TUT.BY: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: +нутраны спасыл
Радок 23:
У пачатку сакавіка 2000 году вядомы кампутарны журналіст Сяргей Дзьмітрыеў напісаў на форуме газэты «Кампутарныя весткі» аб тым, што ў яго ёсьць ідэя стварэньня беларускага інтэрнэт-праекту, якую ён падорыць таму, хто возьмецца яе рэалізаваць. На заклік адгукнуўся кіраўнік прыватнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы» [[Юры Зісер]]. Са дня іх асабістай сустрэчы [[15 сакавіка]] [[2000]] году і пачаўся TUT.BY.
 
Ідэя Сяргея Дзьмітрыева складалася ў стварэньні бясплатнага паштовага сэрвісу для беларусаў, аналягічнага [[Пошта@Mail.Ruru|Mail.ru]]. Да абмеркаваньня праекту былі прыцягнутыя іншыя журналісты газэты «Кампутарныя весткі» — [[Андрэй Кананавіч]] і [[Кірыл Валошын]], а таксама праграміст Даніла Рудэнка, які валодаў на той момант досьведам распрацоўкі электронных паштовых сэрвісаў і сайтаў. «''Наша мэта — стаць беларускім [[Yahoo]]!''» — заявіў кіраўнік TUT.BY Юры Зісер. Зьявіўся бізнэс-плян разьвіцьця сэрвісаў TUT.BY да 2005 году.
 
Распрацоўка парталу пачалася ў ліпені 2000 году, а ўжо [[5 кастрычніка]] 2000 году ён адкрыўся для наведвальнікаў. Першапачаткова новы рэсурс уключаў бясплатную электронную пошту, навіны (уключаючы архіў і анонсы), надвор’е, курсы валют, кошты на паліва і гасьцёўную кнігу. У канцы 2000 году зьявіліся форумы, а таксама сталі аказвацца паслугі платнага [[хостынг]]у і [[інтэрнэт-рэкляма|інтэрнэт-рэклямы]]. [[17 сакавіка]] [[2004]] г. на галоўнай старонцы разьмясьцілі лічыльнік наведвальнікаў «Акавіта»<ref>{{Навіна|аўтар=|загаловак=Беларускі партал tut.by падключыўся да службы akavita.by|спасылка=http://www.akavita.by/be/news/2004-03-17/tutby|выдавец=[[Фёдар Караленка]]|дата публікацыі=17 сакавіка 2004|дата доступу=16 траўня 2013}}</ref>.