Мікалай Кузьміч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
 
== Жыцьцяпіс ==
Паводле словаў Мікалая Кузьміча нарадзіўся ён у заходнепалескай вёсцы [[Вулька]] [[Драгічынскі раён|Драгічынскага раёну]] [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскай вобласьці]] у беднай сялянскай сям’і. (Паводле іншых зьвестак месцам нараджэньня мастака зьяўляецца в. [[Патрыкі]], [[Кобрынскі раён|Кобрынскага раёну]]<ref>[http://www.brl.by/pechatnye-izdaniya-biblioteki/573-mikalaj-pyatrovich-kyzmich-chalavek-stagoddzya Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя. Біябібліяграфічны паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага»; складальнікі: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская. — Брэст: Паліграфіка, 2011. С. 5.]</ref>). Ягоны дзед Нічыпар быў вядомым на ўсю ваколіцу кавалём, які да таго ж імкнуўся ўпрыгожваць свае вырабы. Як сьцьвярджае Мікола Кузьміч, «хутчэй за ўсё, менавіта ад дзеда ў мяне прага да прыгожага і да працы з мэталем у прыватнасьці».<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref>
 
У пачатку 1960-х, у 11-гадовым узросьце, па ініцыятыве бацькі, які шукаў лепшай долі, сям’я Міколы Кузьміча пераехала ў Растоўскую вобласьць, дзе яны жылі нейкі час у станіцы. Пасьля заканчэньня васьмігодкі Мікола Кузьміч пайшоў вучыцца ў прафтэхвучэльню. Там за год вывучыўся на трактарыста-машыніста 3-й клясы і затым папоўніў шэрагі калгасных мэханізатараў.<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref>
Радок 28:
У 1968 годзе быў прызваны ў Савецкую армію. Служыў на Паўночным флёце, у засакрэчаным тады [[Севераморск]]у. Там заўважылі яго схільнасьць да маляваньня, даручылі афарміцельскія працы. Пазьней накіравалі машыністам кацельні на баявы карабель.
 
Пасьля завяршэньня службы на флёце вярнуўся ў данскую станіцу, аднак бацьку ўжо не застаў ён памёр, так і ня здолеўшы зьдзейсьніць сваю мару вярнуцца на радзіму ў Беларусь. Дзякуючы атрыманай падчас службы ў арміі рабочай спэцыяльнасьці гэтую мару зьдзейсьніў Мікола Кузьміч і разам з маці і двума сёстрамі змог вырвацца з калгасу, атрымаць пашпарты і вярнуцца на радзіму ў в. Вульку.
 
Жаданьне рэалізацыірэалізаваць сябе ў творчасьці прывяло Міколу Кузьміча ў [[Берасьце]], дзе яго прыняла цётка. Яна дапамагла яму ўладкавацца ў драматычны тэатар памочнікам мастака. Праз год ён перайшоў працаваць мастаком-пастаноўшчыкам на Берасьцейскае абласное тэлебачаньне. Але ў хуткім часе ён пакінуў Берасьце і пераехаў [[Кобрын]], дзе ў гарадзкім Доме культуры была свабодная стаўка мастака. У Кобрыні адначасова з афармленьнем плякатаў ды афіш і працай у мясцовай выяўленчай студыі працягваў адукоўвацца ў вячэрняй школе.<ref>Сяргей Галоўка. Мікалай Кузьміч: «Я быў звычайным савецкім атэістам» / Беларуская думка, № 10, 2011. С. 78.</ref> Пасьля яе заканчэньня атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі, які і адкрыў дарогу для атрыманьня прафэсійнай мастацкай адукацыі.
 
Спэцыяльную адукацыю атрымаў у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава ў 1982 ггодзе. З 1978-га неаднаразова спрабаваў паступіць у мастацкую вучэльню імя А. Глебава, але трапіў толькі ў 28-гадовым узросьце. Скончыў вучылішчавучэльню ў 33 гады.<ref>[http://www.tribune.by/?p=3821 Лявон Валасюк. Гармонія духу і майстэрства / Народная трыбуна, 17.12.2010.]</ref>
 
Пасьля быў разьмеркаваны на працу на Берасьцейскі мастацкі камбінат, дзе з 1984 годзегоду распачаў сваю творчую дзейнасьць. У 1987-ым стаў сябрам Саюзу мастакоў. У гэты час мастак удасканальваў сваю эмальерную тэхніку, удзельнічаў ва ўсерасейскіх і міжнародных выстаўках у Маскве і Менску, на сымпозіюмах у Юрмале (Латвія), Паланзе (Літва), Ла-Каруньі (ГіпаніяГішпанія), Кобургу (Германія).
 
У 1992 распачаў шматгадовую дасьледніцкую і ювэлірна-мастацкую працу па ўзнаўленьні страчанай нацыянальнай каштоўнасьці беларусаў Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
Радок 43:
 
Два тэрміны — з 2004 па 2010 гг. — Мікалай Кузьміч узначальваў Берасьцейскае абласное аддзяленьне Беларускага саюзу мастакоў.
 
У 2013 годзе вядомы берасьцейскі майстар-эмальер Мікалай Кузьміч па спэцыяльнай замове вырабіў 50 памятных бронзавых мэдалёў у гонар 450-годзьдзя Берасьцейскай Бібліі.<ref>[http://vb.by/article.php?topic=5&article=20611 Барыс Паўлоўскі. Брэсцкай Бібліі 450 гадоў. А колькі Брэсту? / Вечерний Брест, 30.05.2013.]</ref>
 
На замову Чырвонага касьцёлу ў Менску ў 2013 годзе вырабіў таксама памятныя мэдальёны з выявай цудаторнай іконы Будслаўскай Божай Маці на 400-ыя ўгодкі гэтай сьвятыні.<ref>[http://vb.by/article.php?topic=4&article=20251 Антонина Хокимова. Свой крест]</ref>
Радок 54 ⟶ 55:
Мастацкім творам Мікалая Кузьміча ўласьціва арыгінальнае спалучэньне колеру і гармоніі з мэталам, выкарыстаньне старадаўніх тэхнік і сучасных тэхналогіяў. Дзеля гэтага ягоныя творы ювэлірнага мастацтва па-сапраўднаму ўнікальныя, а сам ён зьяўляецца ляўрэатам розных міжнародных прэміяў і конкурсаў. У калекцыі яго прац — іконы, ювэлірныя ўпрыгожаньні, дэкаратыўныя эмалевыя пласьціны.
 
Працы Мікалая Кузьміча знайшлі пачэснае месца ў музеях, галерэях, прыватных калекцыях у шэрагу краінаў Эўропы і Амэрыкі. Галоўныя яго творчыя дасягненьні — копія Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай і стаўратэка для яго, а таксама рака для мошчаў сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Сярод іншых прац мастака вызначаюцца дэкаратыўныя кампазіцыі «Блакітныя мары», «КупаллеКупальле», «Слуцкія паясы», «Памяць», «Прастора і час» і іншыя.
 
Пэрсанальны сайт мастака-эмальера Мікалая Кузьміча: [http://nikolaikuzmich.by Художник-ювелир Николай Кузьмич].
 
== Праца над узнаўленьнем Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай ==
Мікалай Кузьміч з 1992 па 1997 гг. на працягу пяці гадоў працаваў над узнаўленьнем страчанай нацыянальнай каштоўнасьці беларусаў Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай. 30 чэрвеня 1997 году мітрапаліт Філарэт уклаў ва ўзноўлены крыж-стаўратэку часьцінкі крыві Хрыстовай, дрэва Пачэснага і Жыцьцядайнага Крыжа Гасподняга, каменя ад Магілы Гасподняй і каменя ад ТруныМагілы Найсьвяцейшай Багародзіцы, часьцінкі сьвятых мошчаў. У 1997 г. праца над узнаўленьнем крыжа была завершана. Крыж, створаны Міколам Кузьмічом паводле ўзору Крыжа сьв. Эўфрасіньні Полацкай, быў асьвячаны і ўстаноўленыпакладзены ў Полацкім Спаса-Эўфрасіньнеўскім манастыры. Сёньня гэты крыж стаў нацыянальнай хрысьціянскай сьвятыняй беларускага народу.
 
У наступныя гады Мікола Кузьміч працаваў над стварэньнем стаўратэкі для гэтага крыжа. 23 чэрвеня 2001 году ўзноўлены мастаком Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў дастаўлены на некалькі дзён з Полацку ў Берасьце. У праваслаўным катэдральным саборы сьв. Сімяона Стоўпніка ён быў урачыста ўкладзены ў стаўратэку, вырабленую Мікалаем Кузьмічом.