Вялікабрытанія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Typo fixing using AWB
выпраўленьне спасылак
Радок 95:
Вялікая Брытанія, адносна абароненая ад кантынэнтальнага ўплыву на сваю палітыку, магла больш аўтаномна (і без такіх рэзкіх рэвалюцыйных зьменаў, як на кантынэнце), чым іншыя эўрапейскія краіны, разьвіваць свае палітычныя інстытуцыі і захоўваць традыцыі. У той самы час, Вялікабрытанія як невялікая астраўная краіна, залежная ад міжнароднай каньюнктуры ў разьвіцьці сваёй эканомікі, пасьпяхова ператварылася ў сусьветную [[імпэрыя|імпэрыю]] з адпаведнымі для сваёй палітычнай культуры наступствамі.
 
Вялікая Брытанія зьяўляецца эўрапейскай краінай, але яе палітычная сыстэма не зазнала большасьці тых палітычных трансфармацыяў і разбурэньняў, якія перажылі кантынэнтальныя краіны. У свой час Вялікая Брытанія стала сусьветнай дзяржавай і дагэтуль спрабуе гуляць на сусьветнай арэне, быць своеасаблівым «global player», дый працягвае падтрымліваць існаваньне [[Садружнасьць Нацыяўнацыяў|Садружнасьці]] — задзіночаньня краінаў, якія некалі былі ейнымі [[калёнія (залежная тэрыторыя)|калёніямі]].
 
=== Эканамічнае разьвіцьцё ===
Доўгі час Вялікая Брытанія была самай [[прамысловасьць|прамыслова]] разьвітай і эканамічна магутнай краінай сьвету. Аднак паступова тэмпы росту запавольваліся, асабліва праз падзеі [[Другая сусьветная вайна|ІІ Сусьветнай вайны]] і [[дэкалянізацыя|дэкалянізацыі]]. Пачынаючы з 1950-х гадоў і да самага нядаўняга часу [[гісторыя]] [[Каралеўства]] прасякнутая барацьбой з стагнацыяй і эканамічным адставаньнем. За апошнія два дзесягігодзьдзі мінулага стагодзьдзя вартасьць [[Фунт стэрлінгаў|фунт]]у зьменшылася амаль на сорак адсоткаў. Неабходнасьць барацьбы з [[рэцэсія]]й прывяла нават да ідэялягічнага перараджэньня тае ж [[Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі|Лейбарысцкае партыі Вялікабрытаніі]] і трансфармацыі ўсёй ідэялягічнай базы брытанскай палітыкі.
 
=== Гістарычныя традыцыі ===