Розьніца паміж вэрсіямі «Георгі Таразевіч»

няма апісаньня зьменаў
=== У незалежнай Беларусі ===
Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у [[Польшча|Польшчы]] ([[1994]]—[[1995]]). Нэгатыўна паставіўся да правядзеньня [[Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году|травеньскага 1995 году рэфэрэндуму]]. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені [[1995]] распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны з [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)|Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада)]]. У лютым [[1998]] году ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Стаў старшынём камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэту.
 
З выступленьняў Георгія Таразевіча ў друку:
<blockquote>
''Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцьці нямала непрыемнасьцяў. І з апошняй маёй пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы вызвалілі "ў сувязі з пераходам на іншую работу". Толькі вось якая гэтая работа, нават сам ня ведаю і па сёньняшні дзень... З аднаго боку, апынацца ў такой сытуацыі непажадана, а з другога — сумленьне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна...'' <ref name="Taraz"> ''Інтэрв'ю Г.С.Тараразевіча'' "...Затое сумленне чыстае" // «[[Рэгіянальная газета]]», [[24 лістапада]] [[1995]] года, №31, стар. 2. </ref>.
</blockquote>
 
Памёр [[21 сакавіка]] [[2003]] году ў Менску. Георгія Таразевіча пахавалі на [[Усходнія могілкі Менску|Ўсходніх могілках]] у [[Менск]]у.
 
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
95

зьменаў