Тога: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 165 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q945 (translate me)
wfewefwefw
Радок 38:
Дадаткі = [[Файл:To-map.png|цэнтар|250пкс|Мапа Тога]]
}}
'''То́га, Тагале́ская рэспубліка''' ({{мова-fr|Togo}}) — дзяржава ў [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыцы]], мае выхад да [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяна]], мяжуе з [[Гана]]й, [[Бэнін]]ам і [[Буркіна-Фасо]].
 
== Гісторыя ==
У [[1884]] годзе ў горадзе [[Тогавіль]] [[Нямеччына|нямецкі]] вандроўнік [[Густаў Нахцігаль]] падпісаў пагадненьне зь мясцовым уладаром [[Млапа III|Млапам ІІІ]] і ўсталяваў тут нямецкі пратэктарат.
 
Да [[1918]] году Тога была нямецкай калёніяй, якую потым забрала [[Францыя]]. У [[1960]] годзе краіна атрымала незалежнасьць. [[5 лютага]] [[2005]] году памёр кіруючы 38 гадоў прэзыдэнт [[Гнасінбэ Эядэма]]. Уладу атрымаў яго сын [[Фор Гнасімбэ]].
 
== Палітыка ==
Тога — гэта [[рэспубліка]]. Паводле канстытуцыі [[1992]] году кіраўніком дзяржавы зьяўляецца [[прэзыдэнт]], які выбіраецца агульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін. [[Заканадаўчая ўлада]] належыць аднапалатнаму парлямэнту (Народнаму Сходу), які складаецца з 81 дэпутата. Тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. [[Выканаўчая ўлада]] належыць [[урад]]у і [[прэм'ер-міністар|прэм’ер-міністру]], якія назначаюцца прэзыдэнтам.
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Тога дзеліцца на 5 абласьцей і сталіцу, яны, у сваю чаргу дзеляцца на 30 прэфэктур і адзін раён.
[[Файл:Togo Regions.png|міні|зьлева|Рэгіёны Тога]]
 
{| align="center" class="standard"
|+
! |Вобласьць
! |Цэнтар
! |Плошча, км²
! |Насельніцтва, чал.
|-----
| [[Кара (вобласьць Тога)|Кара]]
| [[Кара (горад)|Кара]]
| 11 630
| 847 846
|-----
| [[Марыцімэ]]
| [[Ломэ]]
| 6 396
| 1 975 652
|-----
| [[Плато (вобласьць Тога)|Плато]]
| [[Атакпаме]]
| 16 975
| 1 464 152
|-----
| [[Саваны]]
| [[Дапаён]]
| 8 602
| 676 215
|-----
| [[Цэнтральная (вобласьць Тога)|Цэнтральная]]
| [[Сакодэ]]
| 13 182
| 563 467
|+
|}
 
== Геаграфія ==
Тога разьмяшчаецца ў Заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжы [[Гвінэйская затока|Гвінэйскай затокі]]. На ўсходзе мяжуе з Бэнінам, на захадзе з Ганай, на поўначы з Буркіна-Фасо. Большая частка паверхні краіны занятая гарамі і ўзвышшамі. Узьбярэжжа прадстаўлена нізінай, якая на поўнач паступова ўздымаецца. У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзяцца [[горы Тога]]. На ўзьбярэжжы Тога знаходзяцца шматлікія лагуны. Сярэдняя тэмпэратура складае ад 23 °C да 32 °C. Клімат [[трапічны клімат|трапічны]]. Расьліннасьць [[саванна]]я.
 
== Эканоміка ==
Эканоміка краіны слаба разьвітая. Асновай эканомікі застаецца [[сельская гаспадарка]], якая забясьпечвае 34% нацыянальнага прыбытку і дае працу 69% працаздольнага насельніцтва.
 
Урадлівая зямля займае 11,3% паверхні краіны, большасьць зь якіх распрацаваная. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: [[маніёка]], [[язьмін]], [[рыс]], [[кукуруза]], [[сонгра]], [[проса]]. На экспарт вырошчваецца [[кава]], [[бавоўна]] і [[зямляны арэх]].
 
На тэрыторыі Тога знаходзяцца вельмі вялікія радовішчы [[фасфаты|фасфатаў]]. Іх здабыча складае 2,1 млн тонаў у год. Ёсьць таксама і [[вапняк]], [[мармур]], [[соль]]. [[Электрычнасьць]] выпрацоўваецца з [[вада|водных]] рэсурсаў. [[Прамысловасьць]] забясьпечвае толькі 20,4% нацыянальнага прыбытку. Складаецца толькі зь некалькіх прадпрыемстваў лёгкай і будаўнічай прамысловасьці.
 
Транспартная сетка разьвітая вельмі слаба. Агульная даўжыня [[чыгунка|чыгункі]] складае 568 км. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 7,9 тыс. км, зь якіх 2,5 тыс зь цьвёрдым пакрыцьцём (у асноўным вакол Ломэ).
 
== Дэмаграфія ==
Большасьць насельніцтва Тога гэта [[анімізм|анімісты]] (51%), другой па веравызнаньні групай зьяўляюцца [[хрысьціянства|хрысьціяне]] (29%), астатнія 20% — [[іслам|мусульмане]].
 
== Культура ==
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Togo|выгляд=міні}}
 
{{Краіны Афрыкі}}