Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Бібліяінфармацыя}}
Радок 4:
|Апісаньне =
|Імя пры нараджэньні = Пітэр Паўль Рубэнс
|Дата нараджэньня = [[{{Нарадзіўся|28 чэрвеня]] [[|6|1577]]}}
|Месца нараджэньня = [[Зігэн]]
|Дата сьмерці = [[{{Памёр|30 траўня]] [[|5|1640]]}}
|Месца сьмерці = [[Антвэрпэн]]
|Нацыянальнасьць = флямандзец
Радок 20:
 
== Біяграфія ==
 
=== Раньнія гады ===
Рубэнс нарадзіўся ў [[Зігэн]]е, [[Вэстфалія]], у сям’і Яна Рубэнса й ягонай жонкі Марыі. Ягоны бацька належыў да [[кальвінізм]]у, а маці зьбегла з Антвэрпэна ў [[Кёльн]] ў [[1568]] годзе, пасьля павелічэньня рэлігійных узрушэньняў і перасьледу пратэстантаў у пэрыяд панаваньня ў [[Гішпанскія Нідэрляндаў|Гішпанскіх Нідэрляндах]] [[Фэрнанда Альварэс дэ Таледа|Фэрнанда Альварэса дэ Таледа]]. Ян Рубэнс быў юрыдычным дарадцам і палюбоўнікам [[Ганна Саксонская|Ганны Саксонскай]], другой жонкі [[Вільгэльм I Аранскі|Вільгэльма Аранскага]], ён жыў на той час у палацы ў Зігэне ў [[1570]] годзе. Пасьля зьняволеньня Ян Рубэнса з-за рамана з Ганнай у [[1577]] годзе нарадзіўся Пітэр Паўль Рубэнс. Сям’я вярнулася ў Кёльн на наступны год. У [[1589]] годзе, праз два гады пасьля сьмерці бацькі, Рубэнс з маці пераехаў у Антвэрпэн, дзе быў хрышчоны ў [[каталіцкая царква|каталіцтва]]. Рэлігія заўмала бачнае месца ў вялікай частцы працаў Рубэнс, калі пазьней ён стаў адным зь вядучых мастакоў каталіцкага контррэфармацыйнага стылю жывапісу{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|11–18}}. Рубэнс пісаў: «Мой запал зыходзіць зь нябёсаў, а не ад зямных разважаньняў».
Радок 37 ⟶ 38:
 
=== Вяртаньне ў Антвэрпэн ===
[[Файл:Peter Paul Rubens 068.jpg|міні|180пкс|''[[Узрушэньне крыжа (Рубэнс)|Узрушэньне крыжа]]''. [[1610]][[1611]] гады]]
Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў [[1608]] годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд зь Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем [[Антвэрпэнская дамова 1609 году|Антвэрпэнскай дамовы]] ў красавіку [[1609]] году, якая паклала пачатак [[Дванацацігадовы мір|Дванацацігадовага міру]]. У верасні таго ж года Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам [[Альбэрт VII Аўстрыйскі|Альбэрта VII]] і ягонай жонкі [[Ізабэла Кляра Эўгенія|Ізабэлы Кляры Эўгеніі]], кіраўнікамі [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў [[Брусэль|Брусэлі]], а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў [[1633]] годзе й працаваў не толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі [[3 кастрычніка]] [[1609]] году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.
 
У [[1610]] годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты [[Будынак Рубэнса]] ёсьць музей, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады [[Антаніс ван Дэйк]], які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам [[Франс Снэйдэрс|Франсам Снэйдэрсам]], які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «''Прыкутаны Прамэтэй''», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком [[Ян Брэйгель Старэйшы|Янам Брэйгелем Старэйшым]]. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для [[Сабор анвэрпэнскай Маці Божай|сабору Маці Божай]], што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў [[Фляндрыя|Фляндрыю]].
 
Акрамя таго Рубэнс вырабляў [[гравюра|гравюры]] для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра [[Бальтазар Марэтус|Бальтазара Марэтуса]], уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых [[афорт|афорта]]ўаў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюры спэцыялістам, як то [[Люкас Форстэрман]]. Мастак таксама аформіў [[аўтарскія правы]] на свае творы для друкаваных выданьняў у [[Галяндыя|Галяндыі]], дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Францыя|Францыі]] й [[Гішпанія|Гішпаніі]]<ref>A Hyatt Mayor, Prints and People, Metropolitan Museum of Art/Princeton, 1971, no.427–32427-32, ISBN 0-691-00326-2</ref>.
 
=== Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі ===
Радок 50 ⟶ 51:
Пасьля заканчэньня перамір’я на дванаццаць гадоў у [[1621]] годзе, [[гішпанскія Габсбургі]] даручылі Рубэнсу шэраг дыпляматычных місіяў. У [[1624]] годзе францускі амбасадар пісаў з [[Брусэль|Брусэлю]]: «Рубэнс тут, каб зрабіць партрэт князя Польшчы, запрошанага па загадзе інфанты»<ref>[http://www.nndb.com/people/895/000031802/ «Peter Paul Rubens»]. ''www.nndb.com''</ref>. Паміж [[1627]] і [[1630]] гадамі дыпляматычная кар’ера Рубэнса была асабліва актыўнай, то бок неаднаразова перамяшчаецца паміж Гішпаніяй і [[Ангельшчына]]й у спробе прынесьці мір паміж [[Гішпанскія Нідэрлянды|Гішпанскімі Нідэрляндамі]] й [[Злучаныя Правінцыі|Злучанымі Правінцыямі]]. Ён таксама зьдзейсніў некалькі паездак у паўночныя Нідэрлянды у якасьці мастака й дыплямата. Пры каралеўскіх дварох ён часам сустракае стаўленьне, што прыдворныя не павінны выкарыстоўваць свае рукі ў мастацтве або гандлі, аднак гэта не перашкодзіла яму атрымаць рыцарскія чыны. Менавіта ў гэты пэрыяд Рубэнс двойчы стаў рыцарам, спачатку ад гішпанскага караля [[Філіп IV (кароль Гішпаніі)|Філіпа IV]] ў [[1624]] годзе, а затым у Ангельшчыне ад [[Карл I (кароль Ангельшчыны)|Карла I]] у [[1630]] годзе. Акрамя таго, Рубэнс быў удастоены званьня ганаровага магістра ў [[Кембрыдзкі ўнівэрсытэт|Кембрыдзкім унівэрсытэце]] ў [[1629]] годзе{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|339–340}}.
 
У [[1628]]—[[1629]] гадох Рубэнс быў у [[Мадрыд]]зе на працягу васьмі месяцаў. У дадатак да дыпляматычных перамоваў, ён выканаў шэраг важных працаў для Філіпа IV і прыватных кліентаў. Ён зноўку пачаў вывучэньне карцінаў [[Тыцыян]]а, капіюючы ягоныя працы, уключаючы «''[[Падзеньне чалавека (Рубэнс)|Падзеньне чалавека]]''» ([[1628]]—[[1929]]){{Зноска|Belkin|1998|Belkin|210–218}}. У час гэтага падарожжа, ён пасябраваў з прыдворным мастаком [[Дыега Вэляскес|Дыега Вэляскесам]]ам і сплянаваў разам з ім сумеснае падарожжа ў Італію на наступны год. Аднак у хуткім часе Рубэнс вярнуўся ў [[Антвэрпэн]] і Вэляскес зьдзейсьніў паездку безь яго{{Зноска|Belkin|1998|Belkin|217–218}}.
 
Знаходжаньне Паўля ў Антвэрпэне было кароткім, і ён неўзабаве прыбыў ў [[Лёндан]], дзе заставаўся да красавіка [[1630]] году. Важнай працай гэтага пэрыяду зьяўляецца «''[[Алегорыя вайны і сьвету|Алегорыя вайны й сьвету]]''» ([[1629]], [[Нацыянальная галерэя Вікторыі|Нацыянальная галерэя]], Лёндан)<ref>[http://www.nationalgallery.org.uk/cgi-bin/WebObjects.dll/CollectionPublisher.woa/wa/work?workNumber=ng46 «Minerva protects Pax from Mars ('Peace and War')»]. The National Gallery.</ref>. Гэтая праца, якая добра ілюструе сур’ёзную заклапочанасьць мастака аб міры, была дадзена Карлу I у якасьці падарунка.
Радок 71 ⟶ 72:
* [http://www.guardian.co.uk/arts/features/story/0,11710,903646,00.html Рубэнс]. The Guardian {{ref-en}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Накід:Мастацтва}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рубэнс, Пітэр Паўль}}
[[Катэгорыя:Флямандзкія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1577 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1640 годзе]]
[[Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы]]