Байсангур Бэнойскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Karybut (гутаркі | унёсак)
д Байсангур Бэнайскі перанесеная ў Байсангур Бэнойскі: памылка ў назьве
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Байсангур (Байсунгур) Бэнойскі''' ([[чачэнская мова|чач.]] ''БойсанхIар Бэна'') ([[1794]], [[Бэной]], [[Чачэнія]] - [[1861]], [[Хасаў-Юрт]], [[Дагестан]]) - чачэнскі вайскавец XIX ст., наіб імама Шаміля. Актыўны ўдзельнік Каўкаскае вайны 1817-1864. Нацыянальны герой чачэнскага народу.
 
== Біяграфія ==
 
Сын селяніна Эды. Пра жыцьцё да 1830-х вядома вельмі мала. Калі Газі-Мухамад быў абвешчаны імамам, адразу ж далучыўся да яго руху. Увесну 1832 пад Гудэрмэсам ў конным баі разьбіў ўшчэнт грэбенскі казачы полк, захапіў дзьве трафэйныя гарматы.
 
== Пад сьцягамі Шаміля ==
 
У 1839 даў прысягу вернасьці імаму Шамілю. Пасьля гэтага быў прызначаны наібам Бэною. Мазунам (намесьнікам наіба) стаў брат Байсангура Салтамурад.
 
У 1842 на чале аддзелу горцаў удзельнічаў у Ічкерынскай бітве пад агульным камандаваньнем Шуайба Цэнтароеўскага. Быў паранены, надалей узнагароджаны Шамілём мэдалём за адвагу.
 
У 1845, удзельнічаючы ў Даргінскай бітве, атрымаў цяжкае раненьне й пазбавіўся рукі.
 
У 1847 царскія войскі атачылі аул Гергебіль у горным Дагестане. Аднавокі й аднарукі Байсангур із сваім аддзелам бэнойцаў абараняў участак абароны ў раёне садоў. Падчас аднаго з штурмаў гарматным ядром яму адарвала нагу. У насталым зьмярканьні беспрытомнага Байсангура падабралі царскія жаўнеры. Палоннага Байсангура пад вялікім канвоем адправілі з Дагестану ў крэпасьць Грозную. Па дарозе на калёну напалі мюрыды на чале з Салтамурадам і вызвалілі наіба.
 
Яшчэ да канца не акрыяўшы ад ранаў, прыняў удзел у абароне аула Салты. Аднаногага, аднавокага й аднарукага Байсангура падчас баёў рамянямі прывязвалі да каня.
 
У 1857-1859 царскія войскі распачалі шырокамаштабны наступ у Чачэніі й Дагестане. Пабітыя наібы Шаміля адзін за адным здаліся на літасьць пераможцаў. Толькі некалькі наібаў, сярод якіх быў і Байсангур, засталіся вернымі Шамілю.
 
== Паўстаньне 1860-1861 ==
Праз год пасьля паланеньня Шаміля, Байсангур і былыя наібы Шаміля Ума Дуеў і Атаби Атаеў узьнялі новае паўстаньне ў Чачэніі. У чэрвені 1860 аддзел Байсангура й Салтамурада нанёс паразу войскам царскага генэрал-маёра Мусы Кундухава ў баі каля мястэчка Пхачу. Пасьля гэтае бітвы Бэной на 8 месяцаў аднавіў сваю незалежнасьць ад Расеі.
 
== Згуба ==
 
Пасьля паразы асноўных сіл паўстанцаў, Байсангур зь некалькімі набліжанымі хаваўся ў навакольлях сяла Бэной. У адным з баёў пад Байсангурам быў забіты конь і ён патрапіў у палон.
Увесну 1861 Байсангур Бэнойскі быў адданы ваенна-палявому суду й павешаны. Іншыя ўдзельнікі паўстаньня, у тым ліку сыны Байсангура Алхазур і Тахір, былі сасланыя ў Сыбір.
[[Катэгорыя:Чачэнія]]