Выкапнёвае паліва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Паходжаньне: артаграфія
Радок 1:
[[Файл:Coal.jpg|міні|200пкс|справа|Вугаль, тып выкапнёвага паліва]]
'''Выкапнёвае паліва''', гаручыя карысныя выкапні — [[нафта]], [[вугаль]], [[гаручыя сланцы|гаручы сланецлупняк]], [[прыродны газ]] і ягоныя [[Гідрат мэтану|гідраты]], [[торф]] і іншыя гаручыя мінэралы й рэчывы, якія здабываюцца пад зямлёй ці адкрытым мэтадам. Вугаль і торф зьяўляюцца [[паліва]]м, якое ўтвараецца па меры назапашваньня й раскладаньня рэшткаў жывёлаў і расьлінаў. Датычна [[паходжаньне нафты|паходжаньня нафты]] й прыроднага газу ёсьць некалькі супярэчлівых [[гіпотэза|гіпотэзаў]]. Выкапнёвыя тыпы паліва зьяўляюцца [[узнаўляльныя прыродныя рэсурсы|неўзнаўляльным прыродным]] [[рэсурс]]ам, бо яны назапашваліся мільёны гадоў. Здабыча й выкарыстаньне выкапнёвых відаў паліва стварае экалягічныя праблемы. Глябальны рух за стварэньне [[аднаўляльная энэргетыка|аднаўляльнай энэргетыкі]], зьяўляецца, такім чынам, рухам за задавальненьне попыту на [[энэргія|энэргію]].
 
Адміністрацыяй энэргетычнай інфармацыі ЗША было падлічана, што ў [[2007]] годзе першасныя крыніцы энэргіі складаліся з выкарыстаньня [[нафта|нафты]] (36,0%), [[вугаль|вугалю]] (27,4%), [[прыродны газ|прыроднага газу]] (23,0%), склаўшы 86,4% ад агульнай долі спажываньня першаснай крыніцы [[энэргія|энэргіі]] ў сьвеце. Першаснымі крыніцамі энэргіі зь ліку невыкапнёвага паліва ў [[2006]] годзе былі [[гідраэлектрастанцыя|гідраэлектрастанцыі]] (6,3%), [[ядзерная энэргетыка]] (8,5%) і іншыя, як то геатэрмальныя рэсурсы, а таксама выкарыстаньне энэргіі [[Сонца]], [[Прыліўная электрастанцыя|прыліваў]], ветру, [[дровы|дроваў]] і адходаў, на долю якіх прыпаў паказчык у 0,9%.