Стрэчаньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
д кірылічная «і»
Радок 1:
'''Стрэчаньне Гасподняе, сьвята Ахвяраваньня Пана, Грамніцы''' (''Стрэчаньне Госпада нашага Ісуса Хрыста'', ''Грамніцы'')  — зімовае сьвята, якое адзначаецца [[2 лютага]]:
* у [[Каталіцкі касьцёл|Каталіцкім касьцёле]]  — па [[Грэгарыянскі каляндар|новым стылі]]
* у [[праваслаўная царква|Праваслаўнай царкве]]  — па [[стары стыль|старым стылі]] (па [[Грэгарыянскі каляндар|новым стылі]]  — [[15 лютага]]).
 
== Праваслаўная традыцыя ==
[[Файл:The Candlemas day 1731.jpg|250пкс|значак|Стрэчаньне Гасподняе, беларуская школа, 1731  г.]]
У час Стрэчаньня Царква ўспамінае падзею зямнога жыцьця [[Ісус Хрыстос|Госпада нашага Ісуса Хрыста]], якая сталася своеасаблівай повязьзю Старога Запавета з маючым адкрыцца Новым Запаветам. У законе Маіісеевым прадпісвалася прысьвячаць Богу ўсякага першынца мужчынскага полу. Таму праз сорак дзён пасьля Свайго Нараджэньня Богадзіця Ісус быў прынесены ў Ерусалімскі храм, дзе [[Багародзіца|Маці Божая]] зь [[Сьвяты Язэп|Ёсіфам]] прынесьлі ва ўдзячную і ачышчальную ахвяру двух галубоў. IІ хоць Прасьвятая Дзева, якая нарадзіла Дзіця ад [[Дух Сьвяты|Духа Сьвятога]], ня мела патрэбы ў ачышчэньні, аднак, будучы глыбока пакорлівай, Яна выканала прадпісаньне закону.
 
На той час у Ерусаліме жыў праведны [[старац Сімяон]], якому было прадказана Духам Сьвятым, што ён не памрэ, пакуль ня ўбачыць Хрыста Збавіцеля. Як паведамляюць старажытныя гісторыкі, задоўга да [[Божае Нараджэньне|Нараджэньня Хрыстовага]] эгіпэцкі цар [[Пталамей II Філядэльф]] пажадаў дапоўніць змакамітую александрыйскую бібліятэку тэкстамі [[Стары Запавет|Старога Запавета]]. Для перакладу іх па грэцкую мову (са старажытнаяўрэйскай) ён запрасіў зь Ерусаліму 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і праведны Сімяон, якому прыйшлося перакладаць кнігу [[прарок Ісая|прарока Ісаі]]. Прачытаўшы ў арыгінале словы «Вось, Дзева ў чэраве прыме і народзіць Сына» (Іс. 7:14), ён вырашыў, што слова «Дзева» тут ужыта памылкова замест слова «жанчына», і хацеў выправіць тэкст. У гаты момант перад ім зьявіўся анёл і ўтрымаў ягоную руку са словамі: «Май веру напісаным словам, ты сам пераканаесься, што яны споўняцца, 6о ня 6удзе тваёй сьмерці, пакуль ня ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Пранепарочнай Дзевы». 3 таго дня праведны Сімяон і стаў чакаць прышэсьця Хрыста.
 
IІ вось, у той самы дзень, калі Прачыстая Дзева Марыя і Ёсіф павінны былі зьдзейсьніць неабходны абрад, прападобны Сімяон па намаўленьні Духа Сьвятога прыйшоў у Ерусалімскі храм і сустрэў («стрэчаньне»  — азначае сустрэча) іх на ганку. Узяўшы Богадзіця на рукі (за што і атрымаў празваньне Богапрыімца), старац Сімяон сказаў прарочыя словы: «Цяпер адпускаеш (з гэтага жыцьця) раба Твайго, Уладар, па слову Твайму, зь мірам (радасным духам), бо бачылі вочы мае выратаваньне Тваё, якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў, сьвятло і асьвету язычнікаў і славу народа Твайго Ізраіля». Прасьвятой жа Дзеве праведны Сімяон сказаў пра Дзіця: «Вось з-за Яго будуць спрачацца ў народзе: адны ўратуюцца, а другія загінуць. А Табе Самой зброя пройдзе душу». Гэта азначала, што Божая Маці будзе перажываць вялікае гора за Свайго Сына, калі Ён будзе пакутваць.
 
Тут, у храме, знаходзілася пабожная ўдава [[Ганна-прарочыца]], васьмідзесяці чатырох гадоў, якая служыла Богу постам і малітваю ўдзень і ўночы. Яна таксама пазнала Збавіцеля і, наблізіўшыся, славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім у Іерусаліме, хто чакаў прышэсьця на зямлю Хрыста. Так апошнім праведнікам адыходзячага Старога Запавета  — праведнаму Сімяону і Ганне-прарочыцы было наканавана сустрэць у храме Богадзіця Ісуса  — Носьбіта Новага Запавета.
 
Вызначальнасьцю гэтага свята зьяўляецца асаблівы чын асьвячэньня стрэчанскіх сьвечак, якія называюцца ў народзе грамнічнымі.
Радок 19:
=== Трапар сьвята Стрэчаньня Гасподняе, глас 4 ===
<poem>Радуйся, Благадатная Багародзіца Дзева,
бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды - — Хрыстос Бог наш,
Які асьвятляе тых, хто ў цемры.
Весяліся і ты, старац праведны,
Радок 36:
 
== Каталіцкая традыцыя ==
2 лютага ў Каталіцкім Касьцёле адзначаецца сьвята Ахвяраваньня Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ сьвятам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясеньне [[Езус Хрыстус|Дзіцятка Езуса]] ў сьвятыню для выкананьня абраду ахвяраваньня, прадпісанага законамі Старога Запавету (гл. Лк 2, 22-39). Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцьця Збаўцы Бог сьведчыць, што Езус прыйшоў у сьвет не парушыць закон, а выканаць яго (пар. Мц 5, 17).
 
Гэтае сьвята, вядомае яшчэ з хрысьціянскай старажытнасьці, заўсёды мела падвойны характар, бо яно адначасова зьяўляецца і сьвятам Пана, і адным з найбольш папулярных марыйных сьвятаў. Ва ўсходняй традыцыі яно называецца «Стрэчаньнем», бо ў дзень, калі Марыя з Юзафам прынеслі Дзіцятка Езуса ў святыню, Месія ўпершыню сустракаецца са сваім народам. Згодна з апавяданнем евангелістаў, першымі людзьмі, якія сустрэлі Пана, пазнаўшы ў маленькім Дзіцятку самога Хрыста, былі прарок Сімяон і старая ўдава па імені Ганна, якая няспынна прабывала ў святыні.
 
У сьвята Ахвяраваньня Пана ва ўсіх касьцёлах Беларусі праходзяць сьвяточныя набажэнствы. На пачатку сьвятой Імшы адбываюцца працэсіі са сьвечкамі, падчас якіх сьпяваецца песьня Сімяона: «Цяпер па слову Твайму, Пане, адпускаеш слугу Твайго ў супакоі. Бо вочы мае ўбачылі Тваё збаўленьне, якое Ты падрыхтаваў перад абліччам усіх народаў. Сьвятло на асьвятленне паганаў і славу народа Твайго, Ізраэля».
 
Сьвечка  — сымбаль Хрыста, які прынёс сьвятло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы сьвечка таксама сымбалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла сьвятло веры, надзеі і любові. Яна была першай, якая паверыла, і таму Бог бязьмежна ўзвысіў Яе. Але прынесшы Дзіцятка Езуса ў сьвятыню, з вуснаў Сімяона Марыя пачула пагрозьлівае прароцтва пра тое, што «меч пройдзе празь Яе душу» (пар. Лк 2, 34). Прарок прадказаў Марыі вялікую таямніцу Яе жыцьця  — удзел у адкупляльнай справе Яе Боскага Сына. Гэтае прароцтва спраўдзілася тады, калі Марыя стаяла пад крыжам Хрыста, і ў сваёй душы падзяляла Ягонае цярпеньне за збаўленьне сьвету.
 
Асьвячаныя ў гэты дзень сьвечкі называюць «Грамнічнымі», бо іх запальваюць у час навальніцаў, якія суправаджаюцца моцным ветрам, маланкамі і грымотамі, каб апека Маці Божай выратавала ад небясьпекі стыхіі. Запаленую грамнічную сьвечку таксама даюць у рукі паміраючаму, каб Найсьвяцейшая Панна Марыя прывяла яго душу ў неба.
 
== Народная традыцыя ==
Грамніцы ці Стрэчаньне  — зімовае сьвята народнага календара. Назва, магчыма, паходзіць ад язычніцкага бога [[Грамаўнік]]а ([[Пярун|Перуна]])  — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расьліннасьці. Другая назва  — Стрэчаньне  — тлумачыцца як сустрэча зімы зь летам: «Прыйдуць грамінцы  — скідай рукавіцы». Па стане надвор’я ў гэты дзень меркавалі, якое надвор’е будзе вясной і летам. Асноўным рытуалам на Грамніцы было асьвячэньне ў царкве ці касьцёле сьвечак. Грамнічныя сьвечкі шанавалі, іх запальвалі ў навальніцу, каб маланка не спаліла хату, іх агнём падсмальвалі валасы жаніху і нявесьце на пасадзе, давалі цяжка хвораму перад сьмерцю, падвешвалі ў хляве ці стайні, каб нячыстая сіла ня шкодзіла хатняй жывёле. Пасьля Грамніцаў селянін пачынаў рыхтавацца да веснавых работ.
 
== Вонкавыя спасылкі ==