Розьніца паміж вэрсіямі «Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка»

д
кірылічная «м»
д (кірылічная «м»)
[[17 сьнежня]] гэтага ж году выйшаў маніфэст Часовага працоўна-сялянскага ўраду Латвіі, лідэрам якога быў Пэтэрыс Стучка. Гэтым маніфэстам аб'яўлялася ўстанаўленьне савецкае формы ўлады. Узброеныя сілы Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі, якія складаліся з чальцоў г.зв. [[латыскія стралкі|Латыскіх стралкоў]] ды іншых частак [[Чырвоная армія|Чырвонай арміі]], здолелі хутка захапіць большую частку тэрыторыі сучаснае Латвіі, пакінуўшы пад кантролем часовага ўраду на чале з [[Карліс Улманіс|Карлісам Улманісам]] невялікі фрагмэнт тэрыторыі вакол гораду [[Ліепая]], што на паўднёвым захадзе краіны. [[3 студзеня]] была занятая Рыга, [[13 студзеня]] ў Рызе адбылося абвяшчэньне Латвійскае Сацыялістычнае Савецкае Рэспублікі.
 
[[22 сьнежня]] [[1918]] году Ўладзімер Ленін падпісаў «Дэкрэт Савету Народных Камісараў пра прызнаньне незалежнасьці ''Латвійскае Савецкае Рэспублікі Латвіі''», паводле якога абвяшчалася, у прыватнасьці, даручэньне вайсковым і грамадзянскім уладам Расеі дапамагаць савецкаму ўраду Латвіі ў авалоданьні ўсёй тэрыторыяй краіны<ref>{{Кніга|аўтар = Министерство иностранных дел СССР.|частка = |загаловак = Документы внешней политики СССР|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = M{{М.}}|выдавецтва = Государственное издательство политической литературы|год = 1959|том = 1 (7 ноября 1917 г. — 31 декабря 1918 г.)|старонкі = 621-622|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>. У савецкай гістарыяграфіі гэтая дата лічылася пачаткам латвійскае дзяржаўнасьці, яна ж працягвае лічыцца падобнай датай і ў гістарыяграфіі сучаснае Расеі<ref>{{Кніга|аўтар = Под ред. проф. О. И. Чистякова.|частка = І|загаловак = История отечественного государства и права. Учебник|арыгінал = |спасылка = http://franchajzi.ru/history/chistjakov_o_i__istorija_otechestvennogo_gosudarstva_i_prava__chast%27_2__m__2000__494_s_3.html|адказны = |выданьне = |месца = М.|выдавецтва = БЕК|год = 1999|том = |старонкі = 87|старонак = 360|сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
== Палітыка ==
Вясною [[1919]] году ўрад Улманіса атрымаў падтрымку нямецкіх фармаваньняў [[Фрайкор]]у і здолеў аднавіць кантроль над страчанымі тэрыторыямі. [[22 траўня]] гэтага ж году войскі ўраду Латвійскае Рэспублікі ўзялі пад кантроль Рыгу, у выніку чаго сілы ЛССР былі адкінутыя на ўсход краіны ў [[Латгалія|Латгалію]], якая потым у пачатку [[1920]] году была адваяваная сумесным латвійска-[[Польская Рэспубліка (1918-1939)|польскім]] наступам. У выніку гэтага наступу былі ўзятыя [[Дзьвінск]] і Рэжыца (сучасн. [[Рэзэкнэ]]), з прычыны чаго ЛССР спыніла сваё існаваньне.
 
[[11 жніўня]] [[1920]] году урад Латвійскае Рэспублікі падпісаў з РСФСР Мірную дамову між Расеяй і Латвіяй, такім чынам Расея прызнала незалежнасьць Латвіі і прызнала ўрад Латвійскае Рэспублікі ў якасьці яе паўнапраўнага палітычнага прадстаўніка. Разам з гэтым, у дамове падкрэсьлівалася адсутнасьць якіх-небудзь прэтэнзіяў датычна латвійскага народу й зямлі<ref>{{Кніга|аўтар = Министерство иностранных дел СССР.|частка = |загаловак = Документы внешней политики СССР|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = M{{М.}}|выдавецтва = Государственное издательство политической литературы|год = 1959|том = 3 (1920.07.1 — 1921.03.18)|старонкі = 101-116|старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
== Крыніцы ==
136 579

зьменаў