Паэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя паэтыкі: +2 назвы кніжак
Радок 20:
Сыстэматычныя дасьледаваньні па паэтыцы пачаліся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэтага часу ў Беларусі пачынаецца вывучэньне мэтрыкі і рытмікі верша (I. Ралько, М. Грынчык, [[Вячаслаў Рагойша|В. Рагойша]], А. Кабаковіч, В. Ярац, У. Славецкі), яго кампазыцыйных асаблівасьцей і слоўна-паэтычнай вобразнасьці (А. Яскевіч, Я. Шпакоўскі); дасьледчыкі зьвяртаюцца да паэтыкі асобных жанраў: прыказак і прымавак (М. Янкоўскі), загадак ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]), песень ([[Ніл Гілевіч|Н. Гілевіч]]. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975, [[Арсень Ліс|А. Ліс]], Л. Салавей, [[Валянціна Коўтун|В. Коўтун]]), дзіцячага фальклору (Г. Барташэвіч. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклёру. Мн., 1976). Зьявіліся таксама спэцыяльныя дасьледаваньні пра паэтыку [[Максім Танк|М. Танка]] (В. Рагойша. Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968), [[Максім Багдановіч|М. Багдановіч]] (А. Кабаковіч. Паэзія Максіма Багдановіча. Мн., 1978), некаторых іншых пісьменьнікаў (Стыль пісьменніка. Мн., 1974). Выйшла некалькі вучэбных дапаможнікаў па агульнай паэтыцы для студэнтаў і школьнікаў: «Основы советского литературоведения» I. Гутарава (2-е выд. Мн., 1967), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1982), «Вопросы теории литературы» М. Палкіна (2-е выд. Мн., 1979), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» А. Майсейчыка (Мн., 1980). Створана некалькі літаратуразнаўчых слоўнікаў: «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» А. Макарэвіча (2-е выд. Мн., 1969), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» М. Лазарука і А. Ленсу (2-е выд. Мн., 1996).
 
Разам з тым беларускія літаратуразнаўцы амаль не зьвяртаюцца да гістарычнай і параўнальнай паэтыкі. Беларуская паэтыка разьвіваецца ў рэчышчы ўсёй эўрапейскай паэтыкі, якая стаіць сёньня на мяжы [[эстэтыка|эстэтыкі]], [[літаратуразнаўства]], [[мовазнаўства]], выкарыстоўвае асобныя палажэньні [[матэматыка|матэматыкі]], [[кібэрнэтыка|кібэрнетыкікібэрнэтыкі]], тэорыі інфармацыі, [[сэміётыка|сэміётыкі]]. Аднак адзіная мэтодыка дасьледаваньня яшчэ не выпрацавана. Большасьць вучоных, абапіраючыся на дасягненьні гуманітарных і дакладных навук, выступаюць супраць схематызацыі жывых літаратурных зьяваў, што назіраецца ў сучасным структуралізьме, імкнуцца вывучаць элемэнты формы неад’емна ад зьместу твора.
 
== Віды паэтыкі ==