Содні: розьніца паміж вэрсіямі

пэрыяд часу, роўны 24 гадзінам
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
новы
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 16:47, 5 студзеня 2014

Со́дні, су́ткі — адна з адзінак вымярэньня часу. За прамежак часу роўны адныя содні лічыцца або пэрыяд ад аднаго ўсходу сонца да наступнага.

Вада, трус і алень: тры з 20 знакаў содняў у ацтэскім календары, але запісаны на каменьні.

Згодна міжнароднай сыстэме адзінак СІ содні падзяляюцца на 24 гадзіны, што ёсьць роўным 1440 хвілінам ці 86400 сэкундам. Содні групуюцца: па 7 ствараючы тыдзень, прыкладна па 30 (ці 4 тыдня) ствараючы месяц, па 365 (ці 366), ствараючы год. Содні могуць доўжыцца і менш ці больш 24 гадзінаў у рэгіёне, калі гэты рэгіён робіць пераход зь летняга часу на зімні і наадварот, такім чынам содні скарачаюцца ці павялічваюцца на гадзіну. У побытавым ужываньні часьцяком замет содняў выкарыстоўваецца панятак дню, як часткі содняў, якая не ўключае ў сябе ноч. Жыцьцёвыя мадэлі чалавека і многіх іншых відаў арганізмаў зьвязаныя з сонечным днём Зямлі і цыклямі дня і ночы.

Пачатак і канец содняў можа быць розным у залежнасьці ад сфэры ўжываньня. Астранамічныя ці каляндарныя содні пачынаюцца ў 00:00 аднаго дня і цягнуцца да 00:00 наступнага. Гатэльныя содні (адзінка вымярэньня працягласьці пражываньня ў гатэлі, для падліку памеру аплаты паслуг) пачынаюцца і сканчваюцца адпаведна ў 12:00. З астранамічнага пункту гледжаньня зямныя содні ёсьць адным поўным абарачэньнем Зямлі вакол сваёй восі. Розныя плянэты рояць абарочваньне вакол сваёй восі за розны прамежак часу, таму содні на гэтых касьмічных целах будуць адрозьнівацца па даўжыні.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

  Соднісховішча мультымэдыйных матэрыялаў