Эмі Кармайкл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Amy_Carmichael?oldid=573244516
 
→‎Жыцьцяпіс: выпраўленьне спасылак
Радок 30:
На {{Не перакладзена|Кесўіцкая канфэрэнцыя|Кесўіцкай канфэрэнцыі||Keswick Convention}} 1887 року Эмі Кармайкл пачула расповед [[Гадсан Тэйлар|Гадсана Тэйлара]], заснавальніка [[Замежнае місіянэрскае братэрства|Кантынэнтальнае місіі ў Кітаі]], пра місіянэрскае жыцьцё. Неўзабаве яна адчула пакліканьне да місіянэрскае працы, хоць па здароўі яна была непадыходзячым кандыдатам для гэтага: Эмі хварэла на [[Нэўралгія|нэўралгію]], ад якой усё ейнае цела было слабым і хваравітым, з-за чаго яна часьцяком тыднямі не ўставала з ложку. Кармайкл усё ж запісалася ў Кантынэнтальную місію і пераехала ў Лёндан, дзе жыла на падрыхтоўчай базе для жанчын. Тут яна пазнаёмілася з аўтаркай і місіянэркай у Кітаі Мэры Джэральдынай Гінэс, якая заахвоціла Эмі Ўілсан да працягу місіянэрскае дзейнасьці. У адзін момант Кармайкл ужо была гатовая выправіцца ў Азію, аднак з-за стану здароўя была прызнаная непрыдатнай для гэтай працы.
 
Пазьней Эмі Кармайкл далучылася да [[Царкоўнае місіянэрскае таварыства|Царкоўнага місіянэрскага таварыства]]. У складзе місіі яна правяла 15 месяцаў у Японіі, пасьля кароткі час працавала на Цэйлёне ([[Шры-ЛянкаЛанка]]). Пасьля гэтага яна трапіла ў Індыю, дзе і засталася на ўсё жыцьцё. У той час там была распаўсюджаная такая зьява, як «[[Дэвадасі|храмавыя дзеці]]»: дзяўчынак у малым узросьце аддавалі ў [[Індуісцкі храм|індуісцкія храмы]] дзеля служэньня багам і занятку [[прастытуцыя]]й, каб зарабляць грошы сьвятарам. Эмі Кармайкл у асноўным працавала зь маладымі дзяўчынамі, некаторых зь якіх атрымалася ўратаваць ад вымушанай прастытуцыі. Яна заснавала арганізацыю, вядомую як Дагнавурскае братэрства, якое служыла сховішчам для больш як тысячы дзяцей. Эмі Кармайкл часта згадвала, што ейнае [[Душпастырства|апекаваньне]] храмавымі дзецьмі пачалося з выратаваньня дзяўчынкі па ймю Прына, якая ў малым узросьце была аддадзеная супраць ейнае волі ў індуісцкі храм. Пры магчымасьці Прына ўцякла і зьвярнулася да Эмі, якая прадаставіла ёй сховішча і супрацьстаяла пагрозам мясцовых жыхароў, якія патрабавалі выдачы дзяўчынкі. З павелічэньнем колькасьці падобных выпадкаў і зьявілася гэтае служэньне<ref>{{Спасылка|аўтар = Robin Phillips.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 16 траўня 2010|url = http://atgsociety.com/2010/03/amy-carmichael-rescuer-of-children/|загаловак = Amy Carmichael: Rescuer of Children|фармат = |назва праекту = |выдавец = Alfred the Great Society|дата = 13 кастрычніка 2013|мова = en|камэнтар = }}</ref>.
 
Паважаючы індыйскія звычаі, чальцы ейнае арганізацыі насілі індыйскую вопратку, а дзецям давалі індыйскія імёны. Сама Эмі Кармайкл да таго ж афарбавала скуру кавай, каб быць болей падобнай да індыянак.