Мікалай Кузьміч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д інтэрвікі, абнаўленьне зьвестак
Радок 63:
У наступныя гады Мікола Кузьміч працаваў над стварэньнем стаўратэкі для гэтага крыжа. 23 чэрвеня 2001 году ўзноўлены мастаком Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў дастаўлены на некалькі дзён з Полацку ў Берасьце. У праваслаўным катэдральным саборы сьв. Сімяона Стоўпніка ён быў урачыста ўкладзены ў стаўратэку, вырабленую Мікалаем Кузьмічом.
 
Створаная берасьцейскім майстрам-ювэлірам стаўратэка — гэта спэцыяльны каштоўны куфэрак для захоўваньня крыжа. Яна ўяўляе сабою простакутны футляр (даўжыня стаўратэкі 75 см, шырыня 60 см, вышыня 7 см), які абшыты зьверху сярэбранымі з пазалотаю пласьцінкамі, усярэдзіне ніша для Крыжа выслана натуральным цёмна-зялёным аксамітам. Па пэрымэтры зьнешняга боку — літыя мэталёвыя карункі, якія выкананы паводле арнамэнтальных матываў XIII ст.: выразны акруглы рапорт, вытанчаная вязь і перапляценьне частак арнамэнту выдаюць старажытныя рэмінісцэнцыі, да якіх зьвярнуўся аўтар, каб дасягнуць больш поўнай адпаведнасьці сучаснага вырабу творам старажытнай мастацкай традыцыі. Зьверху, па баках і ўнізе арнамэнт «разрываецца» эмалевымі абразкамі з выявамі Магілы Гасподняй, прыладаў катаваньня Ісуса Хрыста, на двух эмалевых пласьцінках пасярэдзіне крыжа — выявы сьвятых імпэратара Канстанціна і яго маці Алены, пасярэдзіне ўнізе — мініяцюрныя выявы самой Эўфрасіньні Полацкай, а таксама сьвятых арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла. Зьверху на ражках — дзьве эмалевыя выявы шасьцікрылых хэрувімаў. Кожная выява непаўторная, зьяўляецца дасканала выкананай стылізацыяй старажытнабізантыйскай эмалі, якой уласьціва стрыманая экспрэсія.
XIIІ ст.: выразны акруглы рапорт, вытанчаная вязь і перапляценьне частак арнамэнту выдаюць старажытныя рэмінісцэнцыі, да якіх зьвярнуўся аўтар, каб дасягнуць больш поўнай адпаведнасьці сучаснага вырабу творам старажытнай мастацкай традыцыі. Зьверху, па баках і ўнізе арнамэнт «разрываецца» эмалевымі абразкамі з выявамі Магілы Гасподняй, прыладаў катаваньня Ісуса Хрыста, на двух эмалевых пласьцінках пасярэдзіне крыжа — выявы сьвятых імпэратара Канстанціна і яго маці Алены, пасярэдзіне ўнізе — мініяцюрныя выявы самой Эўфрасіньні Полацкай, а таксама сьвятых арханёлаў Міхаіла і Гаўрыіла. Зьверху на ражках — дзьве эмалевыя выявы шасьцікрылых хэрувімаў. Кожная выява непаўторная, зьяўляецца дасканала выкананай стылізацыяй старажытнабізантыйскай эмалі, якой уласьціва стрыманая экспрэсія.
 
У 2003—2007 гг. Мікола Кузьміч працаваў над стварэньнем ракі для мошчаў сьв. Эўфрасіньні Полацкай.