Байсангур Бэнойскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Байсангур (Байсунгур) Бэнойскі''' ([[чачэнская мова|чач.]] ''БойсанхIар Бэна'') ([[1794]], [[Бэной]], [[Чачэнія]] - [[1861]], [[Хасаў-Юрт]], [[Дагестан]]) - чачэнскі вайскавец XIX ст., [[наіб]] імама [[Шаміль|Шаміля]]. Актыўны ўдзельнік [[Каўкаская вайна|Каўкаскае вайны 1817-1864]]. Нацыянальны герой [[Чачэнцы|чачэнскага народу]].
 
== Біяграфія ==
 
Сын селяніна Эды. Пра жыцьцё да 1830-х вядома вельмі мала. Калі Газі[[Газы-МухамадМагамэд]] быў абвешчаны імамам[[імам]]ам, адразу ж далучыўся да яго руху. Увесну [[1832]] пад Гудэрмэсам[[Гудэрмэс]]ам ў конным баі разьбіў ўшчэнт грэбенскі казачы полк, захапіў дзьве трафэйныя гарматы.
 
== Пад сьцягамі Шаміля ==
 
У [[1839]] даў прысягу вернасьці імаму Шамілю. Пасьля гэтага быў прызначаны наібам Бэною. Мазунам (намесьнікам наіба) стаў брат Байсангура Салтамурад.
 
У [[1842]] на чале аддзелу горцаў удзельнічаў у [[Ічкерынская бітва|Ічкерынскай бітве]] пад агульным камандаваньнем [[Шуайб Цэнтэроеўскім|Шуайба Цэнтароеўскага]]. Быў паранены, надалей узнагароджаны Шамілём мэдалём за адвагу.
 
У [[1845]], удзельнічаючы ў [[Даргінская бітва|Даргінскай бітве]], атрымаў цяжкае раненьне й пазбавіўся рукі.
 
У [[1847]] царскія войскі атачылі аул [[Гергебіль]] у горным Дагестане. Аднавокі й аднарукі Байсангур із сваім аддзелам бэнойцаў абараняў участак абароны ў раёне садоў. Падчас аднаго з штурмаў гарматным ядром яму адарвала нагу. У насталым зьмярканьні беспрытомнага Байсангура падабралі царскія жаўнеры. Палоннага Байсангура пад вялікім канвоем адправілі з Дагестану ў крэпасьць [[Грозны|Грозную]]. Па дарозе на калёну напалі мюрыды на чале з Салтамурадам і вызвалілі наіба.
 
Яшчэ да канца не акрыяўшы ад ранаў, прыняў удзел у абароне аула [[Салты]]. Аднаногага, аднавокага й аднарукага Байсангура падчас баёў рамянямі прывязвалі да каня.
 
У [[1857]]-[[1859]] царскія войскі распачалі шырокамаштабны наступ у Чачэніі й Дагестане. Пабітыя наібы Шаміля адзін за адным здаліся на літасьць пераможцаў. Толькі некалькі наібаў, сярод якіх быў і Байсангур, засталіся вернымі Шамілю.
 
== Паўстаньне 1860-1861 ==
Праз год пасьля паланеньня Шаміля, Байсангур і былыя наібы Шаміля [[Ума Дуеў]] і Атаби[[Атабі Атаеў]] узьнялі новае паўстаньне ў Чачэніі. У [[чэрвень|чэрвені]] [[1860]] аддзел Байсангура й Салтамурада нанёс паразу войскам царскага генэрал-маёра [[Муса Кундухаў|Мусы Кундухава]] ў баі каля мястэчка [[Пхачу]]. Пасьля гэтае бітвы Бэной на 8 месяцаў аднавіў сваю незалежнасьць ад [[Расея|Расеі]].
 
== Згуба ==
 
Пасьля паразы асноўных сіл паўстанцаў, Байсангур зь некалькімі набліжанымі хаваўся ў навакольлях сяла Бэной. У адным з баёў пад Байсангурам быў забіты конь і ён патрапіў у палон.
Увесну 1861 Байсангур Бэнойскі быў адданы ваенна-палявому суду й павешаны. Іншыя ўдзельнікі паўстаньня, у тым ліку сыны Байсангура Алхазур і Тахір, былі сасланыя ў [[Сыбір]].
[[Катэгорыя:Чачэнія]]