Герархія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kaboone (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 00:10, 29 сьнежня 2013

Гера́рхія (па-грэцку: ίεράρχίά; ίερσς «сьвяшчэнны» + άρχή «улада»), падзел на вышэйшыя і ніжэйшыя пасады, лады; строгі парадак падпарадкаваньня ніжэйшых паводле чыну ці пасады вышэйшым.

У герархіі між яе членамі дзейнічаюць вертыкальныя сувязі — адносіны субардынацыі (падпарадкаваньня).

У шырэйшым сэнсе слова герархія — гэта разьмяшчэньне часьцін або элемэнтаў чагосьці цэлага ў пэўным парадку ад вышэйшага да ніжэйшага.

Тэрмін ужываецца дзеля апісаньня шмат якіх зьяў, пераважна ў грамадска-палітычных, але часам і ў дакладных навуках.