Розьніца паміж вэрсіямі «Хрыстафор Калюмб»

выпраўленьне спасылак
д (Bot: Migrating 152 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q7322 (translate me))
(выпраўленьне спасылак)
|commons =
}}
'''Хрыстафо́р Калю́мб''' ({{мова-it|Cristoforo Colombo}}, {{мова-es|Cristóbal Colón}}, {{мова-pt|Cristóvão Colombo}}: каля [[1451]] — [[20 траўня]] [[1506]]) — італьянскі мараплаўца на службе Гішпанскай кароны, якому прыпісваецца першаадкрыцьцё [[Амэрыка|Амэрыкі]] ў 1492 годзе. Калюмб першым з пэўна вядомых вандроўцаў перасёк [[Атлянтычны акіян]] у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар’я й першым з эўрапейцаў дасягнуў [[Карыбскае мора]]. Ён паклаў пачатак дасьледаваньню [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай]] і [[Цэнтральная Амэрыка|Цэнтральнай Амэрыцы]]. Ён адкрыў усе [[Вялікія Антыльскія астравы]] — цэнтральную частку [[Багамскі архіпэлягБагамы|Багамскага архіпэлягаБагамаў]], [[Малыя Антыльскія астравы]], ад [[Дамініка|Дамінікі]] да [[Амэрыканскія Віргінскія астравы|Віргінскіх астравоў]] уключна, а таксама шэраг дробных астравоў у Карыбскім моры і востраў [[Трынідад]] ля берагоў [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыцы]].
 
Першаадкрывальнікам Амэрыкі Калюмба можна назваць з агаворкамі, бо яшчэ ў [[Сярэднявечча|Сярэднія стагодзьдзі]] на тэрыторыі Паўночнай Амэрыкі бывалі эўрапейцы ў асобе ісьляндзкіх [[вікінгі|вікінгаў]]. Паколькі за межамі [[Скандынавія|Скандынавіі]] зьвестак аб гэтых паходах не было, менавіта экспэдыцыі Калюмба ўпершыню зрабілі зьвесткі аб землях на захадзе ўсеагульным здабыткам і паклалі пачатак калянізацыі Амэрыкі эўрапейцамі.
Ананімны ўдзельнік