Берасьцейскі мір: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выдаленая Катэгорыя:Берасьце; дададзеная Катэгорыя:Гісторыя Берасьця з дапамогай HotCat
→‎Перамовы пра мір: https://ru.wikipedia.org/w/index.php?title=%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D0%B8%D1%80&oldid=59488142
Радок 36:
# Разьвязаньне каляніяльных пытаньняў на падставе вышэй выкладзеных прынцыпаў.
# Недапушчальнасьць ускосных прыгнятаньняў свабоды больш слабых нацыяў з боку нацыяў больш моцных.
 
Па трохдзённым абмеркаваньні Рыхард фон Кюльман зрабіў заяву пра тое, што Нямеччына і ейныя хаўрусьнікі прымаюць гэтыя ўмовы з адной агаворкай, якая зьніякавала згоду Нямеччыны на мір без [[анэксія]]ў і кантрыбуцыяў. У выніку савецкая дэлегацыя ўзяла перапынак дзеля таго, каб паспрабаваць прыцягнуць да перамоваў дзяржавы Антанты. Падчас перапынку высьветлілася, што Нямеччына разумее мір без анэксіяў інакш, чым Саветы — яны ня маюць намеру адводзіць войскі да межаў 1914 року, тым болей што Польшча, Летува і Курляндыя ўжо выказаліся за аддзяленьне ад Расеі, таму гэта ня будзе лічыцца анэксіяй.
 
{{СС|28 сьнежня||15}} савецкая дэлегацыя выехала на кансультацыю ў [[Петраград]]. На нарадзе ЦК РСДРП(б) было прынятае рашэньне як мага даўжэй зацягваць перамовы ў спадзеве на рэвалюцыю ў самой Нямеччыне. Пазьней пазыцыя была ўдакладненая: «Трымаемся да нямецкага [[Ультыматум|ўльтыматуму]], пасьля здаем.» На чале дэлегацыі быў пастаўлены [[Леў Троцкі]], які зацягваў перамовы і адначасна за сьпінамі перамоўнікаў зьвяртаўся з заклікамі да паўстаньня да вайскоўцаў Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны. Калі ж Нямеччына абвясьціла свае жорсткія ўмовы міру, Троцкі пайшоў супраць Леніна, які выступаў за мір любым коштам, аднак не падтрымаў і [[Мікалай Бухарын|Бухарына]], які заклікаў да «рэвалюцыйнай вайны». Замест гэтага Троцкі вылучыў прамежкавы лёзунг «ні вайны, ні міру», то бок заклікаў да спыненьня вайны, аднак без падпісаньня мірнай дамовы.
 
{{СС|4 студзеня|1918|22 сьнежня 1917}} [[Канцлер Нямеччыны|нямецкі канцлер]] [[Георг фон Гертлінг]] паведаміў [[Райхстаг (Нямецкая імпэрыя)|Райхстагу]], што ў [[Берасьце-Літоўскае]] прыбыла дэлегацыя [[Украінская цэнтральная рада|Украінскай цэнтральнай рады]]. Нямеччына спадзявалася выкарыстаць гэты факт і як рычаг супраць Расеі, і супраць свайго хаўрусьніка — Аўстра-Вугоршчыны. Перамовы з украінцамі зацягнуліся так, што адкрыцьцё канфэрэнцыі давялося перанесьці на {{СС|9 студзеня|1918|27 сьнежня 1917}} року.
 
На {{СС|10 студзеня|1918|28 сьнежня 1917}} была запрошаная ўкраінская дэлегацыя. Ейны старшыня [[Усевалад Галубовіч|Ўсевалад Галубовіч]] абвясьціў дэклярацыю Цэнтральнае рады пра тое, што ўлада Саветаў не распаўсюджваецца на Ўкраіну, а таму тая будзе самастойна весьці мірныя перамовы.
 
{{СС|12 студзеня|1918|30 сьнежня 1917}} савецкая дэлегацыя запатрабавала ад урадаў Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны гарантыяў таго, што яны не намерваюцца далучаць да сябе якія-кольвек тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі; генэрал Гофман у прамове ў адказ паведаміў, што нямецкі ўрад адмаўляецца вызваляць акупаваныя тэрыторыі Курляндыі, Летувы, Рыгі і астравы Рыскай затокі.
 
{{СС|18 студзеня|1918|5}} генэрал Гофман прад’явіў умовы Цэнтральных дзяржаваў — яны ўяўлялі сабою мапу былой Расейскай імпэрыі, на якой на карысьць Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны адыходзілі Польшча, Летува, частка Беларусі й Украіны, Эстоніі й Латвіі, Маанзундзкія астравы й Рыская затока. Гэта дазваляла Нямеччыне кантраляваць марскія шляхі да Фінскай і Батніцкай затокаў, а таксама разьвіваць наступ на Петраград. Прапанаваная граніца была скрайне нявыгадная для Расеі, савецкая дэлегацыя запатрабавала дзесяцідзённага перапынку дзеля азнаямленьня з новымі патрабаваньнямі свайго ўраду. Пасьля гарачае ўнутрыпартыйнае барацьбы Ленін загадаў Троцкаму ўсемагчыма зацягваць перамовы, аднак у выпадку прад’яўленьня ўльтыматуму мір падпісаць.
 
Тым часам у Берасьці-Літоўскім нямецкая й аўстрыйская дэлегацыі падпісалі мір з Украінскай цэнтральнай радай. У абмен на вайсковую дапамогу супраць савецкіх войскаў УНР абавязвалася паставіць Нямеччыне й Аўстра-Вугоршчыне да 31 ліпеня 1918 року мільён тон зерня, 400 млн яек, да 50 тыс. тон мяса рагатай жывёлы, сала, цукар, пяньку, марганцавую руду й інш. Аўстра-Вугоршчына таксама ўзяла на сябе абавязьніцтва стварыць аўтаномную Ўкраінскую вобласьць ва Ўсходняй Галіччыне. Аднак ужо ў красавіку 1918 року нямецкія ўлады разагналі ўрад Цэнтральнае рады, замяніўшы яго на больш [[Украінская Дзяржава|кансэрватыўны рэжым]] гетмана [[Паўло Скарападзкі|Скарападзкага]].
 
Неадкладна пасьля падпісаньня мірнае ўмовы з УНР і па наўпроставым загадзе імпэратара Вільгельма II фон Кюльман выставіў Савецкай Расеі ўльтыматым з наступнай фармулёўкай: «Расея прымае да ведама наступныя тэрытарыяльныя зьмены, якія набываюць моц разам з ратыфікацыяй гэтай мірнай дамовы: рэгіёны між граніцамі Нямеччыны й Аўстра-Вугоршчыны і лініяй, якая праходзіць… адгэтуль ня будуць падлягаць тэрытарыяльнаму верхавенству Расеі. З факту іхняй прыналежнасьці да былой Расейскай імпэрыі для іх ня будуць выцякаць аніякія абавязьніцтвы ў дачыненьні да Расеі. Будучы лёс гэтых рэгіёнаў будзе вырашацца ў згодзе з гэтымі народамі, а менавіта на падставе тых пагадненьняў, якія заключаць зь імі Нямеччына й Аўстра-Вугоршчына».
 
== Умовы ==