Прыметнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
{{Накід:Лінгвістыка}}
[[Катэгорыя:Часьціны мовы]]
Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў (гл.: ЕСПЕРСЕН 1958, 285). Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы (параўн.: бацькава хата, вучнёўскі сшытак і інш.). Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар, залатая душа і інш.), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб, звонкі гук у сэнсе ‘зычны’ і інш.).
 
Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) тыпу смелы – смялейшы, ціхі – цішэйшы і да т.п., і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней), тыпу больш каштоўны, менш якасны і інш. (гл.: БУЛАХАЎ 1964, 169 – 184). Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені (параўн.: дабрэйшы – найдабрэйшы і інш.), а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў (параўн.: самы добры, менш прыгожы і інш.).
 
Якасныя прыметнікі могуць выступаць у поўнай і кароткай форме (параўн.: вясёлы – весел, смутны – смуцен і інш.), але кароткія формы ў сучаснай беларускай мове з’яўляюцца малаўжывальнымі (гл.: КАВАЛЁВА, СЦЯЦКО 1970, 95); яны не скланяюцца як раней і амаль паўсюдна выцеснены поўнымі формамі (гл.:ЯНКОЎСКІ 1983, 161 – 163). Кароткія прыметнікі пры сваім выкарыстанні выступаюць пераважна ў ролі прэдыкатываў, выражаюць не пастаянныя, а часовыя прыкметы, знаходзяць прымяненне ў некаторых паэтычных творах (параўн.: Люб і смуцен час прыгоды , Даль імгліста нерухома ў Я.Коласа і інш.), ва ўстойлівых выразах (параўн.: Славен бубен за гарамі, Кожны кулік на сваім балоце вялік і інш.), практычна не ўжываюцца як азначэнні ў іншых відах маўленчай дзейнасці. Для якасных прыметнікаў уласціва антанімія (параўн.: добры – дрэнны, разумны – дурны і інш.).
 
^ Займеннікавыя прыметнікі (параўн.: мой, твой, наш, гэты, які, усякі і інш.), гэтаксама як і субстантыўныя займеннікі (параўн.: я, мы, хто, нішто і інш.), выконваюць аднолькавую функцыянальную ролю, выступаюць у якасці замяшчальнікаў знамянальных слоў, аднак розняцца паміж сабой тым, што граматычныя катэгорыі першых (займеннікавых прыметнікаў) вызначаюцца тымі назоўнікамі, з якімі яны спалучаюцца; а ў другіх (субстантыўных займеннікаў) праяўляюцца самастойна. Сярод займеннікавых прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя (параўн.: мой, наш, ваш і інш.), указальныя (параўн.: гэты, той, такі і інш.), азначальныя (параўн.: кожны, увесь, іншы і г.д.), пытальна-адносныя (параўн.: чый, які, каторы і інш.), няпэўныя (параўн.: абы-чый, які-небудзь, чый-небудзь і інш.), адмоўныя (параўн.: нічый, ніякі і інш.). Дадзеныя займеннікавыя прыметнікі спалучаюцца ў родзе, ліку, склоне з адпаведнымі назоўнікамі, але гэта не тычыцца займеннікаў тыпу які, што выкарыстоўваюцца ў якасці злучнікавых слоў (параўн.: кніга, якую я чытаў; кніга, над якой я задумаўся , і г.д.).
 
З дэрывацыйнага пункту гледжання ў беларускай мове выдзяляецца даволі вялікі разрад складаных прыметнікаў, якія ўзнікаюць часцей за ўсё праз злучэнне двух (радзей трох) знамянальных слоў тыпу высакародны, аксамітна-чорны, бел-чырвона-белы і інш.(гл.: ГНЕЎКА 1963).
 
Як і сярод назоўнікаў, сярод прыметнікаў ёсць група нязменных слоў, якія не скланяюцца, не змяняюцца па родах і ліках, маюць ва ўсіх выпадках свайго ўжывання нулявы канчатак. Звычайна нязменныя прыметнікіі з’яўляюцца запазычанымі словамі, выступаюць у сінтаксічнай функцыі азначэнняў, але ў адрозненне ад уласнабеларускіх і засвоеных запазычаных прыметнікаў займаюць у словазлучэнні постпазіцыйнае месца (параўн.: колер хакі, вага нета, гатунак люкс, мова хіндзі і інш.). Арганічна засвоеныя беларускай мовай запазычаныя словы падобнага тыпу могуць набываць поўную форму прыметнікаў і граматычна змяняцца як і яны (параўн.: тканіна колеру бардо і бардовая тканіна, бардовай тканіны, бардовы піджак, бардовыя піджакі і інш.).
 
Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў (гл. папярэдні параграф), але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак (параўн.: бацькаў, Алесяў і інш.), жаночага роду – канчатак -а (параўн.: сястрына хустка і інш.), ніякага роду не пад націскам -а (параўн.: птушкіна гняздо і інш.), а пад націскам -о (параўн.: даччыно кашнэ і інш.). У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне (параўн.: бацькаў дом, бацькава поле і інш.), а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам -у (параўн.: бацькаву хату, Аленчыну кнігу і інш.). Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам -ы (параўн.: бацькавы гоні, матчыны клопаты і інш.). Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.