Аруба: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія, афармленьне
Радок 67:
 
=== Геалягічная характарыстыка ===
Паходжаньне Арубы зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90—95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і сланецлупняк. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў сланец<ref name="geology">{{Спасылка|выдавец=Archaelogical Museum Aruba|загаловак=Geological Origins of Aruba| url=http://brochures.aruba.com/georigin/georigin.pdf |accessdate=2008-10-18|мова=en}}</ref>.
 
Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду [[плютанізм]]у. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г. зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела.