Эндзі Ўоргал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Біяграфія: артаграфія, пунктуацыя
д →‎Біяграфія: артаграфія
Радок 41:
Творчыя здольнасьці, якія выявіліся яшчэ ў маладосьці, дазволілі Ўорхалу скіраваць сваю адукацыю на мастацтва. Ён паступіў на факультэт камэрцыйнага мастатацтва ''Ўнівэрсытэту Карнэгі Мэлан'' у Пітсбургу. У [[1949]] годзе ён пераехаў у [[Нью-Ёрк]], дзе пачаў кар’еру ілюстратара [[часопіс]]аў і стваральніка [[рэкляма|рэклямы]] ў ''Міжнародным мастацкім цэнтры''. У [[1950-я]] гады творчасьць Ўорхала яшчэ не набыла сваю адметнасьць. У гэты час Ўорхал атрымаў вядомасьць дзякуючы сваім эксцэнтрычным чарнільным малюнкам абутку, выкананым у вольным стылі з намеранымі плямамі.
 
[[Файл:In the style of Andy Warhol.jpg|міні|Карціна, выкананая мэтадам трафарэтнага дкукудруку.]]
 
У [[1960-я|1960-х]] гадах Эндзі Ўорхал вынайшаў тэхніку трафарэтнага друку. У [[1962]] годзе Ўорхал стварыў сэнсацыйную сэрыю карцінаў, на якіх былі адлюстраваны, часта ў яркіх фарбах, слоікі кока-колы і бляшанкі кансэрваў, у тым ліку вядомыя выявы бляшанак таматнага супу ''Campbell'', якія прынесьлі яму папулярнасьць. Ён шукаў спосабы ня толькі стварэньня мастацкіх твораў з дапамогай прадуктаў масавай культуры, але і жадаў, перадусім, ствараць масавае мастацтва. Ягоныя творы выявілі пустату і бязьлікасьць заходняй масавай культуры, заснаванай на спажываньні. Хутка ён стварыў яшчэ больш яскравыя творы — выкананыя у эксцэнтрычным стылі — выявы вядомых людзей таго часу: [[Мэрылін Манро]], [[Элвіс Прэсьлі|Элвіса Прэсьлі]], [[Мао Цзэ-дун]]а. Скандальная рэпутацыя Ўорхала спрыяла вядомасьці працаў гэтай сэрыі. У наш час ейны кошт дасягае дзясяткаў мільёнаў даляраў.