Берасьцейскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Перамовы пра мір: артаграфія
Радок 51:
Тым часам у Берасьці-Літоўскім нямецкая й аўстрыйская дэлегацыі падпісалі мір з Украінскай цэнтральнай радай. У абмен на вайсковую дапамогу супраць савецкіх войскаў УНР абавязвалася паставіць Нямеччыне й Аўстра-Вугоршчыне да 31 ліпеня 1918 року мільён тон зерня, 400 млн яек, да 50 тыс. тон мяса рагатай жывёлы, сала, цукар, пяньку, марганцавую руду й інш. Аўстра-Вугоршчына таксама ўзяла на сябе абавязьніцтва стварыць аўтаномную Ўкраінскую вобласьць ва Ўсходняй Галіччыне. Аднак ужо ў красавіку 1918 року нямецкія ўлады разагналі ўрад Цэнтральнае рады, замяніўшы яго на больш [[Украінская Дзяржава|кансэрватыўны рэжым]] гетмана [[Паўло Скарападзкі|Скарападзкага]].
 
Неадкладна пасьля падпісаньня мірнае ўмовы з УНР і па наўпроставым загадзе імпэратара Вільгельма II фон Кюльман выставіў Савецкай Расеі ўльтыматымўльтыматум з наступнай фармулёўкай: «Расея прымае да ведама наступныя тэрытарыяльныя зьмены, якія набываюць моц разам з ратыфікацыяй гэтай мірнай дамовы: рэгіёны між граніцамі Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны і лініяй, якая праходзіць… адгэтуль ня будуць падлягаць тэрытарыяльнаму верхавенству Расеі. З факту іхняй прыналежнасьці да былой Расейскай імпэрыі для іх ня будуць выцякаць аніякія абавязьніцтвы ў дачыненьні да Расеі. Будучы лёс гэтых рэгіёнаў будзе вырашацца ў згодзе з гэтымі народамі, а менавіта на падставе тых пагадненьняў, якія заключаць зь імі Нямеччына й Аўстра-Вугоршчына».
 
== Умовы ==