Ангельская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблён - Халімон
Радок 42:
Ніякая зь іншых моваў не зьяўляецца ўзаемна паразумелай з ангельскай, збольшага з-за разыходжаньняў у [[лексыка|лексыцы]], [[сынтаксіс]]е, [[сэмантыка|сэмантыцы]] й [[фанэтыка|фанэтыцы]], і праз ізаляцыю ангельскай мовы з прычыны яе фармаваньня выключна на [[Брытанскія астравы|Брытанскіх астравах]], хоць некаторыя мовы, як то [[нідэрляндзкая мова|нідэрляндзкая]], сапраўды паказваюць моцнае падабенства да яе, асабліва на раньніх стадыях разьвіцьця ангельскай. Ізаляцыя дазволіла ангельскай мове, як то й [[Ісьляндзкая мова|ісьляндзкай]], і [[Фарэрская мова|фарэрскай]], разьвівацца самастойна ад кантынэнтальных германскіх моваў, ня маючы зь цягам часу іхнага ўплыву на сябе<ref>Baugh, Albert C.; Thomas Cable (2002). A History of the English Language (5th ed.). Routledge. p. 336. ISBN 0-415-28099-0.</ref>.
 
=== ФранцускаяРаманскі ўплыў ===
Шматлікія францускія словы таксама зразумелыя носьбітамі ангельскай мовы, асабліва, у пісьмовай форме, бо пры вымаўленьні яны нярэдка моцна адрозьніваюцца. Гэта зьвязана з тым, што ангельская мова атрымала вялікі слоўнікавы запас ад [[нарманы|нарманаў]], носьбітаў [[француская мова|францускай мовы]], пасьля Нармандзкай заваёвы Ангельшчыны. У выніку, вялікая частка ангельскай лексыкі паходзіць ад францускай, зь некаторымі нязначнымі адрозьненьнямі правапісу (адсутнасьць [[словазьмена|флектыўных]] канчаткаў, выкарыстаньне старафранцускага напісаньня, адсутнасьць [[дыякрытычны знак|дыякрытычных знакаў]] і іншае), а таксама выпадковыя разыходжаньні ў сэнсе некаторых падобных словаў. Напрыклад, слова ''library'' (бібліятэка) пабодна на францускае ''librairie'', якое аднак мае значэньне ''кнігарня'', на францускую мову слова ''бібліятэка'' перакладаецца як ''bibliothèque''. Вымаўленьне большасьці францускіх запазычаньняў ў ангельскай мове сталася ў значнай ступені больш тыповым для ангельскай фанэтыцы, і таксама ў іх зьмяніўся характар націску, як то словы ''прырода'' — анг. ''nature'' [{{IPA|ˈneɪtʃə(r)}}] супраць фр. ''nature'' [{{IPA|natyʀ}}], ''гузік'' — анг. ''button'' [{{IPA|ˈbʌtn}}] супраць фр. ''bouton'' [{{IPA|butɔ̃}}], ''стол'' — анг. ''table'' [{{IPA|ˈteɪbl}}] супраць фр. ''table'' [{{IPA|tabl}}], ''гадзіна'' — анг. ''hour'' [{{IPA|ˈaʊə(r)}}] супраць фр. ''heure'' [{{IPA|œʀ}}]. Выключэньнямі з гэтага зьяўляюцца запазычаныя словы ''mirage'', ''genre'', ''café'' і фразы ''coup d'état'', ''rendez-vous'' і некаторыя іншыя, дзе францускае вымаўленьне захавалася.