Божае Нараджэньне: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д кірылічная «і»
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|Каляды (неадназначнасьць)}}
'''Бо́жае Нараджэ́ньне''', '''Нараджэ́ньне Хрысто́ва''', '''Нараджэ́ньне Па́на''', '''Раство́''', '''Каля́ды'''  — адно з найгалоўнейшых [[Хрысьціянства|хрысьціянскіх]] сьвятаў, калі адзначаецца нараджэньне [[Ісус Хрыстос|Ісуса Хрыста]].
 
[[Рыма-Каталіцкі касьцёл]], [[Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква]] і большасьць іншых хрысьціянскіх канфэсіяў сьвяткуюць Божае Нараджэеньне [[25 сьнежня]] (паводле [[Грэгарыянскі каляндар|новага стылю]]). [[Праваслаўная царква|Праваслаўныя]] і [[Грэка-Каталіцкая Царква|грэка-каталіцкія]] цэрквы, якія карыстаюцца [[Юліянскі каляндар|юліянскім календаром]], адназначаюць сьвята [[7 студзеня]].
Радок 11:
Першымі дазналіся пра Нараджэньне Збавіцеля бэтлеемскія пастухі. Раптам зьявіўся перад імі [[анёл]] Божы і сьвятло Гасподняе азарыла іх, яны ж разгубіліся. Анёл сказаў ім: «Ня бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям. Цяпер нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збавіцель, Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак, па якім вы пазнаеце Яго: вы знойдзеце Дзіця спавітае ў ясьлях». І толькі анёл сказаў гэта пастухам, як нечакана зьявілася зь ім мноства воінства нябеснага, пяючы: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, у чалавеках благаваленьне» (у Каталіцкім Касьцёле: «Слава на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі»). Калі анёлы зьніклі, пастухі сказалі адзін аднаму: «Хадзем у Віфлеем і паглядзім, што там здарылася». Яны прыйшлі ў пячору і ўбачылі Марыю, Ёсіфа й Дзіця, што ляжала ў ясьлях. Пакланіўшыся Дзіцяці, пастухі расказалі, што ім было пра Яго абвешчана. Марыя ж захоўвяла ўсе іхныя словы ў сваім сэрцы. Пасьля гэтага пастухі вярнуліся да сваіх статкаў, славячы і дзякуючы Бога за ўбачанае і пачутае.
 
Згодна закону, на восьмы дзень пасьля нараджэньня Дзіцяці, Маці Яго зь Ёсіфам далі Яму імя Ісус, як было ўказана Госпадам праз анёла. (Ісус  — азначае «збавіцель»; Хрыстос:  — Божы пасланец, «мэсія»). Усьлед за гэтым прыйшлі з усходу ў Ерусалім [[вешчун]]ы-[[астроляг]]і й пачалі пытацца: «Дзе Цар іудзейскі, які нарадзіўся? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе й прыйшлі пакланіцца Яму». Калі дазнаўся пра гэта цар Ірад, то надта ўсхваляваўся, бо думаў, што нованароджаны Цар адбярэ ў яго пасад. Ён сабраў першасьвятароў і вучоных-кніжнікаў і запытаўся: «Дзе мае нарадзіцца Хрыстос?» Тыя адказалі: «У Віфлееме, як прадказана прарокам Міхеем». Тады Ірад, сабраўшы вешчуноў, выведаў у іх час зьяўлення зоркі й сказаў ім: «Ідзіце, разьведайце пра Дзіцятка, а калі знойдзеце, то паведаміце мне, каб і я Яму пакланіўся». Сам жа надумаў загубіць Ісуса. Вешчуны падаліся ў Віфлеем сьледам за зоркаю, якая рухалася перад імі і прывяла да месца, дзе было Дзіця. Яны ўвайшлі, убачылі Дзіця з Маці Яго, пакланіліся і паднесьлі Яму сымбалічныя дары: золата як Цару, ладан як Богу і сьмірну як прысуджанаму да пакараньня сьмерцю. Атрымаўшы затым у сьне папярэджанне ад Бога не вяртацца да Ірада, вяшчуны вярнуліся ў сваю краіну кружным шляхам. IІ паводле паданьня, вешчуноў звалі [[Мельхіёр]], [[Гаспар]] і [[Валтасар]], і былі яны прадстаўнікамі трох расаў роду чалавечага (нашчадкамі [[Сім]]а, [[Хам]]а і [[Іафет]]а). Пасьля яны прынялі хрысьціянства і прызнаныя сьвятымі.
 
== Сьвяткаваньне ==
 
=== Праваслаўная традыцыя ===
Да ўрачыстага сьвяткавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўныя вернікі рыхтуюцца саракадзённым постам ([[28 лістапада]]  — [[6 студзеня]] па новым стылі), які называецца [[Піліпаўка]]й. Калядныя сьвяты («[[Сьвяткі]]») працягваюцца з 7 па [[17 студзеня]]. У гатыя дні дазваляецца ўсё есьці, нават па серадах і пятніцах, па днях, у якія здычайна не ўжываецца скаромнае.
 
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыі [[Біблейская Камісія|Біблейскае камісіі]] [[БПЦ]].
Радок 33 ⟶ 34:
ангелы з пастухамі славасловяць,/
а валхвы з зоркаю падарожнічаюць;//
бо дзеля нас нарадзілася Дзіцятка Малое  — Спрадвечны Бог.
 
==== Задастойнік сьвята Раства Хрыстовага ====
Радок 39 ⟶ 40:
 
=== Каталіцкая традыцыя ===
Сьвяту Божага Нападжэньня папярэднічае [[Адвэнт]]  — літургічны пэрыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэньня. Адвэнт мае падвойны характар. Гэта час падрыхтоўкiпадрыхтоўкі да ўрачыстасьцiўрачыстасьці Нараджэньня Пана, калiкалі ўзгадваецца першае прыйсьце Хрыста, а таксама час, калiкалі вернікі скiроўваюцьскіроўваюць свае думкiдумкі да другога прыйсьця Хрыста на сканчэньнiсканчэньні вякоў. Такім чынам, адвэнт  — гэта час радаснага чаканьня. Пэрыяд адвэнту падзяляецца на дзьве часткiчасткі: першая мае эсхаталягічны характар, а другая прысьвечаная непасрэднай падрыхтоўцы да Божага Нараджэньня. Дзень [[17 сьнежня]] зьяўляецца мяжой гэтага падзелу. Адвэнт у сьціслым сэнсе не зьяўляецца постам, пэрыядам пакаяньня. Гэта  — час радаснага чаканьня Езуса.
 
Адвэнт завяршае вігілійная вячэра, якая пачынаецца на зьмярканьні [[24 сьнежня]]. У кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім зьбіраецца ўся сям’я. На стале мусяць знаходзіцца найбольш смачныя посныя стравы, сярод якіх абавязковае мае быць крупяная [[каша]]  — куцьця. Звычай вігілійнай вячэры зьявіўся ў Беларусі ў [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ ст.]]
 
Вігілійную вячэру распачынаюць зь дзяленьня [[аплатка]]й  — прэсным белым хлебам, загадзя асьвечаным. Аплатка  — гэта сымбаль Хрыста. Перад вячэрай пры сьвятле зьнічкі, што сымбалізуе бэтлеемскую зорку, чытаюць урывак з Эвангельля паводле сьвятога Лукі, у якім апісваецца нараджэньне Езуса ў Бэтлееме.
 
Пасьля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касьцёл. Напярэдадні Божага Нараджэньня ў найбольш заўважным месцы кожнага каталіцкага храма ствараецца невялічкая кампазыцыя, якая ілюструе сцэну нараджэньня Хрыста. Над ясьлямі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, схіляецца ягоная маці і сьвяты Язэп. Ясьлі, у якіх спаў маленькі Езус у Бэтлееме, на сьвяточным стале сымбализуе жменя сена пад белым абрусам.
 
Сьвятая Імша, якая цэлебруецца з надыходам ночы, называецца Пастэрка  — ад лацінскага слова ''pastor'' (пастух). Бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясьцілі навіну пра Нараджэньне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі. Менавіта яны першымі прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам зь імі  — іх жывёла.<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=5544 Як сустракаць Каляды згодна з традыцыяй] // Наша Ніва, [[22 сьнежня]] [[2006]]</ref>
 
== Народная традыцыя ==
[[Файл:Kaljady (silver coin)r.gif|міні|200пкс|Манэта «[[Каляды (манэта)|Каляды]]», 20 рублёў, рэвэрс]]
{{Асноўны артыкул|Каляды}}
''Каля́ды'' (ад лац. ''Calendae'' календы  — назва першага дня кожнага месяца ў рымлянаў)  — народнае зімовае сьвята дахрысьціянскага паходжаньня, зьвязана зь першым павелічэньнем самага кароткага дня. У гадавым коле народных аграрных абрадаў і сьвяткаваньняў займала 1-е месца. З усталяваньнем хрысьціянства прымеркаванае да рэлігійных сьвятаў Раства Хрыстова і [[Вадохрышча]]. На Беларусі хрысьціянскі рытуал сьвяткаваньня Калядаў шчыльна пераплецены з народнай сьвяточнай традыцыяй. Каляды працягваюцца з 24 сьнежня да 6 студзеня. Для Калядаў характэрныя тры абрадавыя вячэры ([[куцьця|куцьці]]): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м сьвяточным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) зь мяснымі стравамі  — у вечар перад Новым годам, посная (галодная, вадзяная)  — перад [[Вадохрышча]]м. Наладжваліся [[калядаваньне]], варажба, шматлікія забавы, гульні; сьпявалі калядныя песьні.
 
== Крыніцы ==