Друман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Выява:Drummond Castle & Gardens.jpg|міні|250пкс|Замак Друманаў. Пабудаваны ў 1491 сэрам Джонам Друманам]]'''Друман''' ([[ангельская мова|Анг.]] – ''Drummond'', [[Гэльская мова|гэльскае]] -Drummann) - шатляндзкі клян, гербу ''Holly'' (Сьвяты) й дэвізу ''Vitutem coronat honos'' ([[лацінская мова|лац.]] - ''Гонар важнейшы за жыцьцё''), які валодаў землямі ў [[Пэртшыр]]ы ([[Шатляндыя]]). Імя значыць “Чалавек з [[Дрымэн]]у (Drymen)”, земляў, што ляжаць на захад ад [[Стырлінг]]у. Назва “Дрымэн” у сваю чаргу, хутчэй за ўсё, паходзіць з гэльскага слову “dromainn” – высакагор’е, пагорак. Менавіта сюда ў [[1067]] згодна зь легендай прыйшоў вугорскі ваявода з роду [[Арпады|Арпадаў]], які суправаджаў агнгельскага караля [[Эдгар Атэлінг|Эдгара Атэлінга]] й ягоных дзьвюх сёстраў, калі яны ўцякалі ад [[Вільгельм Заваёўнік|Вільгельма Заваёўніка]]. У [[1225]] узгадваецца нашчадак гэтага ваяводы Малькальм Маленькі (''Beg''), які быў сэнэшалем (шамбалянам) [[Ленакс]]у (''Lennox'') і ўзяў прозьвішча of Drymen. З гэтага часу галава кляну вядомы як ''An Drumanach Mór'', што значыць ''Вялікі чалавек з Дрымэну''. З Дрымэнам таксама зьвязаныя [[Бухананы]] (''Buchanans'') і [[Моры]] (''Mores''). Сын таго Малькальма Малькальм Друман пакляўся ў вернасьці ангельскаму каралю [[Эдвард I|Эдварду І]], што аднак не перашкодзіла яму прыняць удзел у войнах за незалежнасьць і быць двойчы паланеным ангельцамі. Трэці Малькальм Друман вызначыўся прапановай стварыць аддзелы, узброеныя палямі з жалезнамі заканчэньнямі, каб раніць коняў, перад бітвай пры [[Банакбэрн]]е. Іхны эхвэкт на ангельскую кабалерыю спрычыніўся да магчымасьці перамогі ў бітве, а дзьве палі сталіся сымболем вайсковых здольнасьцяў роду. За тую бітву [[Робэрт Брус]] узнагародзіў Друманаў землямі ў [[Пэртшыр]]ы. Сярэднявечны [[Стобгал]] стаў належыць іхнай сям’і ў [[1345]], калі Джон Друман ажаніўся зь ейнай уладаркай Мэры дэ Манфішэ (''de Montfichet''). Іхная дачка Анабэля сталася каралевай Шатляндыі, выйшаўшы замуж за [[Робэрт III Брус|Робэрта ІІІ]]. Джон, 5-ты ўладар [[Каргайл]]у й [[Стобгал]]у, стаўся першым лёрдам Друманам у [[1487]]. Адзін год са свайго жыцьця ён правёў у замку [[Блекнэс]], пасьля свайго нападу на лёрда Ляяна (''Lyon''), кіраўніка арміі. [[Якаў IV]] намагаўся ажаніцца з дачкой Джона Маргарэт, аднак у [[1502]] яна й дзьве ейныя сястры памерлі пры нявысьветленых абставінах, магчыма былі атручаныя, і кароль мусіў ажаніцца з [[Маргарыта Цюдор|Маргарытай Цюдор]]. За падтрымку [[Сьцюарты|Сьцюартаў]] у паўстаньнях [[1715]] і [[1745]] Друмоны двойчы пазбаўляліся сваіх тытулыў і маёмасьці, пакуль у [[1853]] Парлямэнт ня зацьвердзіў за Джорджам Друмонам, які таксама зьяўляўся баронам [[Францыя|Францыі]], тытул графа [[Пэрт]]у(''Perth'') і іншыя былыя тытулы роду.
[[Катэгорыя:Генэалёгія]][[Катэгорыя:Ангельская арыстакратыя]][[Катэгорыя:Француская арыстакратыя]][[Катэгорыя:Шатляндзкія кляны]]
[[en:Clan Drummond]]