Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 7:
 
== Тэрыторыя найшчыльнейшага пражыцьця ==
Беларусы ёсьць аўтахтонным насельніцтвам [[Падляскае ваяводзтва|Падляскага ваяводзтва]], тэрыторыя якога была перададзеная ў [[1944]] [[Польшча|Польшчы]]. Беларусы афіцыйна пераважаюць колькасна ў чатырох гмінах ваяводзтва, адрозьніваючыся такім чынам ад іншых нацыянальных мяншыняўменшасьцяў Польшчы (апроч іх адно [[летувісы]] ствараюць абсалютную большасьць насельніцтва ў Пунскай гміне). У 12 гмінах ваяводзтва (у тым ліку ў гарадох [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] і [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]) беларусы складаюць больш за 20% насельніцтва, што, згодна з законам ад [[6 студзеня]] [[2005]], дало ім права на ўжываньне двухмоўных назоваў геаграфічных аб’ектаў і выкарыстаньне [[Беларуская мова|беларускае мовы]] ў кантактах з урадам. [[21 чэрвеня]] [[2007]] беларуская мова стала афіцыйнай у [[Гайнаўка|Гайнаўцы]]. Адпаведную ўхвалу на ўнёсак Беларуска-народнай фракцыі прыняла гарадзкая Рада.<ref>''Hajnówka:'' Obsłużą po polsku i białorusku Gazeta Współczesna 22.06.2007 [http://www.bialorus.pl/index.php?pokaz=archiwum&&Rozdzial=archiwum&&strona=169&&wybrane=13827]</ref>
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
Радок 74:
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] улады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Беларусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]—[[1948]] пераехалі больш за 270 тыс. чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск|Гданьску]] й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.
 
Да [[1948]] улады Польшчы афіцыйна не прызнавалі наяўнасьці беларускае нацыянальнае мяншыніменшасьці ў краіне. Арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасьць беларусаў, што пачалася напрыканцы 1940-х з аднаўленьня беларускага школьніцтва, актывізавалася ў [[1956]], калі ў Польшчы было створанае [[Беларускае грамадзка-культурнае таварыства]] (БГКТ), катэдра беларускае філялёгіі ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] й інш. У [[1956]] пачала выдавацца газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», у [[1957]] — «[[Беларускі каляндар]]», а ад [[1958]] дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «[[Белавежа]]», створаныя беларускія ліцэі ў Бельску-Падляскім і Гайнаўцы. Паводле сацыяльнага статусу да канца 1950-х бальшыня беларусаў Польшчы была сялянамі.
 
У 1970-я і ў часе вайсковага становішча ў [[1981]]—[[1983]] праз абмежаваньні з боку польскіх уладаў назіраўся спад грамадзка-культурнае актыўнасьці беларусаў. У 1980-я ўзьніклі [[Беларускае аб’яднаньне студэнтаў]] ([[1981]], зарэгістраванае ў [[1988]]), [[Гайнаўскі музэй помнікаў беларускае культуры]], шэраг беларускіх выдавецтваў і пэрыядычных выданьняў.
Радок 80:
 
== Грамадзка-культурнае жыцьцё ==
Да галоўных арганізацыяў беларускае мяншыніменшасьці ў Польшчы належаць [[Беларускае Грамадзка-культурнае Таварыства ў Польшчы]], [[Беларускі Зьвяз у РП]], [[Зьвяз Беларускае Моладзі]], [[Беларускае Літаратурнае Таварыства “Белавежа”]], [[Беларускае Гістарычнае Таварыства]], [[Асацыяцыя Беларускіх Журналістаў]], [[Згуртаваньне Беларускіх Студэнтаў]]. Імі выдаюцца штотыдзень газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», штомесяц «[[Czasopis]]» і раз на паўгады «[[Białoruskie Zeszyty Historyczne]]». Да найгалаўнейшых культурных імпрэзаў беларусаў Польшчы належаць Фэстываль Беларускае Моладзевае Музыкі «[[Басовішча]]», Фэстываль «[[Беларуская Песенька]]» ў [[Беласток]]у, [[Бельская бардаўская восень]], [[Сьвята беларускае культуры ў Беластоку]], Сьвята «[[Купальле]]» ў [[Белавежа|Белавежы]].
 
Бальшыня вернікаў належыць [[Польская Аўтакефальная Праваслаўная Царква|Польскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы]], што праз сваю дзейнасьць спрыяе захаваньню нацыянальнае адметнасьці беларусаў: выдаецца штомесяц часопіс «[[Przegląd Prawosławny]]», дзейнічаюць [[Брацтва Сьвятых Кірылы й Мятода]], [[Моладзевае Праваслаўнае Брацтва]].
Радок 90:
 
== Палітычнае жыцьцё ==
Прадстаўнікі беларускае мяншыніменшасьці уваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001|парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў — [[Яўген Чыквін|Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар Чуж|Аляксандра Чужа]] — ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева|Сяргея Плеву]] (утрох — прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы|Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы|Уніі Працы]]). У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Яўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай мяншыняйменшасьцю былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[Высокамазавецкі павет|Высокамазавецкім]] і [[Замбраўскі павет|Замбраўскім]]). На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005|парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Яўген Чыквін]], набраўшы 14481 голас. Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч|Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005|прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]]. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскім]], [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскім]] і [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь|Беларусі]]. На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05%), найбольш — за [[Ян Чыквін|Яна Чыквіна]] (2405), [[Яўген Вапа|Аўгена Вапу]] (1669) й [[Яўген Мірановіч|Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускае мяншыніменшасьці атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша|Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскай плятформай]]. У [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларускі Выбарчы Камітэт|Беларускі Выбарчаму Камітэту]]. На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19% галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы|летувіскае]] мяншыніменшасьці.
 
== МяншыняМеншасьць йі электронныя СМІ ==
Першая праграма па-беларуску зьявілася на «[[Радыё Беласток]]» у [[1956]] годзе. На радыё існуюць наступныя беларускамоўныя праграмы й перадачы: «Пад знакам Пагоні», «Пажадальная песьня», «Духоўныя сустрэчы» й «Перад выхадам у царкву». На [[TVP3 Białystok]] штотыдзень ідзе інфармацыйна-публіцыстычная перадача «Беларускі тыдзень», прысьвечаная жыцьцю беларусаў Польшчы. Ад [[2002]] выходзяць беларускія праграмы й на [[Радыё Рацыя]].