Аб’яднанае Балтыйскае герцагства: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Радок 72:
 
== Гісторыя ==
Пасьля падпісаньня Берасьцейскага міру, які замацаваў аддзяленьне Прыбалтыкі ад Савецкае Расеі, Курляндзкі (8 сакавіка) і Ліфляндзкі (12 красавіка) соймы (т. нз. Ляндэсраты) абвясьцілі аб аднаўленьні на тэрыторыі былых Курляндзкае, Ліфляндзкае, Эстляндзкае губэрняў герцагстваў Курляндыя й Лівонія, адпаведна.
 
Нямецкае камандаваньне Ўсходняга фронту ([[Обэр-Ост]]) прадугледжвала аб’яднаць гэтыя самаабвешчаныя ўтварэньні ў буфэрнае «вялікае герцагства Лівонскае», злучанае асабістай уніяй з прускай каронай. Стаўка пры гэтым рабілася на садзейнічаньне нямецкага насельніцтва Прыбалтыкі (астзэйскіх немцаў) і антыбальшавіцкіх узброеных фарміраваньняў на чале з [[Павал Бэрмонт-Авалаў|Бэрмонт-Авалавым]].