg|thumb|right|160px|Твор Л. Н. Талстога «Дзе любоў, там і Бог» у перакладзе на эспэранта. Выданьне «Посредника» выданьня [[Талстоўцы|талстоўцаў]] 1912 году]]
Стваральнік эспэранта Л. Заменгоф вольна гаварыў на некалькіх мовах, дзьве зь якіх былі славянскімі ([[расейская мова|расейская]] і [[польская мова|польская]]). Сярод першых перакладаў, заклаўшых асновы літаратурнага стылю эспэранта, былі творы расейскіх пісьменнікаў: «Рэвізор» Гогаля, «Завея» Пушкіна, «Княжна Мэры» Лермантава і інш.
 
Што тычыцца славянскага ўплыву на [[фаналёгія|фаналягічным]] узроўні можна сказаць, што ў эспэранта няма ніводнай фанэмы, якой не было б у расейскай ці ў польскай мовах. Альфабэт эспэранта нагадвае чэскі, славацкі, харвацкі, славенскі альфабэты (адсутнічаюць сімвалы ''q, w, x'' актыўна выкарыстоўваюцца сымбалі з дыякрытыкай: ''ĉ, ĝ, ĥ, ĵ, ŝ і ŭ'').
 
У лексыцы за выключэннем словаў, якія абазначаюць чыста славянскія рэаліі (''barĉo'' — боршч і інш.), з 2612 каранёў, пададзеных «Universala Vortato» (1894), толькі 29 маглі быць узятыя з расейскай ці польскай мовы. Але славянскі ўплыў у лексыцы праяўляецца ў актыўным ужываньні прыназоўнікаў у якасьці прыставак (напрыклад ''sub'' — пад, ''auskulti'' — слухаць ''subaŭskulti'' — падслухоўваць). Падваеньне асноваў ідэнтычна такому ў расейскай мове: ''plen-plena'' — полным-полно, ''finfine'' — в конце концов. Асобныя славянізмы першых гадоў існаваньня эспэранта былі нівэляваныя: напрыклад, дзеяслоў ''elrigardi'' (el-rigard-i) — выглядаць быў заменены новым — ''aspekti''.
 
У [[сынтаксіс]]е асобных прыназоўнікаў і злучнікаў захоўваецца славянскі уплыў, які раней быў яшчэ большым (''kvankam teorie…sed en la praktiko…'' — хаця ў тэорыі…, але на практыцы…). Паводле славянскай мадэлі ажыцьцяўляецца і ўзгадненьне часоў (''Li dir'''is''', ke li jam far'''is''' tion'' — Ён сказаў, што ўжо зрабіў гэта, ''Li dir'''is''', ke li est'''os''' tie'' — Ён сказаў, што будзе там).
 
Можна сказаць, што ўплыў славянскіх моваў (найперш расейскай) на эспэранта значна мацнейшы, чым гэта прынята лічыць, і пераўзыходзіць уплыў раманскіх і германскіх моваў. Сучаснае эспэранта пасля «расейскага» й «францускага» пэрыядаў уступіла ў гэтак званы «міжнародны» пэрыяд, калі асобныя этнічныя мовы ўжо не аказваюць значнага ўплыва на яе далейшае развіццё.
 
'''Літаратура па пытаньні:'''
 
* М. Дзюк Ганіназ Славянское влияние в эсперанто // Проблемы международного вспомогательного языка. — М.: «Наука», 1991. с. 113.
* Б. Р. Колкер. Вклад русского языка в формирование и развитие эсперанто<ref>[http:miresperanto.narod.ru/konsultoj/kontribuo-1.htm Уносины рускай мовы]</ref>: Автореф. …канд. филол. наук. — М., 1985
 
=== Навукова-тэхнічная тэрміналёгія ===
Існуюць дзясяткі галіновых аб'яднаньняў эспэрантыстаў. Так, станам на красавік 2013 году ў UEA (Сусьветнай асацыяцыі эспэрантыстаў) уваходзілі як калектыўныя чальцы 63 галіновых аб'яднаньняў. Большасьць з гэтых аб'яднаньняў вядзе й дапаўняе тэрміналягічныя слоўнікі ў сваёй галіне. Амаль усе слоўнікі выкладзены ў інтэрнэт і рэгулярна абнаўляюцца пры вольным, бясплатным доступе. Важнейшыя галіны (напрыклад, інфарматыка, фізыка, электроніка) маюць па некалькі вэрсіяў слоўнікаў, якія вядуць розныя калектывы.
 
Як і ў эспэранта ўвогуле, у тэрміналёгіі таксама прымаюцца меры для пазбаўленьня ад двухсэнсоўнасцяў. Напрыклад, момант часу вызначаецца словам momento. Але фізычныя велічыні вярчальнага руху, які ня маюць вымернасьці часу — момант інэрцыі, момант імпульсу — вызначаюцца словам momanto.
 
== Гісторыя, эвалюцыя ==
Радок 49 ⟶ 454:
* і інш.
 
== Ужываньне, сучасныСучасны стан ==
[[Файл:Flag of Esperanto.svg|thumb|Сьцяг эспэранта]]
[[Файл:Jubilea simbolo.svg|thumb|Юбілейны сымбаль эспэранта]]
У сучасным сьвеце, калі ўсё больш увагі надаецца правам меншасьцяў, і моўнай разнастайнасьці, таксама часьцей зьвяртаюцца і да ідэі міжнароднай мовы. Недзяржаўныя арганізацыі і асацыяцыі настойваюць, каб дыскусіі пра міжнародную мову праводзілі [[ААН]] і [[Эўрапейскі зьвяз]].
Сярод вядомых людзей, якія цікавяцца ці цікавіліся эспэранта, ёсьць ляўрэат [[Нобэлеўская прэмія|Нобэлеўскай прэмііі]] [[Рэінхарт Сэлтэн]], чэмпіёнка сьвету па шахматах [[Юдыт Полгар]], [[Тывадар Сорас]] — бацька фінансіста [[Джордж Сорас|Джорджа Сораса]], беларускія пісьменьнікі [[Сяргей Новік-Пяюн]], [[Янка Маўр]]<ref>[http://sb.by/post/99975 Пра заняткі Янкі Маўра эспэранта]</ref>.
 
Стваральнік эспэранта Лазар Людвіг Заменгоф, спадзеючыся на распаўсюджваньне мовы, надаў ёй мінімальную граматыку і абмежаваны слоўнік. Сёньня аднак, эспэранта зьяўляецца разьвітай мовай, зь вялікай колькасцю асобаў, якія ўжываюць гэту мову, і жывучых у шмат якіх краінах сьвету.
 
=== Стан разьвіцьця мовы ===
Спачатку эспэранта складаўся з каля тысячы каранёў, зь якіх было магыма стварыць 10 — 12 тысяч словаў. Сучасныя слоўнікі эспэранта складаюцца з 15-20 тысяч каранёў, зь якіх магчыма ўтварыць сотні тысяч словаў. За актуальнымі тэндэнцыямі разьвіцьця мовы назірае Акадэмія эспэранта.
 
Сучасная эспэранта ёсьць вынік калектыўнай працы вялікай колькасьці філёлягаў, паэтаў, пісьменьнікаў, і некалькіх пакаленьняў яго карыстальнікаў. На працягу больш чым 120 гадоў былі створаны тысячы словаў, выразаў, мэтафараў, моўных фігураў, выпрацаваныя таксама слоўнікі для розных навук.
 
=== Мадыфікацыі ===
Нягледзячы на лёгкасьць граматыкі, некаторыя асаблівасьці мовы эспэранта выклікаюць крытыку. Напрацягу ўсяго існаваньня эспэранта сярод яго прыхільнікаў зьяўляліся людзі, якія жадалі зьмяніць мову ў лепшы, паводле іх разуменьня, бок. Але, паколькі ўжо існавалі г.зв. асновы эспэранта, мову было немагчыма рэфармаваць — толькі ствараць новыя [[плянавая мова|плянавыя мовы]], якія адрозьніваліся ад эспэранта. Такія мовы атрымалі ў [[інтэрлінгвістыка|інтэрлінгвістыцы]] імя эспэрантоіды ці эспэрантыды.
Гісторыя эспэрантыдаў пачынаецца ў [[1907]] годзе, калі была створаная мова [[іда]]. Пасля стварэньня новай мовы частка эспэрантыстаў стала прыхільнікамі іда.
 
У падобнай сытуацыі апынулася й іда, пасля зьяўленьня «палепшанага іда» — мовы [[навіяль]].
 
Іншыя мовы — [[нэа]], [[эспэрантыда]] зараз практычна не ўжываюцца ў жывых зносінах. Мовы, створаныя пад уплывам эспэранта, паўстаюць і ў наш час.
 
=== Носьбіты ===
Паводле зьвестак лінгвістычнага парталу Ethnologue<ref>[http://www.ethnologue.com/show_language.asp&code=ESP Ethonologie 14 report for language code ESP]</ref>, агульная колькасць людзей, якія валодаюць эспэранта, складае 2 мільёны, зь якіх для 2000 гэтая мова зьяўляецца роднай (галоўным чынам гэта дзеці бацькоў з розных народаў, якія ўжываюць у паўсядзённым жыцьці эспэранта). Гэтая лічба была атрыманая амэрыканскім эспэрантыстам Сыдні Кубрыкам, які не раскрыў мэтад яе падліку. Маркус Сыкошак лічыць гэтую лічбу перабольшанай. Паводле яго думкі, калі б у сьвеце было каля мільёну эспэрантыстаў, то ў яго горадзе, [[Кёльн]]е, павінна б было быць прынамсі 180 эспэрантыстаў. Але Сыкошак знайшоў толькі 30 чалавек, якія гавораць на эспэранта ў Кёльне, і такую ж невялікую колькасьць эспэрантыстаў у іншых вялікіх гарадах. Ён таксама адзначыў, што сябрамі розных арганізацыяў па ўсім сьвеце зьяўляецца толькі 20 тысяч чалавек<ref>Sikosek> Ziko M. ''Esperanto Sen Mitoj'' («Esperanto without Myts»).Sekond edition. Antwerp: Flandra Esperanto-Ligo, 2013</ref>.
 
Паводле меркаваньня фінскага лінгвіста Й. Лціндстэла, экспэрта па эспэрантыстах «з нараджэньня», прыкладна для 1000 чалавек ва ўсім сьвеце эспэранта зьяўляецца роднай мовай, яшчэ каля 10 тысячаў здольныя вольна размаўляць на гэтай мове, і каля 100 тысячаў здольныя актыўна яе выкарыстоўваць<ref>[http://www.helsinki.fi/~jslingst/denask-l.html DENASK-L@helsinki.fi]</ref>
 
==== Разьмеркаваньне па краінах ====
Найбольшая колькасьць [[эспэрантыст]]аў жыве ў [[Эўрапейскі зьвязе|ЭЗ]], там жа адбываецца большасьць з мерапрыемстваў з нагоды эспэранта<ref>[http://www.esperanto.hu.matrix.euroweb.hu/eventoj/kalendar.htm статыстыка эспэранта-сустрэчаў, кангрэсаў і курсаў з 1996 па 2008 гады]</ref><ref>[http://www.e-novosti.info/blog/09.04.2010/1 Сустрэчы на ўсходзе Польшчы і ў Летуве вясной-летам 2010 году]</ref>. Па-за межамі Эўропы актыўны эспэранта-рух ёсць у [[Бразылія|Бразыліі]]<ref>[http://e-novosti.info/58php#roger Ускосныя згадваньні эспэранта-падзеяў у інтэрвію з эспэранцкім дыджэем з Бразыліі]</ref>, [[Віетнам]]е<ref>Прынамсі, у Ханоі — сталіцы краіны — адбыўся міжнародны моладзевы кангрэс эспэранта пры падтрымцы мясцовых уладаў, у 2012 годзе, Сусьветны Кангрэс Эспэранта</ref>, [[Іран]]е<ref>[http://groups.yahoo.com/group/iranaj-esperantistoj/ Паштовая група іранскіх эспэрантыстаў]</ref><ref>[http://www.e-novosti.info/blog/22/06/2003/3 Іранскі эспэранцкі часопіс удзельнічаў у Іранскім фэстывалі прэсы], стэнд часопісу наведаў прэзыдэнт Хатамі</ref>, [[Кітай|Кітаі]]<ref>[http://www.e-novosti.info/blog/24.05.2004/1 Сусьветны кангрэс эспэранта ў КНР — больш за 700 мясцовых удзельнікаў]</ref><ref>[http://www.e-novosti.info/blog/21.09.2004/1 2004 год: адкрыцьцё Манумэнту эспэранта ў пэкінскім парку Чааян]</ref>, [[ЗША]]<ref>[http://www.esperanto.org/nask/ NASK: штогадовыя курсы эспэранта ва ўнівэрсытэце Сан-Дыега]. На курсы запрашаюць лепшых выкладчыкаў і граматыстаў з усяго сьвету</ref><ref>[http://esperanto-USA.org/eo/node/1040 Статыстыка сябраў Esperanto-USA за некалькі гадоў]</ref>, [[Японія|Японіі]]<ref>[http://www.e-novosti-info/blog/15.11.2005/1 Уражаньні ад Японскага эспэранта-кангрэсу (кастрычнік 2005 г.)]</ref> і некаторых іншых краінах. Практычна няма эспэрантыстаў у арабскіх краінах і, напрыклад, у [[Тайлянд]]зе<ref name="jarlibro08">Universala Esperanto-Asocio. Jarlibro 2004</ref>. Пачынаючы з 1990-ых гадоў пастаянна ўзрастае колькасць эспэрантыстаў у [[Афрыка|Афрыцы]], асабліва ў такіх краінах як [[Бурундзі]], [[Дэмакратычная Рэспубліка Конга]], [[Зімбабвэ]] і [[Тога]]. Сотні эспэрантыстаў ёсць у [[Непал]]е, [[Філіпіны|Філіпінах]], [[Інданэзія|Інданэзіі]], [[Манголія|Манголіі]] і іншых [[Азія|азіяцкіх]] краінах.
 
Сусьветная асацыяцыя эспэранта (UEA) налічвае найбольшую колькасьць сябраў у Бразыліі, Нямеччыне, Францыі і ЗША, што можа быць паказчыкам актыўнасьці эспэрантыстаў паводле краінаў, хоць магчыма адлюстроўвае і іншыя фактары (такія, як, напрыклад, больш высокі ўзровень жыцьця, які дазваляе эспэрантыстам з гэтых краінаў плаціць штогадовы ўзнос).
 
=== Вывучэньне эспэранта ===
Экспэрымэнты і нефармальныя назіраньні паказалі, што папярэдняе вывучэньне эспэранта пазытыўна ўплывае на вывучэньне іншай мовы (г.зв. прапэдэўтычны эфэкт). Было праведзена некалькі даследаваньняў гэтага фэномэну: напрыклад, група вучняў вывучала цягам аднаго году эспэранта, а потым цягам трох гадоў францускую мову. Гэтая група мела лепшыя вынікі за вынікі кантрольнае групы, якая вывучала францускую мову цягам чатырох гадоў. Падобныя вынікі былі тады, калі другой мовай была [[японская мова|японская]], ці працяг экспэрымэнту быў скарочаны напалову. Але ў гэтым дасьледаваньні не гаворыцца, ці прыносіла карысьць папярэдняе вывучэньне якой-небудзь іншай мовы, напрыклад лаціны.
Хаця выкладаньне эспэранта існуе і ва ўнівэрсытэтах (напрыклад ва ўнівэрсытэце імя Масарыка ў [[Брно]], [[Чэхія]]), большасьць асобаў вывучае мову самастойна, падчас курсаў (напрыклад у мясцовых клюбах), у сеціве. падручнікі і дапаможнікі для вывучэньня мовы існуюць больш за сто год.
 
=== Афіцыйны статус ===
Эспэранта не зьяўляецца афіцыйнай мовай у якой-небудзь дзяржаве, але ў пачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагоддзя]] існавалі пляны зрабіць з нэўтральнай тэрыторыі [[Морэснэт]] першую эспэрантысцкую дзяржаву, і на штучным [[Рэспубліка Вострава Ружы|востраве Ружы]] існавала кароткі час у [[1968]] годзе «нацыя», што ўжывала эспэранта як афіцыйную мову. Эспэранта ўжываюць у сваёй дзейнасьці некалькі недзяржаўных арганізацыяў (большай часткай эспэрантысцкіх). Эспэранта зьяўляецца першай штучнай літургічнай мовай у [[каталіцызм|каталіцызьме]].
 
У [[1954]] годзе [[ЮНЭСКА]] прызнала, што мэты, дасягнутыя эспэранта, супадаюць з мэтамі ЮНЕСКА. Гэта дало пачатак паміж ЮНЭСКА і [[Сусьветная асацыяцыя эспэранта|Сусьветнай асацыяцыяй эспэранта]], якая была зарэгістраваная як арганізацыя ўзроўню Б. У [[1985]] годзе Генэральная асамблея ЮНЭСКА заклікала дзяржавы-чальцы ўжываць эспэранта ў міжнародных зносінах. Сусьветная асацыяцыя эспэранта мае зносіны з [[ААН]], [[ЮНІСЭФ]], [[Рада Эўропы|Радай Эўропы]].
 
Паводле пастановы мэрыі, з 11-га ліпеня нямецкі горад Герцбэрг афіцыйна называецца горадам эспэранта, што зьвязана з культурнымі й асьветніцкімі мерапрыемствамі зьвязанымі з эспэранта. Герцбэрг мае партнэрскія зносіны з польскім горадам Гура, у зносінах паміж гэтымі гарадамі ўжываецца эспэранта.
 
== Праблемы і пэрспэктывы эспэранта ==
=== Гістарычны фон ===
[[Файл:Poŝta karto jaro 1946.png|thumb|Паштоўка з тэкстам на расейскай мове і эспэранта, выдадзеная ў 1946 годзе]]
На становішча эспэранта ў грамадзтве значна ўплывалі палітычныя падзеі ХХ стагодзьдзя, у першую чаргу стварэньне, разьвіцьцё і наступнае зьнікненьне камуністычных рэжымаў у [[СССР]] і краінах [[Усходняя Эўропа|Усходняй Эўропы]], усталяваньне [[Трэці Райх|нацысцкага рэжыму]] ў Нямеччыне, падзеі [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]].
У [[СССР]] эспэранта актыўна распаўсюджвалася ў 1920-я гады, дзякуючы прапанове [[Леў Троцкі|Троцкага]]<ref>[http://lib.socio.msu/1/librarĝ?e=d-000-00---001uĉeb--00-0-0-0promot-10---4------0-01--1ru-50---20-help---00031-001-0-0ĵindoĵsZz-1251-00&a=d&c1=CL1&d=HAŜO10a3b07ac3e27a72e85a358.7.9 Н. Б. Мячкоўская. Сацыяльная лінгвістыка. Штучныя мовы-пасрэднікі і інтэрлінгвістыка]</ref>, гэтая мова шырока вывучалася як «мова сусьветнай рэвалюцыі». Эспэранта шырока выкарыстоўвалі ў сетцы «рабкораў» (працоўных карэспандэнтаў), на гэтай мове шырока вялося радыёвяшчаньне (у тым ліку і ўнутранае). У гэты час нават надпісы на паштовых канвэртах рабіліся на дзьвюх мовах, расейскай і эспэранта<ref>[http://e-novosti.info/forumo/vievtopic.php?t=3886 Эспэранта на паштоўках і марках СССР, канец 1920-х гадоў]</ref> (паводле асобных сьведчаньняў такія паштоўкі выходзілі і потым — напрыклад, у 1946 годзе<ref>[http://www.esperanto.org/Ondo/H-mahnac.htm Esperanta saluto el la jaro 1946 {{ref-eo}}]</ref>).
Але зь сярэдзіны 1930-х гадоў супраць носьбітаў эспэранта пачаліся рэпрэсіі, іх абвінавачвалі ў «трацкізьме», «шпіянажы» і «тэрарызьме»<ref>[http://historio.ru/kaketobĝ.php «Як гэта было?»]</ref>.
Шмат хто з савецкіх эспэрантыстаў адышоў ад актыўнай дзейнасьці. У нацысцкай Нямеччыне таксама перасьледавалі прыхільнікаў эспэранта. У выніку, рух эспэрантыстаў у гэтых краінах фактычна спыніў сваё існаваньне.
 
У 1950-я гады, калі рух эспэрантыстаў пачынае адраджацца, найбольш уплывовай дзяржавай сталі [[ЗША]], у выніку месца міжнароднай мовы фактычна займае [[ангельская мова|ангельская]], што значна ўскладняе распаўсюджваньне эспэранта.
Падзеньне камуністычных рэжымаў у СССР і краінах Усходняй Эўропы ў 1980-1990-х гадах і ўзьніклыя ў выніку гэтага эканамічныя цяжкасьці пазбавілі эспэранта арганізацыі эканамічнай базы, а шмат каго зь іх чальцоў вымусілі пакінуць рух, заняўшыся пошукам сродкаў да існаваньня. У сувязі з гэтым рост колькасьці прыхільнікаў запаволены (напрыклад, колькасьць індывідуальных чальцоў Сусьветнай асацыяцыі эспэранта (UEA) нават скарацілася з 8071 чалавека ў [[1991]] годзе да 5657 у [[2002]] годзе, памяншэньне колькасьці асацыяваных чальцоў у [[1991]] годзе — з 25 да 19 тысяч, асабліва рэзкім было ў [[Баўгарыя|Баўгарыі]] і [[Вугоршчына|Вугоршчыне]]).
Разьвіцьцё інтэрнэту значна палегчыла сувязі паміж эспэрантыстамі, спрасьціла доступ да літаратуры, музыкі і фільмам на гэтай мове, садзейнічала развіцьцю дыстанцыйнага навучаньня.
 
=== Праблемы эспэранта ===
Асноўныя праблемы, зь якімі сутыкаецца эспэранта, зьяўляюцца характэрнымі для большасьці дыспэрсна пражываючых грамадзтваў, якія не атрымліваюць фінансавай дапамогі з боку дзяржаўных органаў. Адносна невялікія сродкі эспэранта-арганізацыяў, якія складаюцца большай часткай з ахвяраваньняў, адсоткаў па банкаўскіх укладах, і таксама прыбыткаў ад некаторых камэрцыйных прадпрыемстваў (пакеты акцыяў, здаваньне ў арэнду нерухомасьці), не дазваляюць весьці шырокую рэклямную кампанію, інфармуючы грамадзтва пра эспэранта і магчымасьці гэтае мовы. У выніку нават шмат хто з эўрапейцаў ня ведаюць пра існаваньне гэтай мовы<ref>[http://www.liberafolio.org/2008/francaesploro Вынікі апытання 2008 года ў Францыі] прадэманстравалі, што пра эспэранта ведае каля 40% апытаных; зь іх толькі 8% даведаліся пра мову з друку, 7% — з тэлеперадачаў</ref>, ці абапіраюцца на недакладныя зьвесткі, уключаючы нэгатыўныя міты. У сваю чаргу адносна малая колькасьць эспэрантыстаў спрыяе ўмацаваньню ўяўленьняў пра гэту мову, як пра няўдалы праект.
 
Адносна малая колькасьць і дыспэрснае пражываньне эспэрантыстаў абумоўлівае адносна малыя тыражы пэрыядычных і кніжных выданьняў на гэтай мове. Самы вялікі тыраж маюць часопіс [[Esperanto]], афіцыйнае выданьне Сусьветнай асацыяцыі эспэранта (5500 экзэмпляраў) і грамадзка-палітычны часопіс [[Monato]] (1900 экзэмпляраў)<ref name="Ĉu kunlaboro">[http://www.esperanto.de/ea/2008/ea2008_4_2.pdf Ĉu kunlaboro solvos problemon? Al multaj Esperanto-gazetoj mankas abonantoj]</ref>. Большасьць з пэрыядычных выданьняў на эспэранта даволі сьціпла аформлены. Тым жа часам шэраг часопісаў — такія як «[[La Ondo de Esperanto]]»<ref>[http://www.esperanto.org./Ondo/Ind-Ondo.htm La Ondo de Esperanto]</ref>, «[[Beletra almanako]]»<ref>[http://www.beletraalmanako.com/boao/index.html Beletra Almanako — BA — Literaturo en Esperanto — Eldonejo Mondial]</ref> вылучаюцца высокім узроўнем паліграфічнага выкананьня, не саступаючы лепшым нацыянальным узорам. З 2000-х гадоў шмат якія з выданьняў распаўсюджваюцца таксама і ў выглядзе электронных вэрсіяў — больш танных, апэратыўных і добра аформленых. Некаторыя выданьні распаўсюджваюцца толькі такім чынам, у тым ліку бясплатна (напрыклад, выдаючыся ў [[Аўстралія|Аўстраліі]] «Mirmekobo»<ref>[http://web.me.com/donbroadribb1/Mirmekobo.html Bonvenon al Mirmekobo]</ref>).
Тыражы кніжных выданьняў на эспэранта за рэдкім выключэньнем невялікія, мастацкія творы рэдка друкуюцца тыражом большым за 200—300 экземпляраў<ref>Lena Kapunina. Ni ne entombigu niajn literaturajn trezorojn // Beletra almanako. № 6. (Oktobro 2009). p. 120.</ref> і з-за гэтага іх аўтары ня могуць прафэсійна займацца літаратурнай творчасьцю (прынамсі толькі на эспэранта). Да таго ж для пераважнай большасьці эспэрантыстаў гэтая мова зьяўляецца другой, і ступень валоданьня ёю не заўсёды дазваляе свабодна ўспрымаць ці ствараць складаныя тэксты — мастацкія, навуковыя і гэтак далей.
 
Ёсьць прыклады, калі творы, першапачаткова створаныя на адной нацыянальнай мове, перакладаліся на іншую мову пры пасрэдніцтве эспэранта<ref>«''Эспэранта выкарыстоўваецца як мова-пасрэднік для перакладу з адной нацыянальнай мовы на іншую. Так, творы некаторых польскіх пісьменьнікаў, перакладзеныя на іншыя мовы не з арыгіналаў, а з удалых эспэранцкіх перакладаў (А. Міцкевіча і Б. Пруса — на кітайскую мову, Э. Ажэшкі — на японскую), а кніга прафэсара Ўгорэ Тойфумі „Жахі пекла“ была перакладзена на нямецкую з эспэранцкага перакладу японскага арыгіналу''». Цытуецца паводле {{Кніга|аўтар = Каралевіч А. І. |частка = Уводзіны|назва = Кніга пра эспэранта|арыгінал = |спасылка = http://miresperanto.narod.ru/biblioteko/korolevich/01.htm |адказны = |месца = Кіеў|выдавецтва = Наукова думка|год = 1989 |том = |старонкі = |старонак = 256 |серыя = | isbn =- 5-12-000985-9}}</ref>
 
=== Пэрспэктывы эспэранта ===
У эспэранта супольнасьці асабліва папулярная ідэя пра ўвядзеньне эспэранта ў якасьці дапаможнай мовы Эўрапейскага зьвязу<ref>[http://www.mignews.com/news/culture/world/060209_182255_90413/html]</ref>. Прыхільнікі гэтай пункту гледжаньня лічаць, што гэта зробіць міжмоўныя зносіны ў Эўропе больш раўнапраўным і эфэктыўным і адначасова вырашыць праблему эўрапейскай ідэнтыфікацыі. З прапановамі пра больш сур'ёзны разгляд эспэранта на эўрапейскім узроўні выходзілі некаторыя эўрапейскія палітыкі і цэлыя партыі, прынамсі прадстаўнікі Транснацыянальнай радыкальнай партыі<ref>[http://e-novosti.info/72php#en]</ref>. Акрамя таго, існуюць прыклады ўжываньня эспэранта ў эўрапейскай палітыцы (напрыклад эспэрантамоўныя вэрсіі інфармацыйнага бюлетэню «Conspektun rerum latinus» падчас старшынства ў ЭЗ [[Фінляндыя|Фінляндыі]]<ref>[http://www.e-novosti.info/blog/31.08.2006/1]</ref>. Падчас выбараў на эўрапейскім узроўні ўдзельнічае невялікая палітычная партыя «Эўропа — Дэмакратыя — Эспэранта», якая набрала 41 тысячу галасоў падчас выбараў у [[Эўрапарлямэнт]] у [[2009]] годзе<ref>[http://www.e-novosti.info/blog/08.06.2009/1]</ref>.
 
== Ужываньне ==
Кожны год выдаюцца сотні новых перакладных і арыгінальных кнігаў на эспэранта<ref>[http://www.e-novosti.info/blog/24.11/2004/1 Esperanto новості: «…штогод на сусветны рынак выходзіць больш за 200 кніг на эспэранта (менавіта такая колькасьць анонсаў зьяўляецца ў спэцыяльнай рубрыцы часопісу „Esperanto“)… Штогод у сьвеце прадаюць каля 30 тыс. асобнікаў кніг на эспэранта»]</ref>. Эспэранта-выдавецтвы ёсьць у [[Расея|Расеі]], [[Чэхія|Чэхіі]]<ref>[http://www.kava-pech.cz/index-esperanto.html Kava-Pecz.cz]</ref>, [[Італія|Італіі]]<ref>[http://www.edstudio.it/index.php Edustudio]</ref>, [[ЗША]]<ref>[http://www.librejo.com/ Mondial]</ref>, [[Бэльгія|Бельгіі]]<ref>[http://www.esperanto.be/fel/but/index.php FEL]</ref>, [[Нідэрлянды|Нідэрляндах]]<ref>[http://www.geocitrus.com/eldonejo_bero/ Bero]</ref> і іншых краінах. Сярод кніжных інтэрнэт-крамаў найбольшай папулярнасьцю карыстаецца сайт Сусьветнай арганізацыі эспэранта, у каталёгу якога на [[2013]] год прапанавана 7145 розных тавараў, уключаючы 6369 найменьняў кніжных выданьняў (ня лічачы 2283 букіністычных выданьняў)<ref>[http://katalogo.uea.org/index.php?st=list Hodiaŭ en la Katalogo estas]</ref>.
 
Вядомы пісьменьнік-фантаст [[Гары Гарысан]] сам валодаў эспэранта і актыўна прапагандаваў яго ў сваіх творах. Напрыклад, у апісаным сьвеце будучыні ў цыклях «Сталёвы пацук» і «Свет сьмерці» жыхары Галяктыкі размаўляюць у асноўным на эспэранта.
 
Таксама на эспэранта выдаецца каля 250 газэтаў і часопісаў<ref>[http://www.tejha.org/?page_id=22 Jukka Pietiläinen. Esperanta gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj]</ref>, многія з раней выдадзеных нумароў магчыма бясплатна загрузіць са спэцыялізаванага сайту<ref>[http://www.gazetejo.org/ La Esperanta Gazetejo]</ref>. Большасьць з выданняў прысьвечаныя дзейнасьці арганізацыяў, якія займаюцца іх выданьнем (у тым ліку спэцыяльных — аматараў прыроды, чыгуначнікаў, нудыстаў, геяў і г. д.), але існуюць таксама грамадзка-палітычныя выданьні ([[Monato]], Sennaciulo і інш.), літаратурныя ([[Beletra almanako]], [[Literatura Foiro]] і інш.).
 
Існуе інтэрнэт-тэлебачаньне на эспэранта. У адных выпадках гаворка ідзе пра бесьперапыннае вяшчаньне<ref>[http://esperanto-tv.com/ Esperanto TV]</ref>, у іншых — пра сэрыі відэаролікаў, якія карыстальнік можа выбіраць і праглядаць<ref>[http://farbskatol.net/dotclear/index.php Farbskatol]</ref><ref>[http://esperanto.cat/kistv/index.php Kataluna informservo-televida (Kis-TV)]</ref><ref>[http://tvbialystok.pl/tvesperanto/TV Esperanto Bjalistoko]</ref>. На сайце [[YouTube]] выкладвае новыя ролікі група Esperanto<ref>[http://www.youtube.com/group/esperanto Esperanto]</ref>. З 1950-х гадоў зьяўляюцца мастацкія і дакументальныя фільмы на эспэранта<ref>[http://akas.imdb.com/Sections/Languages/Esperanto/ IMDB]</ref>, а таксама субтытры на эспэранта да многіх фільмаў на нацыянальных мовах<ref>[http://filmoj.net/ Filmoj.net]</ref><ref>[http://laponto.esperanto.org.ar/ La Ponto]</ref>. Бразыльская студыя Imagu-Filmo ужо выпусьціла два мастацкія фільмы на эспэранта — «Gerda malaperis» i «La Patro».
 
На эспэранта вяшчае некалькі радыёстанцыяў<ref>[http://radioarkivo.org/ radioarkivo.org]</ref>: Міжнароднае радыё Кітая (CRI)<ref>[http://es.chinabroadkast.cn/ Міжнароднае радыё Кітаю (CRI)]</ref>, радыё Radio Havano Kubo<ref>[http://www.radiohc.cu/esperanto/index.htm Radio Havano Kubo]</ref>, Радыё [[Ватыкан]]у<ref>[http://www.oekumene.radiovaticana.org/esp/on_demand.asp Радыё Ватыкану]</ref>, Parolu, mondo! (Бразылія)<ref>[http://parolumondo.com/ Parolu, mondo!]</ref> і [[Польскае радыё]]<ref>[http://www.polskieradio.pl/podkasting/show/?nr=12&name=radiowe_polecane Польскае радыё]</ref> (з <includeonly>2009</includeonly> году — у выглядзе інтэрнэт-падкасту), 3ZZZ ([[Аўстралія]])<ref>[http://melburno.org.au/3ZZZradio/Arkivo de 3ZZZ Radio en Esperanto]</ref>.
 
Існуюць навінавыя й мэтэаралягічныя<ref>[http://esperanto.wunderground.com/ Welkome to Weather Underground : Weather Underground]</ref>, кампутарныя<ref>[http://blogo.ikso.net/ E@I-blogo]</ref>, турыстычныя<ref>[http://vojagxo.info/ Vojaĝo]</ref> парталы, існуе мажлівасьць, у прыватнасьці, выбраць у інтэрнэце гатэль у [[Ратэрдам]]е<ref>[http://www.hotelvanwalsum.nl/josfinale.html josfinale]</ref>, [[Рыміні]]<ref>[http://marselli.com/esp/index.pxp Rimini Hotel San Giuliano Rimini Hotels San Guliano — Hotel Marselli in San Giuliano Rimini]</ref>, [[Беласток]]у<ref>[http://www.hotelesperanto.net/ Hotel Esperanto]</ref> ды іншых гарадах, навучыцца гульні ў [[покер]]<ref>[http://wwwlearnlangs.com/pokero/ Lernu Pokeron en Esperanto]</ref>. Міжнародная акадэмія ў [[Сан-Марына]]<ref>[http://www.ais-sanmarino.org/ AIS San-Marino]</ref> выкарыстоўвае эспэранта ў якасьці адной са сваіх працоўных моваў, тут можна атрымаць ступень магістра ці бакаляўра карыстаючыся эспэранта. У польскім горадзе [[Быдгашч]] з [[1996]] году працуе навучальная ўстанова, дзе рыхтуюць спэцыялістаў у галіне культуры і турызму, а выкладаньне вядзецца на эспэранта.
 
Патэнцыял эспэранта выкарыстоўваецца і ў мэтах міжнароднага бізнэсу, значна спрашчаючы зносіны паміж яго ўдзельнікамі. Прыкладам можна даць італьянскага прадаўца кавы<ref>[http://www.coffee/byethost12.com/ Altkvalita itala kafo ĉe Via hejmo kaj kafejo]</ref> і шэраг іншых кампаніяў. З [[1985]] году дзейнічае Міжнародная камэрцыйная і эканамічная група пры сусьветнай арганізацыі эспэранта<ref>[http://www.ikef.org/ IKEF]</ref>.
 
Са зьяўленьнем новых інтэрнэт-тэхналёгіяў, такіх як [[падкастынг]], многія эспэрантысты атрымалі магчымасьць самастойнага вяшчаньня ў Інтэрнэце. Адным з самых папулярных падкастаў на мове эспэранта зьяўляецца Radio Verda (Зялёнае Радыё)<ref>[http://radioverda.com/ Radio Verda]</ref>, якое рэгулярна вяшчае з [[1998]] году. Расьце папулярнасьць Muzaiko — першага эспэранта-падкасту з кругласутачным вяшчаньнем<ref>[http://muzaiko.info/ Muzaiko]</ref>. У [[Калінінград]]зе запісваюцца перадачы іншага папулярнага падкасту — Radio Esperanto (19 выпускаў на год, у сярэднім 907 праслухоўваньняў на выпуск)<ref>[http://la-ondo.rpod.ru/ Radio Esperanto]</ref><ref>[http://www.e-novosti.info/blog/05.02.2009/1 Камэнтар рэдактара й статыстыка аўдыторыі]</ref>. Папулярны і эспэранта-падкасты зь іншых краінаў: Varsovia Vento з Польшчы<ref>[http://www.podkasto.net/ Varsovia Vento Elsendoj]</ref>, La NASKa Podkasto з ЗША<ref>[http://esperanto.org/nask/podkasto NASK: Podkasto]</ref>, Radio Aktiva з [[Уругвай|Уругваю]]<ref>[http://radioaktiva.esperanto.org.uy/ RADIO AKTIVA — Podkasto]</ref>.
 
На эспэранта ствараецца шмат песень<ref>[http://www.esperanto.no/info_no/mizik/ Esperant-musikk]</ref>; ёсьць музычныя калектывы, якія сьпяваюць на эспэранта (напрыклад, фінскі рок-гурт «[[Dolchamar]]»). З [[1990]] году дзейнічае кампанія [[Vinilkosmo]]<ref>[http://www.vinilkosmo.com/ Vinilkosmo Esperanto musik shop and free musik downloads]</ref>, якая выдае музычныя альбомы на эспэранта ў розных стылях: ад поп-музыкі, да цяжкага року і рэпу. Інтэрнэт-праект Vikio-kantaro<ref>[http://ikso.netkantaro/ Bonvenon al libera esperanto-kantaro!]</ref> на пачатку [[2010]] году зьмяшчаў больш за 1000 песень і працягваў папаўняцца. Зьнятыя дзясяткі відэакліпаў эспэранта-выканаўцаў<ref>[http://kanzonamikaro.worsren.org/eo-kanzonoj/videofilmetoj.htm Videofilmetoj en Esperanto]</ref>.
 
Ёсьць шэраг кампутарных праграмаў, спэцыяльна напісаных для эспэрантыстаў. Многія праграмы маюць вэрсіі на эспэранта — офіснае прыкладаньне [[OpenOffice.org]]<ref>[http://eo.openoffice.org/index.html OpenOffice en Esperanto]</ref>, браўзэр [[Mozila Firefox]]<ref>[http://eo.www.mozilla.com/eo/ Mozilla Firefox en Esperanto]</ref>, комплекс праграмаў [[SeaMonkey]]<ref>[http://seamonkeu.eozilla.de/SeaMonkey]</ref> і іншыя. Папулярная пошукавая сыстэма [[Google]] таксама мае эспэранта-вэрсію<ref>[http://www.google.ru/intl/eo/ Google у эспэранта інтэрфэйсе]</ref>, якая дазваляе шукаць інфармацыю як на эспэранта, так і на іншых мовах. З [[22 лютага]] [[2012]] году эспэранта стала 64-й мовай, якую падтрымлівае [[Google Translate]]<ref>[http://googletranslate.blogpost.com/2012/02/tutmonda-helplingvo-por-ciuj-homoj.html Tutmonda helplingvo por ĉiuj homoj]</ref>. Са жніўня [[2012]] году эспэранта-клявіятура даступная для тэлефонаў з [[апэрацыйная сыстэма|апэрацыйнай сыстэмай]] [[Android]]<ref>[http://play.google.com/store/apps/details?id=dk.nordfalk.esperanta_telefono Esperanto en la telefono!]</ref>.
 
Эспэрантысты адкрыты для міжнародных і міжкультурных кантактаў. Многія зь іх падарожнічаюць з мэтай наведваньня кангрэсаў і фэстываляў, на якіх эспэрантысты сустракаюць старых сяброў і заводзяць новых. Многія з эспэрантыстаў маюць карэспандэнтаў у розных краінах сьвету і часта гатовыя прапанаваць на некалькі дзён жытло эспэрантысту-вандроўніку<ref>Сярод эспэрантыстаў папулярная сетка абмену візытамі [[Pasporta Servo]], якая дазваляе бясплатна пераначаваць у эспэрантыстаў — у 2006 годзе ў сетцы было 1320 адрасоў у 92 краінах[http://www.tejo.org/ps/ps_lingv/ps_ru.htm]</ref>. Нямецкі горад Герцбэрг з [[2006]] году мае афіцыйны дадатак да назвы — «эспэранта-горад»<ref>[http://esperanto-urbo.de/blog.php Esperanto-urbo]</ref>. Шмат таблічак, шыльдаў, інфармацыйных стэндаў выкананыя тут на дзьвюх мовах — нямецкай і эспэранта. Блогі на эспэранта ёсьць на многіх вядомых сэрвісах, асабліва іх шмат (больш за 2000) на Ipernity<ref>[[http://www.ipernity.com/explore/ ipernity: Explore the world]]</ref>. У знакамітай інтэрнэт-гульні [[Second Life]] існуе эспэранта-супольнасьць, якая рэгулярна сустракаецца на пляцоўках Esperanto-Lando і Verda Stelo, тут выступаюць эспэранта-пісьменьнікі і актывісты, дзейнічаюць лінгвістычныя курсы<ref>[http://duavivo.worldpress.com/ Esperantujo en Dua Vivo]</ref>. Павялічваецца папулярнасьць спэцыялізаваных сайтаў, якія дапамагаюць эспэрантыстам знайсьці спадарожніка жыцьця<ref>[http://edzperanto.org/ Trovu edz(in)on tra esperantujo]</ref>, сяброў<ref>[http://rilatoj.net/ rilatoj.net]</ref>, працу<ref>[http://www.eklaboru.com/ Eklaboru]</ref>.
 
== Эспэранта i рэлiгiя ==
Не абышлі ўвагай эспэранта і рэлігіі, як традыцыйныя, так і новыя. На эспэранта перакладзеныя ўсе асноўныя сьвятыя кнігі. [[Біблія|Біблію]] пераклаў яшчэ сам Л. Заменгоф (La Sankta Biblio). Londono. ISBN 0-564-00138-4). Выданы пераклад [[Каран]]у — La Nobla Korano. Kopenhago 1970. Па [[будызм|будызьме]] — выданьне La Instruoj de Budho. Tokio. 1983. ISBN 4-89237-029-0.
Стваральнік эспэранта [[Людвік Замэнгоф]] у рэлігіі [[омата]] лічыцца святым-[[камі]]. Мову эспэранта ў гэту рэлігію ўвёў стваральнік омата [[Анісабура Дэгуці]].<ref>[http://dojo.ucoz.com/onisaburo_miroku.jpg Выява Анісабуры Дэгуці]</ref> Вялікае значэньне мове эспэранта надаецца таксама ў Веры [[Багаі]], адной з новых рэлігіяў [[Нью-Эйдж]].
 
На эспэранта вядзе вяшчанне [[Радыё Ватыкану]]. З [[1910]] году актыўна дзейнічае Міжнароднае каталіцкае аб'яднаньне эспэрантыстаў, а з [[1990]] году дакумэнтам ''Norme per la celebrazione della Messa in esperanto'' [[Сьвяты Сталец]] афіцыйна дазволіў выкарыстоўваць эспэранта падчас багаслужбы — адзіную з плянавых моваў<ref>[http://www.ikue.org/historio/mesonormoj.htm La dekreto pri la normoj por la celebro de la Meso en esperanto]</ref>. [[14 жніўня]] [[1991]] году [[Папа Рымскі]] [[Ян Павал II]] упершыню зьвярнуўся да больш чым мільёну юных слухачоў на эспэранта. У [[1993]] годзе ён даслаў сваё апостальскае блаславеньне 78-му Сусьветнаму кангрэсу эспэранта. З [[1994]] году папа рымскі, віншуючы каталікоў свету на [[Вялікдзень]] і [[Каляды]], сярод іншых моў звяртаўся да вернікаў на эспэранта. Яго пераемнік [[Бэнэдыкт XVI]] працягваў гэтую традыцыю. Існуе міжнародная арганізацыя [[праваслаўе|праваслаўных]] эспэрантыстаў — Kristana ortodoksa rondo esperantista (KORE)<ref>[http://ortodoksio.org/ Kristana ortodoksa rondo esperantista (KORE)]</ref>.
 
Аятала Гамэйні заклікаў мусульманаў усяго сьвету вывучаць эспэеранта і ўхваліў мову як сродак найлепшага ўзаемапаразуменьня паміж народамі розных рэлігіяў. Пасьля таго як ён прапанаваў замяніць ангельскую мову на эспэранта ў якасьці міжнароднага [[лігва-франка]], эспэранта стала выкарыстоўвацца ў семінарыі [[Кум]]у, рэлігійнага цэнтру Ірану. Неўзабаве пасля гэтага быў апублікаваны пераклад Карану на эспэранта.
 
У [[1981]] годзе выкарыстаньне эспэранта ў Іране стала менш папулярным, калі стала відавочным, што пасьлядоўнікі [[багаі]] таксама праяўляюць зацікаўленасьць да эспэранта і выдаюць літаратуру на гэтай мове.
 
Узьніклая ў Іране рэлігія багаі заклікае да выкарыстаньня міжнароднай дапаможнай мовы. Асобныя пасьлядоўнікі багаі лічаць, што эспэранта валодае вялікім патэнцыялам для гэтай ролі. Лідыя Замэнгоф, малодшая дачка стваральніка эспэранта, зьяўлялася паслядоўніцай веры багаі і пераклала на эспэранта найбольш важныя творы Бага-Ўлы і Абдул-Бага.
 
Асноўным з тэзісаў японскага рэлігійнага кірунку [[аамота]]-кё зьяўляецца лозунг «Unu Dio, Unu Mondo, Unu Interlingvo» («Адзіны Бог, Адзіны Свет, Адзіная мова зносін»)<ref>[http://miresperanto.narod.ru/doktrinoj/ пра лозунг «Unu Dio, Unu Mondo, Unu Interlingvo» на эспэранта сайце на расейскай мове]</ref>. Стваральнік эспэранта Людвіг Замэнгоф у аамота лічыцца святым-[[камі]]. Мову эспэранта увёў як афіцыйную ў аамота адзін з яго стваральнікаў [[Анісабура Дэгуці]]<ref>[http://dojo.ukoz.com/onisaburo_miroku.jpg]</ref>.
 
[[Вон-будызм]] — новы кірунак будызму, які ўзнік у [[Рэспубліка Карэя|Карэі]], актыўна выкарыстоўвае эспэранта<ref>[http://www.uonbulismo.net/ Сайт вон-будызму на мове эспэранта.]</ref>, удзельнічае ў міжнародных сэсіях эспэранта, асноўныя сьвятыя тэксты вон-будызму перакладзены на эспэранта<ref>[http://www.uonbulismo.net/s-libroj/mains-lib.html Сьвятыя кнігі вон-будызму на эспэранта]</ref>.
 
Таксама актыўна выкарыстоўвае эспэранта хрысьціянскі [[сьпірытуалізм|сьпірытуалістычны]] рух «Ліга добрай волі» і шэраг іншых.
 
== Прыклад тэксту на эспэранта ==
Радок 71 ⟶ 576:
</blockquote>
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Крыніцы|2}}
{{Зноскі}}
 
== Глядзіце таксама ==