Пружаншчына ў міжваеннай Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Пружана: дапаўненьне
дапаўненьне
Радок 1:
'''Тэрыторыя Пружаншчыны была занятая польскімі войскамі''' ў лютым 1919 року<ref name="budni9635">{{Артыкул|аўтар = Ірына Сядова.|загаловак = Нешта з памяцьцю ў нас стала?|арыгінал = |спасылка = |аўтар выданьня = |выданьне = [[Раённыя будні]]|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 16 лістапада 2013|выпуск = |том = |нумар = 90 (9635)|старонкі = 14|isbn = }}</ref>. З 27 ліпеня па 19 верасьня 1919 тут дзейнічала бальшавіцкая ўлада, потым тэрыторыя знаходзілася пад [[Другая Рэч Паспалітая|польскай]] адміністрацыяй [[Берасьцейская акруга|Берасьцейскае акругі]] [[Цывільнае кіраўніцтва ўсходніх земляў|Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў]], пасьля непрацяглы час зноў занятая [[Бальшавікі|бальшавікамі]]. Зь верасьня 1920 року тэрыторыя раёну ў складзе [[Другая Рэч Паспалітая|міжваеннай Польшчы]]. [[18 сакавіка]] [[1921]] году паводле ўмоваў [[Рыская дамова 1921 году|Рыскае дамовы]] [[Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|Пружаншчына]] ўключаная ў склад [[Другая Рэч Паспалітая|незалежнай польскай дзяржавы]]. [[Пружана]] стала цэнтрам [[Пружана (гміна)|гміны]] ў [[Пружанскі павет (Другая Рэч Паспалітая)|аднайменным павеце]] [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]]. У 1921 у складзе Пружанскага павету было яшчэ два месты: [[Шарашова]] і [[Бяроза-Картуская]].
 
== Мінуўшчына ==
Радок 11:
 
=== Транспарт ===
Асноўным сродкам перамяшчэньня ў той час зьяўляліся [[Конь|коні]]. Паводле зьвестак магістрату ў 1931 року зарэгістраваныя 243 кані, у 1932  — 7 пасажырскіх экіпажаў і 210 аднаконных вазоў, у 1933  — 6 скураных двуконных і 222 аднаконныя вупражы. Усе коні, вупражы і вазы рэгістраваліся ў магістраце, існавала сыстэма праверкі стану коней і вазоў. Вялікай папулярнасьцю ў якасьці транспартнага сродку карысталіся [[Ровар|равары]], якіх у 1927 року налічвалася 99 штук. Найбольш распаўсюджаныя былі равары маркі «Гёрыке» (20 шт.), «Рэнамо» (10), «Армонд» і «Ўондэрэр» (па 9). Ровар быў атрыбутам заможнасьці, яго выкарыстоўвалі ў асноўным людзі, якія мелі высокае становішча ў месьце: пружанскі бурмістар Леанард Выбраноўскі, Пружанскі соймік, служачыя, фельчары, вэтэрынар, настаўнікі, дактары і інш. Найболей ровараў (33) мелі гандляры-жыды, якія здавалі іх у пракат. Каб мець права кіраваньня роварам, неабходна было атрымаць у старостве «карту раваровую», здаўшы іспыты на веданьне правілаў руху і дарожных знакаў, а таксама на кіраваньне транспартным сродкам. Адсутнасьць карты каралася штрафам да 500 злотых альбо арыштам на тэрмін да двух месяцаў.
 
У 1927 зарэгістраваныя таксама два прыватныя [[Аўтамабіль|аўтамабілі]]. Адвакат Я. Хвастоўскі валодаў двухмесным легкавіком маркі «Самсон Тарпэда» з рухавіком магутнасьцю 5,5 конскіх сілаў, а таксама [[матацыкл]]ам маркі «Індыян». Аўтамабіль маркі «[[Форд]]» 1925 року выпуску належаў адвакату С. Файтэлевічу і мог зьмясьціць 14 пасажыраў. Празь некалькі рокаў колькасьць транспарту на вуліцах места значна вырасла. Па стане на 22 чэрвеня 1931 было 7 аўтамабіляў, [[аўтобус]], 4 матацыклы і 224 ровары.