Вінцэнт ван Гог: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jarash (гутаркі | унёсак)
прыбраў спасылку на Поль Гаген
д + 7 катэгорыяў; ± 2 катэгорыі з дапамогай HotCat
Радок 4:
| Апісаньне = ''Аўтапартрэт''
| Імя пры нараджэньні = Vincent Willem van Gogh
| Дата нараджэньня = [[{{Нарадзіўся|30 сакавіка]] [[|3|1853]]}}
| Месца нараджэньня = вёска [[Грот Цундэрт]] у нідэрляндзкай [[Брабанцыя|Брабанцыі]], каля мяжы з [[Бэльгія|Бэльгіяй]].
| Дата сьмерці = [[{{Памёр|29 ліпеня]] [[|7|1890]]}}
| Месца сьмерці = [[Овер-сюр-Уаз]], [[Францыя]]
| Нацыянальнасьць = {{Сьцяг Нідэрляндаў}}[[Нідэрлянды]]
| Грамадзянства = [[нідэрляндзец]]
| Заняткі = [[жывапіс]]
| Вучоба =
| Плынь = [[постімпрэсіянізм]]
| Працы = «Ядучы бульбу», «Сланечнікі», «Зорная ноч»
}}
'''ВінцэнтВінцэ́нт ван Гог''' ({{мова-nl|Vincent Willem van Gogh}}) ([[30 сакавіка]] [[1853]] — [[29 ліпеня]] [[1890]]) — сусьветна вядомы [[Нідэрлянды|нідэрляндзкі]] [[Жывапіс|мастак]], творчасьць якога належыць да накірунку [[постімпрэсіянізм]]. Фарбы служылі ван Гогу для выражэньня сваіх ўнутраных перажываньняў ў большай ступені, чым у іншых мастакоў. Ня меў прызнаньня сярод сваіх сучасьнікаў, з сярэдзіны XX ст. і да цяперашняга часу мае вялікую папулярнасьць.
 
== Дзіцячыя й юнацкія гады ==
Нарадзіўся [[23 сакавіка]] [[1853]] году ў вёсцы [[Грот Цундэрт]] у нідэрляндзкай [[Брабанцыя|Брабанцыі]], каля мяжы з Бэльгіяй. Бацька яго быў [[Пратэстанцтва|пратэстанцкім]] [[пастыр]]ам, а маці паходзіла зь сям’і [[Жывапіс|мастакоў]]. Апрача яго ў сям’і было яшчэ пяцёра дзяцей: Ганна, Тэа, Элізабэтта, Вільгельм і Карнэлія. У пятнаццаць гадоў скончыў сваю адукацыю. Маляваў зь дзяцінства, але сур’ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у [[Гаага|Гаазе]], дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрляндзкай традыцыяй, паказваючы асаблівасьці прадметаў праз багацьце гульні сьвятла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манэру, тыповую, напрыклад, для [[Франс Гальс|Франса Гальса]].
 
У [[1873]] ([[1874]]) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў [[лёндан]]скім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў — [[Яўгенія Лойер|Яўгенію Лойер]]. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адкідае прапанову сужэнства з боку мастака. Гэтае расчараваньне выклікае дэпрэсію й нэрвовы ўпадак, у выніку чаго ў [[1876]] годзе ван Гог страчвае працу ў галерэі й вяртаецца дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нэрвовай сыстэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыцьцё.
 
У [[1876]] годзе вярнуўся ў [[Ангельшчына|Ангельшчыну]] як інкасатар у адну зь лёнданскіх школ. Уражаны беднасьцю, адмовіўся зьбіраць грошы й таму ізноў стаў беспрацоўным.
 
У [[1878]]—[[1880]] гадох, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянэрскую дзейнасьць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанцкім [[казнадзей|казнадзеем]] (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалёгіі, але навучаньне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным [[шахцёр]]ам у [[Бэльгія|бэльгійскім]] [[вугальны басэйн|вугальным басэйне]] ў [[Борынаж]] за кошт маёмасьці пратэстанцкай супольнасьці ў [[1880]] годзе яго звольнілі.
 
== Рашэньне стаць мастаком ==
[[Файл:Vincent_Willem_van_Gogh_128.jpg|міні|зьлева|''«Сланечнікі»'', натурморт (1888)]]
Ван Гог выяжджае ў [[Брусэль]], дзе вырашае стаць мастаком. У [[1881]] годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у [[Этэн]]. Там ён стварае першыя карціны, якія пазьней стануць шырока вядомымі (напрыклад «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адкідае яго [[Заляцаньне|заляцаньні]], Вінцэнт выяжджае за ёй у [[Амстэрдам]]. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасьля сваркі наконт будучых плянаў, зрывае кантакты з бацькам і пераяжджае ў Гаагу. Там вучыцца маляваньню ў Антоніё Маўвэ. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з г. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэльлю й сяброўкай па жыцьці. Ціск і абурэньне з боку сям’і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе зьяўляюцца першыя карціны, напісаныя масламалеем.
 
У жніўні 1883 году ван Гог адыходзіць ад Сіен, пакідае Гаагу й накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галяндыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пэйзажы й сцэны з жыцьця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцьця матэрыялаў для маляваньня, што вымушае яго вярнуцца дадому.
Пад канец [[1883]] году згаджаецца з бацькамі й вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да сьмерці бацькі ў [[1885]] годзе. У гэты пэрыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з адчыненай Бібліяй», «Ядучы бульбу».
У лістападзе [[1885]] году Вінцэнт выяжджае ў [[Антвэрпэн]], каб вучыцца ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У гэты час ён вельмі хварэе, трывае ад [[сыфіліс]]у, а хворы страўнік нішчыцца ад недахопу ежы. Ван Гог хутка адмаўляецца ад навукі, бо яго празьмерна індывідуальная тэхніка ня мае прызнаньня ў акадэміі. Расчараваны, ён едзе ў [[Парыж]].
У Парыжы жыве разам з малодшым братам Тэо на [[Манмартр]]ы. Вялікае ўражаньне на яго робяць працы [[імпрэсіянізм|імпрэсіяністаў]]. Некаторыя зь іх дапамагаюць ван Гогу, сярод іх: [[Эміль Брэнрад]] i [[Поль Гаген]]. Асабліва пасябраваў з Гагенам.
 
Ван Гога пачынаюць пакідаць сябры й знаёмыя, калі выпіваючы ён ужо ня можа кантраляваць сваіх паводзін. Вырашае выехаць з Парыжу. У тыя часы панавала захапленьне японскім мастацтвам, якое меў і ван Гог. Таму ён пераяжджае ў месца якое б нагадвала яму [[Японія|Японію]].
 
Радок 57 ⟶ 62:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Vincent van Gogh|выгляд=міні}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гог, Вінцэнт ван}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Гог, Вінцэнт ван}}
[[Катэгорыя:Нідэрляндзкія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1853 годзеПостімпрэсіяністы]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1890 годзеМастакі-флярысты]]
[[Катэгорыя:Мастакі-самагубцы]]
[[Катэгорыя:Застрэліліся]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Грот Цундэрце]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Овэр-сюр-Ўазе]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Францыі]]
[[Катэгорыя:Асобы, у гонар якіх названы астэроід]]
[[Катэгорыя:Псыхічнахворыя]]
 
{{Link FA|ca}}