Японская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
[[Сосэкі Нацумэ]] зьяўляецца адным з аўтараў, якія сфармавалі сучасную літаратурную японскую мову. У [[1946]] годзе была праведзеная рэформа герагліфікі ў мэтах яе спрашчэньня. Быў таксама складзены сьпіс найчасьцей ужываных гіерогліфаў, а герогліфы, якія ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў [[Кітай|Кітаі]] падобная рэформа таксама была асобна праведзеная пасьля Другой сусьветнай вайны, сёньня японская герагліфіка й кітайская герагліфіка КНР адрозьніваюцца, а кітайцы дыяспары ў [[Паўднёва-Ўсходняя Азія|Паўднёва-Ўсходняй Азіі]] й [[Кітайская рэспубліка|кітайская дзяржава]] на [[Тайвань|Тайвані]] засталіся пры старых варыянтах напісаньня.
 
На поўдні Японскага архіпэлягу знаходзіцца вызначаная частка ідыёмаў (гл. [[рукюскія мовы]]), якія могуць лічыцца як асобнымі ад японскай мовамі, так і яе дыялектамі. Зь імі японская мова ўтварае сям'ю [[япона-рукюскія мовы|япона-рукюскіх моваў]]. Сувязі сям'і зьяўляюцца нявызначанымі, аднак некаторае распаўсюджваньне мае гіпотэза пра належнасьць япона-рукюскае сям'і да алтайскіх моваў. Тым ня менш, у выпадку погляду на рукюскія мовы як на дыялекты японскае мовы, японская мова становіцца адзінай, а значыць — мовай-ізалятам (мова, якая не ўваходзіць у якую-небудзь моўную галіну, групу або сям'ю) абонепасрэднаабо непасрэдна ўваходзіць у алтайскую сям'ю моваў (гіпатэтычна).
 
== Дыялекты ==