Розьніца паміж вэрсіямі «Берасьцейскі мір»

(https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80&oldid=59488142)
(→‎Падпісаньне: крыніца)
{{СС|13 лютага|1918|31 студзеня}} на нарадзе з удзелам Вільгельма II, імпэрскага канцлера Гертлінга, кіраўніка нямецкага ведамства замежных справаў фон Кюльмана, Гіндэнбурга, Людэндорфа, начальніка марскога штабу і віцэ-канцлера было прынятае рашэньне аднавіць наступ на Ўсходнім фронце. Плянавалася заняць усю Прыбалтыку усутыч да Нарвы і аказаць узброеную падтрымку Фінляндыі.
 
Плян да апошняга моманту трымаўся ў сакрэце, і толькі 16 лютага ўвечары пра гэта было паведамлена савецкаму прадстаўніку, які заставаўся ў Берасьці-Літоўскім. Ужо 18 лютага ўдзень немцы пачалі наступ і да вечара ўзялі [[Дзьвінск]], дзе на той час знаходзіўся штаб расейскай 5-й арміі Паўночнага фронту. Бальшавіцкія часткі не аказалі па ўсім фронце сур’ёзнага супраціву<ref name="volkov">{{Артыкул|аўтар = Волков С. В.|загаловак = Праздник государственной измены?|арыгінал = |спасылка = http://www.novayagazeta.ru/society/51205.html|аўтар выданьня = |выданьне = Новая газета|тып = газэта|месца = |выдавецтва = |год = 2012-02-12|выпуск = |том = |нумар = 19|старонкі = |isbn = }}</ref>.
 
Савецкі ўрад уночы з 18 на 19 лютага накіраваў ураду Нямеччыны радыёграму з выказваньнем пратэсту і згодаю падпісаць мірную дамову на нямецкіх умовах. Тым часам у ходзе наступу немцы рушылі на [[Рэвель]], [[Пскоў]] і [[Нарва|Нарву]]. 19 лютага быў узяты [[Менск]], 20 — [[Полацак]], 21 — [[Рэчыца]] й [[Ворша]], 22 — латвійскія [[Вольмар]] і [[Вэндэн]] і эстонскія [[Валк]] і [[Гапсала]]. 24 лютага немцы, страціўшы ў баёх за Пскоў каля 300 вайскоўцаў, спынілі прасоўваньне<ref>[http://gubernia.pskovregion.org/number_427/08.php Андрей Михайлов. История начала Красной армии и Гражданской войны]</ref><ref>[http://txt.rushkolnik.ru/docs/index-7154.html?page=13 Иванов С. А. Большевики Псковской губернии в борьбе за победу Великой Октябрьской революции]</ref>. У гэты час у Пецярбургу нарэшце атрымалі ўльтыматум нямецкага ўраду.
119 271

зьмена